Лукаша 24 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Міхася Міцкевіча
У першы дзень тыдня, на досвітку, жанчыны прыйшлі да магілы, несучы падрыхтаваныя пахучыя алеі.
У першы-ж дзень тыдня, вельмі рана, нясучы прыгатаваныя духмянасьці, яны прыйшлі да гробу, і з імі і некаторыя іншыя.
Але знайшлі, што камень адсунуты ад магілы.
І ўбачылі камень адвалены ад гробу.
І, увайшоўшы, не знайшлі цела Пана Езуса.
А увайшоўшы, не знайшлі Цела Госпада Ісуса.
Калі яны стаялі ў разгубленасці, раптам з’явіліся перад імі два мужы ў бліскучым адзенні.
Калі-ж яны ў падзіўленьні ня цямілі, што сталася, вось два мужы ў зіхатлівым адзеньні сталі прад імі.
Напалоханыя жанчыны схілілі твары свае да зямлі, а тыя сказалі ім: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
І калі яны ў страху нахілілі абліччы свае да зямлі, прамовілі ім: — што вы шукаеце жывога між памершымі?
Яго тут няма; Ён уваскрос. Успомніце, як Ён сказаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,
Яго няма тут, Ён уваскрос; успомніце, як Ён гаварыў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі, —
што Сын Чалавечы павінен быць выдадзены ў рукі грэшнікаў і ўкрыжаваны, але на трэці дзень уваскрэсне».
Кажучы, што Сыну Чалавечаму прызначана выданым быць у рукі людзей грэшных, і быць укрыжаванаму і на трэйці дзень уваскроснуць.
І ўзгадалі яны словы Ягоныя,
І успомнілі яны словы Ягоныя.
і, вярнуўшыся ад магілы, расказалі гэта ўсё Адзінаццаці і ўсім астатнім.
Тады, вярнуўшыся ад гробу, апавесьцілі ўсё гэта адзінаццацём і ўсім іншым.
Гэта былі Марыя Магдалена, Яна і Марыя, маці Якуба, ды іншыя, што былі з імі, якія казалі пра гэта Апосталам.
Былі-ж эта — Марыя Магдалена і Йанна, і Марыя Якубава, а з імі іншыя, якія гаварылі апосталам пра ўсё тое.
Але словы гэтыя здаліся ім пустымі, і не верылі ім.
Але тым паказаліся словы іхныя трызьненьнем, і не паверылі ім.
Але Пётр устаў і пабег да магілы. Зазірнуўшы, убачыў там толькі палотны. І вярнуўся да сябе, здзіўляючыся таму, што сталася.
Пётра-ж, устаўшы, пабег да гробу, і нахіліўшыся, убачыў толькі ляжачыя пялёны, і пайшоў назад, дзівуючыся з таго, што сталася.
Двое з іх у той жа дзень ішлі ў вёску, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема і якая называлася Эмаус.
У той-жа дзень двое з іх ішлі ў паселішча Эммаус, адлегкае ад Ерусаліму на шэсьцьдзясят стадыяў.
Яны размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося.
І размаўлялі між сабою пра падзеі, якія адбыліся.
А калі размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі.
І сталася, калі яны разважалі, распытваючы адзін аднаго, Сам Ісус, зблізіўшыся, пайшоў з імі.
Аднак вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго.
Але вочы іхныя былі заслоненыя, каб не маглі пазнаць Яго.
А Ён сказаў ім: «Пра што гэта вы размаўляеце паміж сабою?» І яны спыніліся, поўныя смутку.
І Ён сказаў ім: — пра што гэта вы ідучы разважалі між сабою, і чаму засмучоныя?
Адказваючы, адзін з іх, па імені Кляоп, сказаў Яму: «Ты, адзін з тых, хто прыйшоў у Ерузалем, і не ведаеш, што там сталася ў гэтыя дні?»
І адзін з іх, на імя Кляопа, у адказ Яму сказаў: — няўжо ты, адзін з прыбылых у Ерусалім, ня ведаеш, што ў ім сталася ў гэтыя дні?
Ён спытаў іх: «Што?» Яны сказалі Яму: «Тое, што сталася з Езусам з Назарэта, які быў прарокам, магутным у чынах і ў слове перад Богам і ўсім народам;
І кажа ім: — а што? — і яны расказалі Яму, што сталася з Ісусам Назаранінам, вялікім прарокам, магутным у чыне і слове прад Богам і прад усімі людзьмі.
як першасвятары і кіраўнікі нашыя выдалі Яго на смерць і ўкрыжавалі.
Як прадалі Яго архісьвятары і начальнікі нашыя асуджэньню на сьмерць, і ўкрыжавалі Яго.
А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль. Цяпер жа пасля ўсяго гэтага мінае ўжо трэці дзень, як гэта сталася.
Мы-ж спадзяваліся, што Ён Той, Хто павінен выбавіць Ізраіля; а па-за гэтым, вось ужо трэйці дзень, як тое сталася.
Але і некаторыя з нашых жанчын здзівілі нас. Яны былі на досвітку каля магілы
А прытым некаторыя жанчыны нашыя ўстрывожылі нас; яны былі ля гробу на сьвітаньні.
і не знайшлі цела Ягонага. Прыйшлі і сказалі, што бачылі анёлаў, якія з’явіліся ім і паведамілі, што Ён жывы.
