Мацьвея 21 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
А калі прыбліжаліся да Ерузаліму й прыйшлі да Бэтфагэ пры Аліўнай гары, тады Езус паслаў двух вучняў,
А калі наблізіліся яны да Іерусаліма і прыйшлі ў Вітфагію ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,
кажучы ім: Ідзеце ў сяло, што напроць вас, і знойдзеце зараз прывязаную асліцу, а з ёй асьлянё; адвяжэце й прывядзеце ка мне.
Кажучы ім: ідзіце ў паселішча, што перад вамі; і зараз жа знойдзеце прывязаную асліцу і з ёю аслянятка; адвязаўшы, прывядзіце Мне.
А калі-б вам хто што гаварыў, скажэце, што яны патрэбны Усеспадару і зараз пусьціць іх.
I калі хто вам што скажа, адкажыце, што ў іх мае патрэбу Госпад, і той адразу пашле іх.
Гэта ўсё сталася, каб збылося сказанае праз прарока, гаварыўшага (Захар. 9:9):
А адбылося ўсё гэта, каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа:
Скажэце дачцэ Сыёнскай: «Вось да цябе йдзе валадар твой ціхі, седзячы на асьліцы й асьляці, сыне пад’ярэмнай».
«Скажыце Сіёнскай дачцы: вось ідзе да цябе твой цар лагодны, што сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай».
Вучні пайшлі й зрабілі так, як ім загадаў Езус.
Вучні ж, пайшоўшы і зрабіўшы так, як ім загадваў Ісус,
Прывялі асьліцу й асьлятка, ўзлажылі на іх свае вопраткі, і ўзрыхтавалі яму сесьці вярхом.
Прывялі асліцу і аслянятка, і паклалі на іх свае плашчы, і Ен сеў на іх.
А грамада вялізарная слала свае вопраткі на дарозе, а другія сьціналі галінкі з дрэваў ды слалі іх на дарозе.
А шмат людзей пасцілалі сваё адзенне па дарозе, другія ж абразалі галінкі з дрэў і пасцілалі дарогаю.
Гурма, йшоўшая паперадзе і ззаду, крычала, кажучы: Госанна сыну Давідаваму! Багаслаўлёны, што прыйходзіць у імя Госпадава! Госанна ў высях!
Народ, што ішоў перад Ім і ззаду, выкрыкваў, кажучы: асанна Сыну Давідаваму! бласлаўлены Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях!
І калі ўехаў у Ерузалім, заварушылася ўсё места, гаворачы: Хто гэта?
I калі Ен уехаў у Іерусалім, узрушыўся ўвесь горад, кажучы: хто гэта?
Народ-жа адказваў: Гэта Езус, прарок з Назарэту Галілейскага.
А народ казаў: гэта Ісус, Прарок з Назарэта Галілейскага.
І ўвайшоў Езус у святыню Божую ды павыганяў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні ды абярнуў сталы спэкулянтаў і рыштунак тых, што галубоў прадавалі;
Тады ўвайшоў Ісус у Божую святыню і выгнаў усіх прадаўцоў і пакупнікоў са святыні, і абярнуў сталы грашаменаў і ўслоны прадаўцоў галубоў;
і казаў ім: «дом мой домам малітвы звацімецца, а вы зрабілі з яго прытон разбойнікаў» (Із. 56:7; Ер. 7:11).
I кажа ім: напісана: «Мой дом домам малітвы будзе названы»; а вы робіце з яго пячору разбойнікаў.
І прыступілі да яго ў сьвятыні сьляпыя й кульгавыя і ён аздаравіў іх.
Тады падышлі да Яго сляпыя і кульгавыя ў святыні, і Ен іх вылечыў.
А першасьвятары і кніжнікі, бачачы дзіва, якое тварыў, ды воклікі дзяцей кажучых: «Госанна сыну Давідаваму!» — абурыліся
А першасвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, што Ен зрабіў, і дзяцей, што выкрыквалі ў святыні і казалі: «асанна Сыну Давідаваму!», абурыліся
і сказалі яму: Чуеш, што яны гавораць? Езус-жа кажа ім: Так, ці-ж вы ніколі ня чыталі, што «з вуснаў дзетак і сысункоў Ты ўчыніў хвалу» (Пс. 8:3).
I сказалі Яму: чуеш, што яны кажуць? А Ісус кажа ім: чую! хіба вы ніколі не чыталі, што «з вуснаў дзяцей і грудных немаўлят Ты стварыў хвалу»?
І пакінуўшы іх, выйшаў проч з гораду у Бэтанію і там астаўся.
I, пакінуўшы іх, выйшаў за горад у Віфанію і перабыў там ноч.
А нараніцы, вяртаючыся ў горад, пачуў голад.
А ўранні, вяртаючыся ў горад, захацеў Ен есці;
І ўгледзеўшы пры дарозе адно фіговае дрэва, падыйшоў к яму і, не знайшоўшы на ім нічога, апрача толькі лісьця, сказаў яму: Хай-жа з цябе плод ніколі ня родзіцца навекі! І фіга зараз-жа ссохла.
