Мацьвея 18 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
У той час прыступіліся вучні да Ісуса, кажучы: дык хто большы ў Валадарстве Нябёсаў?
Аднойчы падыйшлі да Езуса вучні, пытаючыся: "Хто, думаеш найбольшы (найважнейшы) ў Каралеўстве Нябесным?"
І, паклікаўшы дзіця, Ісус паставіў яго пасярод іх
Затым Езус паклікаўшя дзця паставіў яго пасярэдзіне іх
і сказаў: праўду кажу вам, калі ня навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябёсаў.
і сказаў: "Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не станіцеся як дзеці, не ўвойдзіце ў Каралеўства Нябеснае.
Пагэтаму хто ўмалíць сябе як гэтае дзіця, той ёсьць большы ў Валадарстве Нябёсаў.
Хто ўпакорыцца як гэта дзіця, той большым у Каралеўстве Нябесным.
І калі хто прыйме адно гэткае дзіця ў Імя Маё, Мяне прыймае.
А хто прыме адно такое дзіця ў Імя Маё — Мяне прыме.
А хто спакусіць аднаго з малых гэтых веручых у Мяне, лепш (было бы) яму, каб яму павесілі на шыю млынавы жо́ран і каб ён быў утоплены на глыбіні мора.
А хто б згоршыў адно з тых маленькіх, што ў Мяне вераць, лепш было б яму прычапіць камень млынавы і ўтапіць у глыбіні мора.
Гора сьвету ад спакусаў: бо спакусы мусяць прыйсьці; але гора таму чалавеку празь якога спакуса прыходзіць.
Гора сьвету за згаршэньні. Мусяць здарыцца згаршэньні, аднак гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць (прычыняецца) згаршэньне.
Калі ж рука твая ці нага твая спакушае цябе, адсячы іх і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці бяз нагі, чым зь дзьвюма рукамі ці дзьвюма нагамі быць укінутым у вагонь вечны.
Дык калі твая рука або нага твая горшыць цябе, адрэж яе ды кінь ад сябе. Лепш табе аднарукім і храмым ўвайсьці ў жыцьцё, чым маючы дзьве рукі або дзьве нагі быць укінутым у агонь вечны.
І калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам увайсьці ў жыцьцё, чым зь двума вачыма быць укінутым у геенну вогненную.
А калі вока тваё горшыць (зводзіць) цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чым маючы два вокі быць укінутым у гэгэнну агня.
Глядзеце, ня пагарджайце ніводным з малых гэтых; бо кажу вам, што Ангелы іхныя на Нябёсах заўсёды бачаць Аблічча Ба́цькі Майго, Які (ёсьць) на Нябёсах.
Глядзіце, не пагарджайце не адным з гэтых малюткаў. Бо кажу вам, бо анёлы іхнія бачаць заўсёды ў небе аблічча Айца Майго, Каторы ў небе."
Бо прыйшоў Сын Чалавечы выратаваць загінуўшае.
(Бо прыйшоў Сын Чалавечы ратаваць тое, што было прапаўшы).
Як вам здаецца? Калі б у нікаторага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх, то ці ня пакінуў бы ён у гарах дзявяноста дзевяць і ці ня пайшоў бы шукаць заблудзіўшуюся?
Як вам здаецца? Калі б хто меў сто авец а адна з іх згубілася б, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяцьдзісят дзевяць і ці не ідзе шукаць той, каторая прапала.
І калі б сталася знайсьці яе, праўду кажу вам: ён радуецца за яе больш, чым за дзявяноста дзевяць ня заблудзіўшыхся.
А калі ўдаецца яму яе адшукаць, сапраўды кажу вам, што з яе будзе мець больш радасьці, чым з дзевяноста дзевяці, каторыя не зблудзілі.
Пагэтаму няма Волі Ба́цькі вашага, Які (ёсьць) на Нябёсах, каб загінуў адзін з малых гэтых.
Так і ваш Нябесны Айцец не хоча, каб прапаў хоць адзін з гэтых малюткаў — дзеткаў."
І калі саграшыў супраць цябе брат твой, ідзі і дакары яго між табою і ім адным, калі паслухаецца цябе, то здабыў ты брата твайго.
Калі брат твой правініцца табе, ідзі пасварыся (напомні яму) на яго ў чатыры вочы. А калі б паслухаў цябе, здабудзеш брата свайго.
Калі ж ня паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двох, каб вуснамі двох ці трох сьведкаў было пацьверджана кожнае (сказанае) слова.
А калі б цябе не паслухаў , вазьмі з сабой яшчў аднаго або двух сведкаў, каб уся справа апіралася на доказе двух або трох сьведкаў.
Калі ж ня паслухаецца іх, скажы царкве, калі ж і царквы ня паслухаецца, няхай будзе ён табе, як пага́нін і мытнік.
