Мацьвея 17 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

А цераз дзён шэсьць бярэ Ісус Пётру, Якуба і Яана, брата ягонага, і ўзводзіць іх адных на высокую гару.
 
Затым па шасьці днях узяў Езус Пятра і Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх на старану на вусокаю гару.

І пераабразіўся перад імі: і зазьзяла Аблічча Ягонае, як сонца, а адзецьці Ягоныя сталіся белымі, як сьвятло.
 
І перамяніўся перад імі. Аблічча Яго зазьзяла як сонца, а адзеньне Яго зьмянілася як сьнег.

І вось, зьявіліся ім Масей і Ільля, размаўляючы зь Ім.
 
І зараз жа паказаліся ім Майсей і Гальяш, размаўляючы з Езусам.

І загаварыўшы Пётра сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, Масею адзін і адзін Ільлю.
 
Затым Пётр зьвярнуўся да Езуса: "Госпадзе, добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну".

Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось Голас із воблака гаворыць: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, Якога Я моцна ўпадабаў; Яго слухайце!
 
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось жа яркае воблака закрыла іх. Дый голас пачуўся з воблака: "Гэта Сын Мой умілаваны, у Якім Я вельмі маю ўпадабаньне: Яго слухайце!"

І, пачуўшы, вучні ўпалі на абліччы свае і вельмі перапалохаліся.
 
А чуючы гэта вучні палі на твар свой і надта спалохаліся.

І падыйшоўшы Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся.
 
Затым падыйшоў да іх, і дакрануўся іх Езус, кажучы: "Устаньце, а ня бойцеся.

І падняўшы вочы свае (яны) нікога ня ўбачылі акрамя аднаго Ісуса.
 
І падняўшы вочы свае яны нікога болей не бачылі адно самога Езуса.

І калі яны сыходзілі з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: нікому ня кажыце пра гэтае бачаньне, пакуль Сын Чалавечы ня ўваскрэсьне зь мёртвых.
 
Калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус: "Нікому не кажыце аб візіях, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне."

І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці раней?
 
Аднойчы пыталіся ў Яго: "Чаму вучоныя па Пісаньні цьвердзяць, што Гал'яш мае прыбыць раней?"

Ісус жа, адказаўшы, сказаў ім: Ільля сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе ўсё.
 
А Езус у адказ сказаў ім: "Гальяш што праўда прыйдзе і направіць усё.

Але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, ды ня пазналі яго, а зрабілі зь ім, што захацелі; так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх.
 
Але кажу, што Гальяш ўжо прыйшоў, але яго не пазналі ды абыйшліся з ім як хацелі. Але таксама і Сын Чалавечы будзе ад іх цярпець".

Тады вучні зразумелі, што (Ён) сказаў ім пра Яана Хрысьціцеля.
 
Тады зразумелі вучні, што Езус ім гаварыў аб Яне Хрысьціцелю.

І калі яны прыйшлі да народу, то падыйшоў да Яго чалавек кленчучы перад Ім і кажучы:
 
Калі Езус вярнуўся да народу, падыйшоў да Яго чалавек, упаў перад Езусам на каленьні і прасіў: "Госпадзе зжалься над сынам маім, бо ён люнатык, і многа церпіць, часта ляціць у агонь або ў ваду.

Госпадзе! зьлітуйся над маім сынам, бо ён памесяўнік і цяжка пакутуе, бо часта падае ў вагонь і часта ў ваду.
 
Прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі яго аздаравіць".

І (я) прывёў яго да вучняў Тваіх, і (яны) ня змаглі аздаравіць яго.
 
Езус жа сказаў: "О родзе няверны і пераваротны, дакуль буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне".

І, адказаўшы, Ісус сказаў: о, род няверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды.
 
Затым выгнаў яго і шатан пакінуў яго і ў той хвіліне хлопец паздаравеў.

І загадаў яму Ісус, і выйшаў зь яго дэман, і быў аздароўлены юнак у тую ж хвіліну.
 
Тады пакрыёму падыйшлі да Езуса вучні і спыталіся: "Чаму мы не маглі выгнаць яго?"

Тады прыступіўшыся насамоце вучні сказалі Ісусу: чаму мы ня змаглі выгнаць яго?
 
Сказаў ім Ён: "Дзеля вашае няверы. Сапраўды кажу, вам, калі б вы мелі веру як зярнётка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: "Перайдзі зсюль там пяройдзе. Нічога для вас няма немагчымага.

Ісус жа сказаў ім: праз няверу вашую: бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне (і) скажаце гары гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык (яна) пяройдзе, і нічога ня будзе нямагчымага вам.
 
Такі сорт не выганяецца інакш, як праз малітву і пост."

Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і по́стам.
 
Калі яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: "Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей.

А ў час быцьця іхнага ў Галілеі сказаў ім Ісус: Сын Чалавечы мае быць аддадзеным ў рукі чалавечыя.
 
Яны Яго заб'юць, а Ён трэцяга дня ўваскрэсьне. Дык сталіся сумнымі яны.

І заб’юць Яго, і на трэйці дзень будзе ўваскрэшаны. І (яны) вельмі зажа́ліліся.
 
Калі яны прыйшлі ў Кафарнаўм, прыйшлі да Пятра агенты, што пабералі дыдрагмы (падаткі) і сказалі яму: "Ці Вучыцель — Пастыр ваш ня плаціць дыдрагмаў?"

Калі ж яны прыйшлі ў Капэрнавум, дык падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дзідрахмаў і сказалі: ці ня заплаціць ваш Настаўнік падатка дзідрахмы?
 
Пётр сказаў: "Так." Дык калі ён увайшоў у дом, уперадзіў яго Езус і сказаў: "Што думаеш Сымоне? Каралі зямныя бяруць як ад каго чыны або падатак, ці ад сыноў сваіх, ці ад чужынцаў?"

Ён кажа: так. І калі (ён) увайшоў у дом, дык Ісус абпярэдзіў яго, кажучы: як табе здаецца Сымоне? Валадары зямныя з каго бяруць даніны ці падатак — з сыноў сваіх ці зь іншых?
 
Пётр сказаў: "Ад чужых." Сказаў яму Езус: "Дык свабодныя сыны." Але, каб мы ім не далі згаршэньня, ідзі да мора і закінь вудачку, і першую рыбу злоўлены, вазьмі і адкрыўшы ёй пыск, знойдзеш статэр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе.

Кажа Яму Пётра: зь іншых. Ісус сказаў яму: значыць сыны вольныя.
 

Але каб нам ня спакусіць іх пайшоўшы на мора закінь вуду і вазьмі першую злоўленую рыбу; і, расчыніўшы яе рот, знойдзеш стацір; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе.