Марка 3 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Дабравесце паводле Марка. З аўдыёкасет
І ўвайшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек з высахлаю рукою.
І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў у ёй чалавек, што меў усохлую руку.
І сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб зьвінаваціць Яго.
І сачылі за Ім, ці вылечыць яго ў суботу, каб потым мець паставы абвінаваціць Яго.
А Ён кажа чалавеку з сухою рукою: стань пасярэдзіне.
І сказаў Ён чалавеку, з сусохлай рукой: «Стань пасярэдзіне».
А ім кажа: ці належыць у суботу дабро чыніць, альбо зло чыніць? душу ўратаваць, альбо загубіць? Але яны маўчалі.
І Ён сказаў: «Ці дазваляецца ў суботу дабро рабіць ці ліха тварыць, душу ўратаваць ці забіць?» Яны ж маўчалі.
І з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьцьвеньні сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.
І агледзеўшы іх з гневам, засмучаны акамянеласцю іх сэрцаў, сказаў чалавеку: «Працягні руку». І той працягнуў, і яго рука ажыла.
Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго.
Фарысеі ж, выйшаўшы адразу, з ірадыянамі, пачалі згаворывацца на злачынства супроць Яго, як Яго загубіць.
Але Ісус з вучнямі Сваімі адышоў да мора, і за Ім пайшло мноства людзей з Галілеі, Юдэі,
А Ісус са Сваімі вучнямі накіраваўся да мора, і вялікае мноства з Галілеі [пайшло ўслед за Ім] і з Іудзеі,
Ерусаліма, Ідума і з-за Ярдана. І з навакольляў Тыра і Сідона, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго ў вялікім мностве.
і з Іерусаліма, і з Ідумеі, і з Заіярдання, і з ваколіц Ціра і Сідона, — вялікае мноства, пачуўшы пра ўсё, што Ён робіць, прыйшло да Яго.
І сказаў вучням Сваім, каб напагатове была Яму лодка, з прычыны шматлюдзтва, каб ня ціснулі на Яго.
І сказаў Ён Сваім вучням, каб падрыхтавалі Яму човен з-за натоўпу, каб не напіралі на Яго;
Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
бо многіх Ён вылечыў, так што ўсе, каго даймала ліха, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы.
Нячыстыя духі, калі Яго бачылі, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Сын Божы».
Але Ён строга выгаворваў ім, каб не адкрывалі Яго.
Ды Ён ім сурова забараніў, каб яны не раскрывалі Яго.
Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго.
Ён узыйшоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам жадаў; і яны пайшлі да Яго.
І паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць,
І вызначыў Дванаццаць, каб былі з Ім, і каб пасылаць іх для багавяшчання,
і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў:
і каб мелі яны ўладу выганяць дэманаў;
паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр;
[і вызначыў гэтых Дванаццаць], даў імя Сіману — Пётра,
Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»;
і Якава Завядзеевага, і Іаана, Якавага брата, і даў імя Ваанергес, гэта значыць «Громавы сыны»;
Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта
і Андрэя, і Філіпа, і Варфаламея, і Мацвея, і Фаму, і Якава Алфеевага, і Фадзея, і Сімана Кананіта,
і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго.
і Юду Іскарыёта, які і прадаў Яго.
Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці.
І прыходзіць Ён у дом; і сходзіцца зноў натоўп, так што яны не маглі і хлеба з’есці.
І пачуўшы, блізкія Ягоныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён не ў сабе.
А блізкія Яго лачуўшыся выйшлі забраць Яго; бо казалі: Ён не ў Сабе.
А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя.
І кніжнікі гаварылі, якія прыйшлі з Ерусаліма: «Ён мае Вельзевула і праз уладара дэманаў выганяе дэманаў».
І паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану?
І паклікаў Ён іх, і праз прыповесці казаў: «Як можа сатана сатану выганяць?»
Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое;
І калі царства падзеліцца само ў сябе, не можа ўтрымацца тое царства;
і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той;
і калі дом падзеліцца сам супроць сябе, не можа ўтрымацца дом той.
і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны.
Так і сатана, калі паўстаў сам супроць сябе і падзяліўся, не можа ён утрымацца, канец яму.
Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, — і тады зрабуе дом ягоны.
Але ніхто не можа, увайшоўшы ў дом моцнага, абрабаваць яго дабро, калі спярша не звяжа моцнага і тады яго дом абрабуе.
Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі;
Папраўдзе кажу вам: «Усё будзе даравана сынам чалавечым: грахі і блюзнерствы, якім б яны не блюзнілі;
але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, а падлягае ён вечнай асудзе.
А хто зблюзніць на Духа Святога, няма яму адпушчэння навекі, і будзе вінаваты ў вечным граху.
Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух.
Ды яны казалі: «Ён мае нячыстага духа».
І прыйшлі Маці і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго.
І прыходзяць Яго Маці, і Яго браты, і стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго,
Каля Яго сядзеў люд. І сказалі Яму: вось, Маці Твая і браты Твае і сёстры Твае, вонкі, пытаюцца Цябе.
І сядзеў вакол Яго натоўп; і кажуць Яму: «Вось Твая Маці і Твае браты [і Твае сёстры] звонку, шукаюць Цябе».
І адказаў ім: хто Маці Мая і браты Мае?
І ў адказ ім Ён кажа: «Хто Мая Маці і [Мае] браты?»
І азірнуўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае;
І агледзеўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: «Вось Мая Маці і Мае браты!
бо, хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра і маці.
[Бо] хто выконвае Божую волю, той Мне брат, і сястра, і Маці».