Яна 4 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 1999
Калі ж даведаўся Госпад, што дачуліся хварысэі, што Ісус больш вучняў робіць і хрысьціць, чымся Яан, —
Калі затым Езус даведаўся, што фарысэі чулі, што Езус здабывае больш вучняў ды хрысьціць, чым Ян, —
хоць Ісус Сам ня хрысьцíў, але вучні Ягоныя, —
хоць сам Езус не хрысьціў, але вучні Ягоныя, —
Ён пакінуў Юдэю і пайшоў ізноў у Галілею.
дык пакінуў Юдэю і вярнуўся ізноў у Галілею.
Належыла ж Яму праходзіць праз Самару.
А выпала Яму ісьці праз Самарыю.
І вось, прыходзе Ён да места Самарскага, званага Сіхар, ля хутара, што Якуб даў сыну свайму Язэпу.
Прыбыў затым у Самаранскі горад Сіхар, непадалёк паселішча, якое даў Якуб Язэпу, свайму сыну.
Была ж тамака студня Якубава. І вось затым Ісус, стомлены падарожжам, сеў ля студні. Было каля шостае гадзіны.
Ды была там студня Якуба. І Езус, змучаны дарогай, сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны.
Прыходзе жанчына з Самары зачэрпнуць вады. Ісус кажа ёй: дай Мне піць.
У той час прыйшла жанчына Самаранка браць ваду. Кажа ёй Езус: "Дай мне напіцца";
Бо вучні Ягоныя адыйшліся да места, каб купіць ежы.
бо вучні Яго пайшлі ў горад купіць харчоў.
Тады кажа Яму жанчына самарская: як Ты, будучы юдэям, просіш піць у мяне, жанчыны самарскай? Бо юдэі ня ма́юць зносін з самарцамі.
Кажа тады Яму жанчына Самаранка: "Як жа Ты, Юдэй, можаш прасіць вады ў мяне, Самаранкі?" Бо Юдэі ня маюць зносінаў з Самаранамі.
Адказаў Ісус і сказаў ёй: калі б ты ведала дар Божы, і Хто ёсьць Той, што кажа табе: дай Мне піць, ты б (сама) прасіла Яго, і Ён даў бы табе Вады Жывой.
Адказаў ёй Езус: "Калі б ты ведала дар Божы ды хто ёсьць Той, хто цябе просіць: "Дай мне піць", напэўна прасіла б Яго, і Ён даў бы табе жывой вады".
Жанчына кажа Яму: Госпадзе! Ты й зачэрпнуць ня маеш (чым), а студня — глыбокая: адкуль жа Ты маеш ваду жывую?
Кажа Яму жанчына: "Госпадзе, ня маеш нават чым набраць вады, а студня глыбокая; адкуль тады возьмеш жывой вады?
Няўжо Ты большы за ба́цьку нашага Якуба, які даў нам гэтую студню, і сам зь яе піў, і сыны ягоныя, і статак ягоны?
Ці ж ты большы за бацьку нашага Якуба, які нам даў гэтую студню, з якой сам піў і сыны яго, і статак?"
Адказаў Ісус і сказаў ёй: кожны, хто п’е ад гэтай вады, ізноў будзе сьмягнуць;
У адказ сказаў ёй Езус: "Кожны, хто п'е гэту ваду, зноў смагнуць будзе,
хто ж будзе піць ад Вады, Якую яму дам Я, ня будзе сьмягнуць на векі, але Вада, што дам яму Я, станецца ў ім крыніцаю Вады, што цячэ ў Жыцьцё Вечнае.
а хто нап'ецца вады, якую Я яму дам, ніколі ня будзе чуць смагі, але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім жаралом, што бруіцца ў жыцьцё вечнае".
Кажа Яму жанчына: Госпадзе! Дай мне гэтай вады, каб (мне) ня сьмягнуць і ня прыхо́дзіць сюды чэрпаць.
Кажа Яму жанчына: "Госпадзе, дай мне гэтае вады, каб я не адчувала смагі, ды не прыходзіла сюды за вадой".
Кажа ёй Ісус: пайдзі, пакліч мужа твайго і прыйдзі сюды.
Кажа ёй Езус: "Ідзі, пазаві мужа свайго і прывядзі сюды".
Адказала жанчына і сказала: (я) ня ма́ю мужа. Кажа ёй Ісус: добра (ты) сказала: мужа (я) ня ма́ю;
Адказала жанчына: "Я ня маю мужа". Сказаў ёй Езус: "Добра сказала: "Ня маю мужа",
бо (ты) мела пяцёх мужоў, і той, якога (ты) цяпер маеш, (ён) ня ёсьць твой муж, гэта (ты) праўдзіва сказала.
