Яна 12 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 1999
За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
А за шэсьць дзён перад Пасхай прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў памёршы Лазар, якога Езус падняў з мёртвых.
Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марфа служыла, а Лазар быў адзін з тых, хто ўзьляжаў зь Ім.
Дык прыгатавалі Яму там вячэру, у якой Марта паслугавала, а Лазар быў адным з седзячых з Ім пры стале.
А Марыя, узяўшы фунт каштоўнага чысьцюткага нардавага міра, памазала ногі Ісусу і абцерла валасамі сваімі ногі Яму; і дом напоўніўся пахошчамі міра.
Марыя ж узяла фунт каштоўнага алею нардовага і намасьціла ногі Яму, і абцёрла сваімі валасамі Ягоныя ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом.
Тады адзін вучань Ягоны, Юда Сымонаў Іскарыёт, які хацеў выдаць Яго, сказаў:
Сказаў тады адзін з вучняў Яго, Юда Іскарыёт, які меў Яго выдаць:
Чаму б не прадаць гэтае міра за трыста дынараў і не раздаць убогім?
"Чаму гэта не прадалі гэтага алейку за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?"
А сказаў ён гэта не таму, каб парупець за ўбогіх, а таму, што быў злодзей: ён меў пры сабе скарбонку, і насіў, што туды апускалі.
А казаў гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але што быў злодзей ды, маючы капшук, насіў тое, што туды клалі.
А Ісус сказаў: пакіньце яе; яна зьберагла гэта на дзень пахаваньня Майго;
Сказаў яму Езус: "Пакінь яе, бо яна гэта зрабіла на дзень Майго пахаваньня.
убогіх бо заўсёды маеце з сабою, а Мяне — не заўсёды.
Убогіх паміж сябе заўсёды маеце, а Мяне — не заўсёды".
Многія Юдэі даведаліся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, а каб пабачыць і Лазара, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
І шмат хто з-паміж Юдэяў, даведаўшыся, што там Езус, прыйшлі ня толькі дзеля Езуса, але і каб убачыць Лазара, каторага Ён ўваскрасіў з мёртвых.
А першасьвятары вырашылі забіць і Лазара,
Дык першасьвятары пастанавілі забіць таксама Лазара,
бо празь яго многія Юдэі прыходзілі і веравалі ў Ісуса.
бо многа Юдэяў адыходзіла ад іх дзеля яго і ўверыла ў Езуса.
На другі дзень мноства людзей, што прыйшлі на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
А назаўтра вялікая грамада, што была прыйшоўшы на сьвята, калі пачула, што Езус ідзе ў Ерузалім,
узялі пальмавыя галінкі, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: асанна! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!
назьбірала пальмавых галінак і пераняла Езуса, гамонячы: "Гасанна! Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Ізраэля".
А Ісус, знайшоўшы малое асьляня, сеў на яго, як напісана:
Езус жа знайшоў асьляня і сеў на яго, як напісана:
«ня бойся, дачка Сыёнавая! вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьляняці».
"Ня бойся, дачка Сыёну! Вось жа Кароль твой прыбывае, седзячы на асьляняці".
Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага; але, калі праславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што так было пра Яго напісана, і гэта зрабілі Яму.
Спачатку вучні Яго не зразумелі гэтага, але калі Езус ўжо быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі сабе, што так было пра Яго напісана і што так Яму было і зроблена.
Людзі, якія былі зь Ім раней, сьведчылі, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрэсіў яго зь мёртвых;
Таксама сьведчылі (пра Яго) і людзі, што былі з Ім, калі выклікаў з магілы Лазара і падняў яго з мёртвых.
таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.
Таму вось натоўп людзей выйшаў Яму на спатканьне, бо чулі, што Ён гэткі знак учыніў.
А фарысэі гаварылі паміж сабою: ці ж ня бачыце, што не пасьпяваеце анічога? увесь сьвет ідзе за Ім.
Фарысэі ж казалі паміж сабою: "Бачыце, мы не дамо рады. Увесь сьвет пайшоў за Ім".
Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны;
Між тымі, што прыбылі на сьвята, каб пакланіцца Богу, былі таксама Грэкі.
яны падыйшлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса.
Яны вось зьвярнуліся да Філіпа, што быў з Бетсаіды Галілейскай і прасілі яго: "Васпане, хочам пабачыць Езуса".
Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу.
Дык пайшоў Філіп і сказаў Андрэю, а Андрэй і Філіп сказалі Езусу.
А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму:
А Езус у адказ сказаў ім: "Прыйшла пара, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы.
Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: Калі пшанічнае зерне, укінутае ў зямлю, не памрэ, дык застаецца само; а калі памрэ, дасьць багаты плён.
Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а хто ненавідзіць душу сваю ў сьвеце гэтым, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
Хто любіць сваё жыцьцё, загубіць яго, а хто мае ў нянавісьці сваё жыцьцё на гэтым сьвеце, зьберажэ яго на жыцьцё вечнае.
Хто Мне служыць, Мне няхай сьледуе, і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўпачцівіць Айцец Мой.
Хто б хацеў Мне служыць, хай ідзе за Мною, і дзе Я, там будзе і слуга Мой. Калі хто Мне служыць, славіць яго Айцец.
