Марка 2 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012
Праз колькі дзён ізноў прыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.
І па некалькіх днях зноў Ісус наведаў Кафарнаўм, і людзі пачулі, што Ён у доме,
Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьве́раў ня было ме́сца; і Ён гаварыў ім слова.
і сышлося такое мноства, што нават пры дзвярах не маглі памясціцца, і гаварыў ім слова.
І прыйшлі да Яго з спараліжава́ным, якога не́сьлі чацьвёра;
І прыйшлі да Яго насільшчыкі са спаралізаваным, якога неслі ўчатырох.
і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страху́ дому, дзе́ Ён быў, і, зро́біўшы дзіру, спусьцілі пасьце́ль, на якой ляжаў спараліжава́ны.
І калі з-за натоўпу не маглі яго паднесці да Ісуса, дык раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі з пасцеллю, на якіх ляжаў спаралізаваны.
Ісус, ба́чучы ве́ру іх, кажа паралітыку: дзіця, даруюцца табе́ грахí тваі.
А калі Ісус убачыў іх веру, кажа спаралізаванаму: «Сыне, адпускаюцца грахі твае».
Тут жа сядзе́лі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
Былі ж там некаторыя кніжнікі, што сядзелі і думалі ў сэрцы сваім:
што гэта Ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
«Што Ён кажа? Блюзніць! Хто можа адпускаць грахі, калі не Сам Бог?»
Ісус, ураз жа даве́даўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабе́, сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?
А Ісус, адразу пазнаўшы Сваім Духам, што яны так думалі ў сабе, кажа ім: «Што думаеце ў сэрцах вашых?
Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табе́ грахí? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?
Што лягчэй сказаць спаралізаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі насілкі свае і хадзі”.
Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралітыку:
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, — гаворыць спаралізаванаму:
Табе кажу: уста́нь, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.
“Табе кажу: устань, вазьмі насілкі твае і вяртайся ў дом твой”».
Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе́ дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
Дык ён адразу ўстаў і, узяўшы насілкі, пайшоў перад усімі, якія дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі не бачылі».
І выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўве́сь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
І Ісус зноў адышоў да мора, а ўвесь натоўп людзей ішоў да Яго, і Ён навучаў іх.
Праходзячы, угле́дзіў Ён Ле́вія Алфе́явага, сядзючы́ на мы́тніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. І той, устаўшы, пайшоў за Ім.
І, калі праходзіў міма, убачыў Леві Алфеева, што сядзеў на мытні, і гаворыць яму: «Ідзі за Мной!» І ён, падняўшыся, пайшоў за Ім.
І ста́лася, калі Ісус сядзе́ў за сталом у доме ягоным, пасяда́лі з Ім і вучнямі Яго шмат мы́тнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.
І здарылася, калі ўзлягаў пры стале ў доме яго, узлягала разам з Ісусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.
Кніжнікі й фарысэі, угле́дзіўшы, што Ён е́сьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ён е́сьць і п’е́ць з мытнікамі ды грэшнікамі?
І кніжнікі фарысейскія, бачачы, што Ісус есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: не́ здаро́вым трэба ле́кара, але хворым. Я прыйшоў клікаць не́ сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.
Пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровым патрэбны лекар, але тым, што хварэюць. Я прыйшоў клікаць не справядлівых, але грэшнікаў [да пакаяння]».
А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?
Вучні Янавы і фарысеі посцілі. Дык прыходзяць да Яго ды кажуць: «Чаму вось вучні Янавы і фарысейскія посцяць, а Твае вучні не посцяць?»
І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьцíць сыны вясе́льля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе́ жаніха́, ня могуць пасьцíць.
Адказаў ім Ісус: «Ці ж могуць посціць вясельнікі, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, не могуць посціць.
Але пры́йдуць дні, калі во́зьмуць ад іх жаніха́, і тады будуць пасьцíць у тыя дні.
А надыдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посціць у тыя дні.
І ніхто не прышывае ла́пінкі з новай тканіны да старое адзе́жыны, бо новая ла́пінка адарве́цца ад старо́га, і дзіра́ будзе яшчэ бо́льшая.
Ніхто не прышывае латы з новага сукна да старога адзення, бо новая лата раздзярэ старое адзенне, і дзіра зробіцца большая.
І ніхто не налівае новага віна ў стары́я мяхí, бо новае віно прарве́ мяхí, і віно вы́цяча, ды мяхí прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхí.
Ніхто таксама не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо віно разарве мяхі — і віно выцячэ, і мяхі прападуць; таму маладое віно ўліваць трэба ў мяхі новыя».
І давяло́ся перахо́дзіць Яму ў суботу це́раз засе́вы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць кало́сьсе.
Прыйшлося аднойчы Ісусу ў суботу праходзіць праз палеткі, засеяныя збожжам. Вучні ж Яго, ідучы наперадзе, пачалі зрываць каласы.
Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьле́д рабіць?
Дык фарысеі казалі Яму: «Вось што робяць у суботу, гэта ж не след рабіць!»
Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі ме́ў патрэбу й галада́ў сам ды быўшыя з ім?
Ісус жа кажа ім: «Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны, ды тыя, што з ім былі?
Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафа́ра ды е́ў хлябы́ ахвя́рныя, якіх ня можна было е́сьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.
Як увайшоў у дом Божы за Абіятарам першасвятаром ды еў хлябы пакладныя, якіх нельга яму было есці, а толькі святарам, і поруч даў тым, што з ім разам былі?»
І сказаў ім: субота для чалаве́ка, але не́ чалаве́к для суботы;
Ды казаў ім: «Субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.
вось чаму Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і над суботай.
Значыць, Сын Чалавечы ёсць Гаспадар суботы».