Марка 2 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Дабравесце паводле Марка. З аўдыёкасет
Праз колькі дзён Ён прыйшоў у Капернаум і стала вядома, што Ён у доме.
І праз некалькі дзён Ён зноў прыйшоў у Капернаум, і пачулі, што Ён дома.
Адразу сабраліся многія, так што ўжо і за дзьвярыма ня было месца, і Ён казаў ім слова.
І сабралася іх шмат, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.
І прыйшлі да Яго з паралізаваным, якога несьлі чацьвёра:
І прыйшлі да Яго чацвёра са спаралізаваным на руках.
і, ня маючы як падысьці да Яго празь людзей, разабралі дах дома, дзе Ён быў і, пракапаўшыся, апусьцілі пасьцель, на якой ляжаў паралізаваны.
Патаму, што не маглі падступіцца да Яго з-за натоўпу, яны узняліся на дах, раскрылі яго у месцы над Ім, і спусцілі на постілкі спаралізаванага.
Ісус, як убачыў веру іхнюю, кажа пралізаванаму: дзіця! даруюцца табе грахі твае.
Убачыўшы іх веру, Ісус сказаў спаралізаванаму: «Сыне, адпускаюцца твае грахі».
Тут сядзелі некаторыя кніжнікі і разважалі ў сэрцах сваіх:
Сядзелі ж там некаторыя кніжнікі і разважалі ў сэрцах свайх:
Чаго Ён так блюзьнерыць? хто можа дараваць грахі, акрамя аднаго Бога?
«Што Ён гэтак кажа? Блюзніць Бога! Хто можа адпускаць грахі, апрача аднаго Бога?»
Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць самі ў сабе, сказаў ім: навошта вы так разважаеце ў сэрцах вашых?
Ісус, адразу ўведаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць сабе, сказаў ім: «Што гэта вы разважаеце ў сэрцах сваіх?
што лягчэй? альбо сказаць паралізаванаму: «даруюцца табе грахі?» альбо сказаць: «устань, вазьмі сваю пасьцель і хадзі?»,
Што лягчэй: сказаць спаралізаванаму: «Адпускаюцца твае грахі», ці сказаць: «Устань, і вазьмі сваю постілку, і хадзі»?
але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралізаванаму:
Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу адпускаць грахі на зямлі — кажа Ён спаралізаванаму:
табе кажу: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой.
«Табе кажу: Устань, вазьмі сваю постілку і ідзі ў свой дом!»
Той адразу ўстаў і, узяўшы пасьцель, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзіву даваліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
адсутнічае
І выйшаў Ісус зноў да мора; і ўсе людзі пайшлі да Яго, і Ён вучыў іх.
І Ён зноў выйшаў да мора; і ўвесь натоўп прыходзіў да Яго, і Ён вучыў іх.
Праходзячы, убачыў Ён Лявія Алфеевага, які сядзеў каля мытні, і кажа яму: ідзі за Мною. І той, устаўшы, пайшоў за Ім.
І праходзячы, убачыў Ён Левія Алфеевага, што сядзеў ля мытні, і сказаў яму: «Ідзі ўслед за Мною!» І той устаў, і пайшоў услед за Ім.
І калі Ісус узьляжаў у доме ягоным, узьляжалі зь Ім і вучні Ягоныя і многія мытнікі і грэшнікі; бо шмат іх было, і яны ішлі сьледам за Ім.
І вось Ён прылёг у доме сваім, і шмат мытнікаў і грэшнікаў прыляглі разам з Ім, і Яго вучнямі; так як было ў Яго іх шмат, і ўсе яны ішлі ўслед за Ім.
Кніжнікі і фарысэі, убачыўшы, што Ён есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: як гэта Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?
І кніжнікі з фарысеяў, убачыўшы, што Ён есць з грэшнікамі і мытнікамі, казалі Яго вучням: «Як гэта Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі?»
Пачуўшы, Ісус кажа ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.
І пачуўшы, Ісус кажа ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя. Я прыйшоў паклікаць не праведных, а грэшных да пакаяння».
Вучні Янавыя і фарысэйскія пасьцілі. Прыходзяць да Яго і кажуць: чаму вучні Янавыя і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?
А вучні Іаанавы і фарысеі пасцілі, і прыходзяць яны і кажуць Яму: «Чаму Іаанавы вучні ды фарысеі пасцяць, а Твае вучні не пасцяць?»
І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць сыны харомаў шлюбных, калі зь імі малады? Пакуль зь імі малады, ня могуць пасьціць;
І сказаў ім Ісус: «Ці могуць сыны шлюбнага заручэння пасціць, калі з імі побач Жаніх? Пакуль Жаніх з імі, не могуць пасціць.
але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
Але прыйдуць дні калі будзе ўзяты ад іх Жаніх і тады яны будуць пасціць.
Ніхто да старое адзежыны ня прышывае латкі зь нябеленага палатна: інакш зноў прышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая.
Ніхто не прышывае лапікоў з новай тканіны да старога адзення, бо прышытае яго разарве: новае разарве старое, і дзірка будзе горшая,
Ніхто ня ўлівае віна маладога ў мяхі старыя: інакш маладое віно парве мяхі, і віно выцеча, і мяхі прападуць; а віно маладое трэба ўліваць у мяхі новыя.
і ніхто не ўлівае маладое віно ў старыя мяхі, а то віно прарве іх, і віно прападае і мяхі; а віно маладое уліваюць у новыя мяхі».
І давялося Яму ў суботу праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя дарогаю пачалі зрываць калосьсе.
І выпала Яму ў суботу праходзіць збажыною, і Яго вучні пачалі дарогаю рваць калосся і есці.
І фарысэі сказалі Яму: глядзі, што яны робяць у суботу, чаго нельга рабіць.
І фарысеі сказалі Яму: «Паглядзі, чаму яны робят тое, чаго нельга рабіць у суботу?»
Ён сказаў ім: няўжо вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся сам і тыя, што былі зь ім?
І Ён кажа ім: «Ці вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і быў сам галодны і тыя, што былі з ім?
Як увайшоў ён у дом Божы пры першасьвятары Авіятары і еў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому акрамя сьвятароў, і даў тым, што былі зь ім?
Ён жа ўвайшоў у Божы дом першасвятара Авіяфары і з’еў хлябы ахверавання, якіх нельга было есці нікому, апрача святароў, і Ён даў таксама тым, што былі разам з ім?»
І сказаў ім: субота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы;
І Ён казаў ім: субота для чалавека дадзена, а не чалавек для суботы;
таму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.
Так што Сын Чалавечы Гаспадар і суботы.