А калі б і іх не паслухаў, заяві Касьцёлу. А калі б і Касьцёла не паслухаў, хай будзе табе як паганін і мытнік.
Праўду кажу вам: усё, што зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана на небе; і ўсё, што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
Сапраўды кажу вам, што зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана і ў небе, а што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.
Яшчэ кажу вам: калі двое з вас на зямлі прыйдуць да згоды аб кожную рэч, (дык) чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Ба́цькі Майго, Які (ёсьць) на Нябёсах.
Паўторна кажу вам, калі двух з вас на зямлі згодзяцца прасіць аб якую-колечы рэч, дасьць ім Мой Нябесны Айцец.
Бо дзе ёсьць двое ці трое, сабраныя дзеля Майго Імені, там Я сярод іх.
Бо дзе ў імя Маё сабяруцца двух або трох, там і Я пасярод іх."
Тады Пётра падыйшоўшы да Яго сказаў: Госпадзе! Колькі разоў дараваць брату майму, калі саграшыць супраць мяне? да сямі разоў?
Тады Пётр падышоўшы спытаўся: "Госпадзе колькі раз маю адпусьціцца яму, калі правініцца мне брат мой? Ці да сямі раз?"
Ісус кажа яму: ня кажу табе: да сямі разоў, але да сямідзясяці разоў па сем.
Кажа яму Езус: "Не кажу да сямі раз, але да семдзесят сямі раз.
Пагэтаму Валадарства Нябёсаў упадоблена чалавеку валадару, які захацеў зрахавацца з рабамі сваімі.
Дзеля таго падобнае Каралеўства Нябеснае да чалавека караля, каторы хацеў разрахавацца (разлічыцца) са слугамі сваімі.
Калі ж ён пачаў рахавацца, быў прыведзены да яго адзін даўжнік, які (вінен быў) дзесяць тысяч талантаў.
А калі стаў рахаваць, прывялі да яго аднаго, каторы быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.
А як ён ня меў чым заплаціць, ягоны гаспадар загадаў: прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што (ён) меў, і заплаціць.
Калі не меў ён з чаго аддаць, загадаў пан ягоны прадаць яго, жонку ягоную, дзяцей ды ўсё, што меў ды аддаць.
Тады раб той упаўшы пакланіўся яму, кажучы: валадару, пацярпі на мне і ўсё табе заплачу.
Але слуга той ўпаўшы прасіў яго: "Мей цярплівасьць дзеля мяне і я аддам усё."
Валадар, зьлітаваўшыся над тым рабом, адпусьціў яго і доўг дараваў яму.
І пан зжаліўся над тым слугой, асвабадзіў яго і доўг яму дараваў.
Выйшаўшы ж раб гэны знайшоў аднаго саслужбовага сябру свайго, каторы быў вінен яму сто дынараў і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: аддай мне, што вінен.
Але слуга той выйшаўшы напаткаў аднаго з сяброў сваіх, каторы быў яму вінаваты сто дынараў. І схапіўшы яго душыў, кажучы: "Аддай, што мне вінаваты."
Тады саслужывец ягоны, упаўшы да ног ягоных, маліў яго, кажучы: пацярпі на мне, і ўсё аддам табе.
А сябра той упаўшы прасіў яго, кажучы: "Мей цярплівасьць дзеля мяне, а аддам табе ўсё."
Ён жа ня хацеў (пацярпець), але пайшоўшы ўкінуў яго ў вязьніцу, пакуль ня аддасьць доўгу.
Але ён не хацеў, але пайшоў, пасадзіў яго ў вязьніцу, дакуль не аддасьць яму доўгу.
Убачыўшы ж стаўшаеся саслужыўцы ягоныя вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі валадару свайму ўсё, што сталася.
Бачачы, што робіцца, сябры яго засмуціліся вельмі, дый пайшлі і разказалі пану свайму ўсё, што сталася.
Тады валадар ягоны паклікаўшы яго кажа яму: нягодны раб, увесь той доўг (я) дараваў табе, бо ты ўпрасіў мяне;
Тады пазваў яго пан ягоны і сказаў яму: "Слуга негодны, я табе увесь доўг дараваў, бо ты мяне прасіў.
ці ня належала і табе памілаваць саслужыўца твайго, як і я памілаваў цябе?
Ці і табе не належылася, каб і ты пашкадаваў сябра свайго, як і я пашкадаваў цябе?"
І разгневаўшыся валадар ягоны аддаў яго ка́там, пакуль ня аддасьць усяго доўгу яму.
Разгневаны пан ягоны выдаў яго катам, пакуль яму не аддасьць усяго доўгу.
Так і Ба́цька Мой Нябесны зробіць вам, калі ня даруеце кожны брату свайму ад сэрца свайго правінаў ягоных.
Так і Айцец Мой нябесны зробіць вам, калі вы не адпусьціцеся кожны брату свайму ў сэрцах вашых.