Душа Мая цяпер узрушылася; і што Мне сказаць? Войча! збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але на гэтую гадзіну Я і прыйшоў;
Цяпер стрывожылася душа мая. Што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтае гадзіны? Але ж Я прыйшоў дзеля гэтай гадзіны.
Войча! праславі імя Тваё! Тады прыйшоў зь неба голас: і праславіў і яшчэ праслаўлю.
Ойча, праслаў імя Тваё!" І азваўся голас з неба: "Праславіў і яшчэ праслаўлю!"
А люд, што стаяў і чуў тое, казаў: гэта гром. А другія казалі: анёл гаварыў Яму.
А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела. А іншыя казалі: "Анёл прамовіў да Яго".
Ісус на гэта сказаў: ня Мне быў голас гэты, а народу;
У адказ сказаў Езус: "Не дзеля Мяне азваўся голас гэты, але дзеля вас.
сёньня суд сьвету гэтаму; сёньня князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч.
Цяпер суд гэтага сьвету, цяпер князь гэтага сьвету будзе выкінуты вон.
І калі Я ўзьнесены буду над зямлёю, усіх прыхіну да Сябе.
А Я, калі буду падняты над зямлёй, усіх пацягну да сябе".
Гэта казаў Ён, даючы ўразумець, якою сьмерцю Ён памрэ.
А казаў гэта, прадказваючы, якою сьмерцю мае памерці.
Народ адказваў Яму: мы чулі з закона, што Хрыстос жыве вечна; як жа Ты кажаш, што мае быць Сын Чалавечы ўзьнесены? хто Гэты Сын Чалавечы?
Адказаў Яму натоўп: "Мы чулі з закону, што Хрыстос трывае вечна, а як жа Ты кажаш, што трэба, каб быў падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?"
Тады Ісус сказаў ім: яшчэ на кароткі час сьвятло будзе з вамі; хадзеце, пакуль ёсьць сьвятло, каб не абняла вас цемра; а хто ходзіць у цемры, ня ведае, куды ідзе;
Сказаў ім тады Езус: "Яшчэ толькі коратка будзе сьвятло сярод вас. Хадзеце, пакуль маеце сьвятло, каб вас цемра не агарнула. Бо хто ў цемры ходзіць, ня ведае, куды ідзе.
пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла. Сказаўшы гэта, Ісус адыйшоў і зьнік ад іх.
Пакуль маеце сьвятло, верце сьвятлу, каб былі вы сынамі сьвятла". Гэта сказаў Езус і адыйшоў, ды схаваўся ад іх.
Столькі цудаў утварыў Ён перад імі, і яны ня веравалі ў Яго,
Ды хоць так многа знакаў даканаў перад імі, ня верылі ў Яго,
хай збудзецца слова Ісаі прарока: Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас? і каму адкрылася сіла Гасподняя?
каб споўніліся словы, якія сказаў Ісая прарок, кажучы: "Госпадзе, хто ўверыў пачутаму ад нас, ды плячо Госпада каму было аб'яўлена?"
Таму не маглі яны вераваць, што як яшчэ сказаў Ісая,
Дзеля таго не змаглі ўверыць, бо як далей сказаў Ісая:
«народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх».
"Засьляпіў вочы іхнія і закамяніў сэрца іхняе, каб вачыма ня бачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, ды каб Я не аздаравіў іх".
Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і казаў пра Яго.
Гэта сказаў Ісая, калі ўбачыў хвалу Яго і гаварыў пра Яго.
Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі;
Усё ж такі многа з начальнікаў уверыла ў Яго, але са страху перад фарысэямі не прызнаваліся, каб іх ня выключылі з сынагогі;
бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
бо хвалу людзей больш узьлюбілі, чым хвалу Божую.
А Ісус абвясьціў, сказаўшы: хто ў Мяне веруе, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне;
А Езус клікаў, кажучы: "Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, хто паслаў Мяне.
і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
І хто Мяне бачыць, бачыць Таго, хто паслаў Мяне.
Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.
Я сьвятлом прыйшоў на сьвет, каб ніхто хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.
І калі хто пачуе Мае словы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, а выратаваць сьвет.
І хто б слухаў словы Мае, а не зьбярох, Я яго не суджу, бо Я не прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб збавіць сьвет.
Хто Мяне адкідае і ня прымае словаў Маіх, мае судзьдзю сабе: слова, якое Я абвяшчаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
Хто грэбуе Мною і не прыймае словаў Маіх, той ўжо мае суддзю свайго: Слова, што Я сказаў, асудзіць яго ў апошні дзень.
Бо Я гаварыў не ад Сябе; а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён даў мне наказ, што сказаць і што гаварыць.
Бо Я не ад самога сябе гаварыў, але Айцец, які Мяне паслаў, Ён Мне загадаў, што маю гаварыць і вясьціць.
І ведаю Я, што наказ Ягоны ёсьць жыцьцё вечнае. Дык вось, што Я кажу, кажу, як сказаў Мне Айцец.
І Я ведаю, што загад Ягоны ёсьць жыцьцё вечнае. Таму, што Я гавару, гавару так, як Мне сказаў Айцец".