Асіі 13 разьдзел
Кніга прарока Асіі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Як гукаў Яхрэм, дрыжэлі: ён вывышаўся ў Ізраелю; як завініўся Ваалам, ён памер.
Калі Яфрэм гаварыў, усе трапяталі. Ён быў высокі ў Ізраілі; але зрабіўся вінаватым праз Ваала — і загінуў.
І цяпер далей грэшаць, зрабілі сабе выліваныя із срэбра свайго подле разуменьня свайго; усе гэта работа рук рамесьнікаў, каторыя кажуць ім: «Няхай абракаючыя цалуюць цяляты».
І сёньня дадалі яны да грэху: нарабілі сабе літых ідалаў з срэбра свайго паводле разуменьня свайго, — поўная праца мастакоў, — і кажуць яны людзям, якія прыносяць ахвяру: «цалуйце цяльцоў!»
За тое яны будуць — як ранешні туман, і як раса, што рана чэзьне, як ўмецьце, несенае віхром із такаўні, і як дым із коміну.
За тое яны будуць — як ранішні туман, як раса, што скора зьнікае, як мякіна, што зьвяваецца з гумна, і як дым з коміна.
Я, адылі, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; і, апрача Мяне, ты ня маеш знаць ніякага бога, і Спаса няма, апрача Мяне.
Але Я — Гасподзь Бог твой ад зямлі Егіпецкай, — і ты не павінен ведаць іншага бога апрача Мяне, і няма Збаўцы апрача Мяне.
Я знаў цябе на пустыні, у зямлі сухмянёў.
Я прызнаў цябе ў пустыні, у зямлі сасьмяглай.
Подле пасьцьбішча свайго яны сыцелі; як упасьціліся, сэрца іхнае ўзьнялося, і затым яны забыліся Мяне.
Маючы палеткі, яны былі сытныя; а калі насычаліся, дык узьвесялялася сэрца іхняе, і таму Яны забывалі Мяне
Затым Я буду ім як леў, як леапард ля дарогі буду цікаваць на іх.
І Я буду ім як леў, як ільвяня буду высочваць пры дарозе.
Перайму іх, як мядзьведзіца, спабытая медзьведзянят сваіх, і разарву месца сэрца іхнага, і пажару іх, як леў; польны зьвер будзе ірваць іх.
Буду нападаць на іх, як пазбаўленая дзяцей мядзьведзіха, разьдзіраць зьмесьцішча сэрца іхняга, есьці іх там, як ільвіца; польныя зьвяры будуць ірваць іх.
Ты загубіў сябе, Ізраелю, але ў Імне помач твая.
Загубіў ты сябе, Ізраіле, бо толькі ўва Мне — апора твая!
Ідзе ж кароль твой? ідзе, каб выбавіць цябе ў вусіх местах тваіх? І судзьдзі твае, каторым ты казаў: «Дайце імне караля а княэёў»?
Дзе цар твой цяпер? Хай ён ратуе цябе ва ўсіх гарадах тваіх! Дзе судзьдзі твае, пра якіх казаў ты: «дай нам цара і начальнікаў?»
Я даў табе караля ў гневе Сваім і адабраў у цябе ў вабурэньню Сваім.
І Я даў табе цара ў гневе Маім і забраў — у абурэньні.
Зьвязана бяспраўе Яхрэмава, грэх ягоны захаваны.
Зьвязаны ў вузел беззаконьні Яфрэмава, захаваны ягоны грэх.
Мукі парадзіхі настануць яму; ён — сын нямудры, накш ён не заставаўся б доўга ў палажэньню дзяцей, што родзяцца.
Мукі парадзіхі спасьцігнуць яго; ён — сын неразумны, інакш не стаяў бы доўга ў становішчы, у якім нараджаюцца дзеці.
Ад улады шэолю Я вывальню іх, ад сьмерці адкуплю іх. Я буду болькаю тваёй, сьмерць, буду зьнішчэньням тваім, шэолю; каяньне будзе схавана ад аччу Маіх.
Ад улады пекла Я адкуплю іх, ад сьмерці выбаўлю іх. Сьмерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога? раскаяньня ў гэтым ня будзе ў Мяне.
Хоць плодны ён меж братоў; усходні вецер прыйдзе, вецер СПАДАРОЎ узыйдзе з пустыні, і высахне жарало ягонае, перасохне крыніца; ён аглабае скарбніцу ўсяго жаданага судзьдзя.
Хоць Яфрэм пладавіты паміж братамі, але прыйдзе ўсходні вецер, падымецца вецер Гасподні з пустыні, — і высахне крыніца яго: ён спустошыць скарбніцу ўсіх каштоўных сасудаў.