бо мела ты пяць мужоў, а гэты, каторага цяпер маеш, ня ёсьць тваім мужам; гэта ты праўду сказала".
Жанчына кажа Яму: Госпадзе! Бачу, што Ты — Прарок;
Кажа Яму жанчына: "Госпадзе, бачу, што Ты — прарок.
ба́цькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ярузаліме знаходзіцца мейсца, дзе належыць пакланяцца.
Бацькі нашы на гэтай гары пакланяліся Богу, а вы кажаце, што ў Ерузаліме ёсьць месца, дзе належыцца славіць Яго".
Кажа ёй Ісус: жанчына, павер Імне, што прыходзе гадзіна, калі і ня на гары гэтай, і ня ў Ярузалíме будзеце пакланяцца Ба́цьку;
Сказаў ёй Езус: "Жанчына, павер Мне, што набліжаецца час, калі ані на гэтай гары, ані ў Ерузаліме, ня будзеце пакланяцца Айцу.
вы пакланяецеся таму, чаго ня ве́даеце; мы пакланяемся Таму, Каго ведаем, бо збаўленьне — ад жыдоў.
Вы пакланяецеся тому, чаго ня ведаеце, а мы пакланяемся тому, што ведаем, бо з Юдэяў збаўленьне.
Але настае час, (ён ужо) і цяпе́р ёсьць, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Ба́цьку ў Духу і Праўдзе, і таму, што Бацька шукае Сабе гэткіх пакланяючыхся.
Але надыходзіць час, ды ўжо надыйшоў, што праўдзівыя спахвальнікі будуць пакланяцца Айцу ў Духу і ў праўдзе. Бо і Айцец шукае такіх спахвальнікаў.
Бог (ёсьць) Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, мусяць пакланяцца ў Духу і Праўдзе.
Бог ёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны аддаваць Яму спахвалу ў Духу і ў праўдзе".
Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыходзе Мэсія, Які завецца Хрыстос, (і) калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё.
Кажа Яму жанчына: "Ведаю, што прыйдзе Мэсія, — значыць Хрыстос, — калі Ён прыйдзе, усё нам аб'явіць".
Ісус кажа ёй: Я ёсьць (Ён), што гавару з табою.
Кажа ёй Езус: "Гэта Я, які з табою размаўляю".
І ў гэты (час) прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гаварыў з жанчынай, але ніводны ня сказа́ў: чаго Ты шукаеш? альбо: аб чым Ты гаворыш зь ёю?
Небавам прыйшлі вучні Яго і дзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынаю. Але ніводзін з іх не спытаўся: "Пра што пытаеш, або пра што з ёй гаворыш?".
Тады жанчына пакінула пасудзіну сваю і пайшла да места, ды кажа людзям:
Жанчына ж пакінула збанок свой і пайшла ў горад, і расказала жыхарам ягоным:
Пайдзіце сюды, паглядзіце Чалавека, Які сказаў імне ўсё, што (я) зрабіла: ці ня Хрысто́с ёсьць Ён?
"Ідзіце і пабачце чалавека, які мне сказаў усё, што я толькі рабіла. Ці гэта не Хрыстос?"
Яны ж выйшлі зь места й пайшлі да Яго.
Дык выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
А тымчасам вучні (Ягоныя) прасілі Яго, кажучы: Раббі! еж.
Тым часам вучні прасілі Яго: "Раббі, еш".
Ён жа сказаў ім: Я маю страву есьці, якой вы ня ве́даеце.
Але Ён сказаў ім: "Я Маю ежу, пра каторую вы ня ведаеце".
Пагэтаму вучні гаварылі між сабою: няўжо ж нехта прынёс Яму есьці?
Казалі тады вучні між сабой: "Няўжо нехта прынёс Яму есьці?"
Ісус кажа ім: Мая ежа ёсьць: каб спаўняць Волю Паслаўшага Мяне і скончыць Справу Ягоную.
Сказаў ім Езус: "Мая ежа — спаўняць волю Таго, хто паслаў Мяне, і скончыцьць справу Ягоную.
Ці ня ка́жаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, — і прыходзе жніво? Вось, Я кажу вам: падыміце вочы вашыя і паглядзіце на нівы, што яны ўжо ёсьць белыя да жніва.
Ці ж вы ня кажаце: "Яшчэ чатыры месяцы і пачнецца жніво"? Дык кажу вам: Падыміце вочы вашыя і прыгледзьцеся ваколіцам, як ужо бялеюць на жніво.
І хто жне, дастае плату і зьбірае плён дзеля Жыцьця Вечнага, каб і той, (хто) сее, і той, (хто) жне, разам радаваліся.