І не знайшлі Цела Ягонага; а прыйшоўшы гаварылі, што бачылі яву Ангелаў, якія сказалі, што Ён жывы.
Некаторыя з нашых пайшлі да магілы і засталі ўсё так, як казалі жанчыны, але Яго не бачылі».
Хадзілі-ж некаторыя нашыя да гробу і знайшлі так, як і жанчыны гаварылі; але Яго ня бачылі.
Тады Ён сказаў ім: «О неразумныя і марудныя сэрцам, каб паверыць усяму, што казалі прарокі!
Тады Ён сказаў ім: — о, бязмысныя і тупыя сэрцам, каб паверыць усяму таму, што гаварылі прарокі!
Ці ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю славу?»
Ці-ж ня гэтак належала адцярпець Хрысту і ўвайсьці у Славу Сваю?
І пачаўшы ад Майсея і ад усіх прарокаў, растлумачыў ім тое, што ва ўсім Пісанні датычыла Яго.
І пачаўшы ад Майсея, і з усіх прарокаў выясьняў ім усё сказанае ў Пісаньні.
Калі наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей.
Калі-ж яны зблізіліся да таго паселішча, у якое ішлі, Ён намерваўся йсьці далей.
Але яны настойвалі, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае». І Ён увайшоў, каб застацца з імі.
Але яны ўстрымлівалі Яго, кажучы: — застанься з намі, бо ўжо вечарэе, дзень на зыходзе; і Ён увайшоў з імі супачыць.
Калі быў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім.
І сталася, калі быў за сталом з імі, узяў хлеб, дабрасловіў, пераламаў і даў ім.
Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх.
Тады адкрыліся вочы іхныя, і пазналі Яго, але Ён стаўся нявідомы для іх.
Яны сказалі адзін аднаму: «Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?»
Яны-ж пачалі гаварыць адзін аднаму: — ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў з намі ў дарозе, і калі выясьняў Пісаньне.
І ў тую самую гадзіну яны ўсталі, вярнуліся ў Ерузалем і знайшлі сабраных Адзінаццаць і тых, хто быў з імі,
І, устаўшы, у тую-ж часіну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі сабраных разам адзінццацёх ды іншых, каторыя былі з імі.
якія казалі ім: «Пан сапраўды ўваскрос і з’явіўся Сымону».
І расказвалі, што Госпад запраўды ўстаў і зьявіўся Сыману.
Яны таксама расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламанні хлеба.
Тады і яны расказалі, што здарылася ім у дарозе, і як пазналі Яго пры паламаньні хлеба.
Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў ім: «Спакой вам!»
Калі-ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: — Мір вам!
Збянтэжаныя і напалоханыя, яны думалі, што бачаць духа.
Яны, сумеўшыся, у страху думалі, што бачаць духа.
Але Ён сказаў ім: «Чаму разгубіліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах?
І сказаў ім: — чаго сумляваецеся? і чаму такія помыслы ўвайходзяць у сэрцы вашыя?
Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я! Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю».
Глядзеце на рукі і ногі Мае — гэта Я Сам; дакранайцеся да Мяне і разгледзьце: дух-жа цела і касьцей ня мае, а Я, бачыце, маю.
Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі.
І сказаўшы гэта, паказаў ім пукі і ногі.
А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: «Ці маеце тут што з’есці?»
Калі-ж з радасьці яшчэ ня верылі і дзівіліся, сказаў ім: — ці маеце тут чаго-небудзь да яды?
Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы.
Яны падалі Яму частку печанае рыбы і сотавага мёду.
Ён узяў і еў перад імі.
І ўзяўшы, еў перад імі.
І сказаў ім: «Вось словы Мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў Законе Майсея, у Прарокаў і ў Псальмах».
І сказаў ім: — вось тое, пра што Я гаварыў вам, як быў яшчэ з вамі: што павінна споўніцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсеевым, і ў прарокаў і ў псальмах.
Тады адкрыў іх розум, каб яны разумелі Пісанне.
Тады адкрыў ім розум дзеля ўразуменьня Пісаньня.
І сказаў ім: «Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых,
І сказаў ім: — гэтак напісана і гэтак належала адцярпець Хрысту і ўваскроснуць з мертвых на трэйці дзень.
і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема.
Пакаяньне-ж і адпушчэньне грахоў мае быць абвешчана ў Імя Яго ўсім народам, пачаўшы з Ерусаліму.
А вы — сведкі гэтага.
Вы-ж самі сьветкі гэтаму.
Вось Я спасылаю на вас абяцанне Айца Майго. А вы заставайцеся ў горадзе, пакуль не апранецеся ў моц з вышыні».
Вось Я пашлю абяцаньне Айца Майго на вас; вы-ж аставайцеся у месьце Ерусаліме, дакуль ня будзеце ахіненыя сілаю з узвыш.
Потым вывеў іх аж да Бэтаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх.
І вывеў іх з места да Віфаніі, і ўзьняўшы рукі Свае, дабрасловіў іх.
Калі благаслаўляў іх, развітаўся з імі і ўзнёсся на неба.
І сталася, як дабрасловіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.
Яны пакланіліся Яму і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалем,
Яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерусалім у вялікай радасьці.
і былі ўвесь час у святыні, і праслаўлялі Бога.
І былі заўсёды ў храме, услаўляючы і сьвятасловячы Бога. Амін.