Той, хто жне, атрымоўвае заплату і сабірае плён на жыцьцё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
Бо ў гэтым слова ёсьць праўдзівае: адзін ёсьць той, (хто) сее, а другі — той, (хто) жне.
Тут спраўджваецца слова: Адзін сее, а хто іншы зьбірае.
Я паслаў вас жаць тое, (над) чым вы ня працава́лі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхную.
Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не трудзіліся; іншыя працавалі, а вы карыстаецеся трудом іхнім".
І многа самарцаў зь места гэнага паверылі ў Яго па слову жанчыны, што сьведчыла: Ён сказаў мне ўсё, што (я) зрабіла.
І многа Самранаў з горада таго ўверыла ў Яго дзеля словаў жанчыны, якая сьведчыла: "Ён мне сказаў усё, што я толькі рабіла".
І вось, як прыйшлі да Яго самарцы, (то) прасілі Яго застацца ў іх, і Ён заставаўся там два дні.
Дык калі да Яго прыйшлі Самаране, прасілі Яго, каб там пабыў; дык застаўся там два дні.
І яшчэ больш уверыла дзеля Слова Ягонага,
Ды многа болей уверыла ў Яго дзеля словаў Ягоных.
і жанчыне гэтай казалі: ужо ня дзе́ля твайго слова верым, бо (мы) самі чулі і ведаем, што Ён — запраўды Збаўца сьвету, — Хрыстос.
Жанчыне ж казалі: "Ужо не дзеля твайго расказу верым, але дзеля таго, што чулі і пераканаліся, што Ён — праўдзівы Збаўца сьвету".
А цераз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галілею;
А па двух днях пайшоў адтуль і направіўся ў Галілею;
бо Сам Ісус засьведчыў, што прарок ня ма́е пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.
хоць сам Езус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.
Калі ж Ён прыйшоў у Галілею, (то) галілейцы прынялі Яго, (бо) бачылі ўсё, што Ён зрабіў у Ярузаліме ў сьвята; яны ж бо прыходзілі на сьвята.
Калі затым прыйшоў у Галілею, Галілейцы прынялі Яго, бо бачылі ўсё, што ўчыніў у Ерузаліме ў час сьвятаў, бо і яны былі на сьвяце.
І вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе зрабіў ваду віном. І быў (там) нейкі палацовец, у якога быў хворы сын у Капэрнавуме.
Езус ізноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе перамяніў ваду ў віно. І быў там нейкі ўрадовец, каторага сын хварэў у Кафарнаўме.
Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго, каб Ён зыйшоў і аздаравіў сына ягонага, бо быў канаў.
Ён, калі пачуў, што Езус з Юдэі прыйшоў у Галілею, пайшоў да Яго і прасіў Яго, каб прыйшоў і аздаравіў сына яго, які быў пры сьмерці.
Тады сказаў яму Ісус: калі ня ўба́чыце знакоў і цудаў, ніяк ня ўве́рыце.
Сказаў яму Езус: "Калі ня ўбачыце знакаў і цудаў, ня ўверыце".
Палацовец кажа Яму: Госпадзе! зыйдзі, перш чым дзіця маё памрэць.
Кажа Яму ўрадовец: "Госпадзе, прыйдзі перш, чым сын мой памрэ".
Ісус кажа яму: ідзі, сын твой жыве. І чалавек паверыў Слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
Кажа яму Езус: "Ідзі, сын твой жывы". Паверыў той чалавек слову, якое яму сказаў Езус, і пайшоў.
Але ўжо, як ён зыходзіў, спаткалі яго слугі ягоныя і паведамілі, кажучы: дзіця тваё жыве.
А калі быў яшчэ ў дарозе, слугі яго выйшлі на спатканьне і сказалі яму, што сын яго жыве.
Тады (ён) спытаўся ў іх пра гадзіну, калі яму палепшала. І сказалі яму: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
Спытаўся іх тады пра пару, у якую яму палягчэла. Дык сказалі: "Учора а сёмай гадзіне спынілася гарачка".
І вось даведаўся бацька, што ў тую гадзіну, у якую Ісус сказаў яму: сын твой жыве. І ўверыў сам і ўвесь дом ягоны.
Дык даведаўся бацька, што гэта быў час, у які сказаў яму Езус: "Сын твой жыве". Дык уверыў ён ды ўвесь дом ягоны.
Гэта йзноў другі Знак зрабіў Ісус, прыйшоўшы зь Юдэі ў Галілею.
Гэта ўжо другі знак, які ўчыніў Езус, калі вярнуўся з Юдэі ў Галілею.