I, убачыўшы адно фігавае дрэва пры дарозе, прыйшоў да яго і нічога не знайшоў на ім, апроч аднаго лісця; і кажа яму: няхай ніколі з цябе не будзе плоду навекі! I адразу фігавае дрэва засохла.
А вучні, ўбачыўшы, дзівіліся й гаварылі: Як-жа хутка яна ссохла!
I вучні, убачыўшы, здзівіліся, кажучы: як адразу засохла фігавае дрэва?
Езус-жа сказаў ім на гэта: Сапраўды кажу вам: калі-б вы мелі веру і ня сумняваліся, ня толькі зробіце гэта з фіговым дрэвам, але калі-б і гэтай гарэ сказалі: «Узніміся й кінься ў мора», — станецца.
Ісус жа сказаў ім у адказ: папраўдзе кажу вам: калі будзеце мець веру і не засумняваецеся, то не толькі з фігавым дрэвам гэта зробіце, але і калі гэтай гары скажаце: «падыміся і кінься ў мора», — збудзецца.
І ўсё, чаго толькі прасіцімеце ў маліцьве, веручы — атрымаеце.
I ўсё, чаго б вы ні прасілі ў малітве з вераю, атрымаеце.
А як прыйшоў у сьвятыню й навучаў, прыступілі да яго вышэйшыя святары і старшыя народу, кажучы: Якою уладаю ты гэта робіш? І хто табе даў гэтую ўладу?
I калі Ен прыйшоў у святыню, падышлі да Яго, пакуль Ен вучыў, першасвятары і старэйшыны народу, кажучы: якою ўладаю ты гэта робіш? I хто даў табе гэтую ўладу?
Езус, адказваючы, гавора ім: Спытаюся й я ў вас аднаго слова, калі вы мне яго скажаце, дык і я вам скажу, якою уладаю я гэта раблю.
Ісус жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас аб адным: калі скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю Я раблю гэта.
Хрост Яна скуль быў, з неба, ці з людзей? Яны-ж мяркавалі сабе:
Іаанава хрышчэнне адкуль было? З неба ці ад людзей? Яны разважалі самі сабе, мяркуючы: калі скажам: «з неба», то Ен скажа нам: «чаму ж вы не паверылі яму?»
Калі скажам: «З неба», дык ён нам скажа: Чаму-ж вы не паверылі яму? А калі скажам: «З людзей», баязно грамады, ўсе бо мелі Яна за прарока.
Калі ж скажам: «ад людзей» — баімся народу; бо ўсе ўважаюць Іаана за прарока.
І ў адказ Езусу сказалі: Ня ведаем. Гавора ім так-жа і ён: І я вам не скажу, якою ўладаю раблю я гэта.
I яны сказалі Ісусу ў адказ: не ведаем. Сказаў ім і Ен: то і Я вам не скажу, якою ўладай раблю гэта.
А як вам здаецца? Адзін чалавек меў двух сыноў і, падыйшоўшы да першага, сказаў: Ідзі, сынку, папрацуй сяння ў маім вінаградніку.
А як вам здаецца? Меў адзін чалавек двух сыноў; падышоўшы да першага, ён сказаў: сыне! ідзі сёння працуй у маім вінаградніку.
А той гавора ў адказ: Ня хочу. Потым аднак, раздумаўшыся, пайшоў.
Ен жа сказаў у адказ: «іду, цар!» Але не пайшоў.
І падыйшоўшы да другога, сказаў таксама. Гэтыж, адзываючыся. кажа: Іду, спадарвойча — адыж не пайшоў.
I, падышоўшы да другога, сказаў тое самае. А той сказаў у адказ: «я не хачу!» А потым пакаяўся і пайшоў.
Каторы з двух выканаў волю айца? Кажуць яму: Першы. Гавора ім Езус: Сапраўды кажу вам, кунойміты й блудадзейнікі пойдуць перад вамі ў валадарства Божае.
Хто ж з двух выканаў бацькаву волю? Яны кажуць Яму: апошні. Кажа ім Ісус: папраўдзе кажу вам, што мытнікі і блудніцы паперадзе вас ідуць у Божае Царства.
Бо прыйшоў да вас Ян шляхом справядлівасьці й вы не паверылі яму, а кунойміты й блудадзеі паверылі яму; вы-ж, бачыўшы гэта, не пакаяліся, каб паверыць яму.
Бо прыйшоў да вас Іаан дарогаю справядлівасці, і вы не далі веры Яму; а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы ж, убачыўшы, не пакаяліся і пасля, каб паверыць яму.
Паслухайце другое прыповесьці: Быў чалавек гаспадар, які засадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго плотам, выкапаў у ім вінатоку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго земляробам, выехаў.
Другую прыпавесць паслухайце. Быў адзін гаспадар, які насадзіў вінаграднік і абгарадзіў яго мурам, выкапаў там выціскальню, збудаваў вежу — і здаў яго вінаградарам і паехаў.
Калі-ж надыйшла пара пладоў, ён паслаў сваіх слугаў да вінаградароў, каб атрымаць свае плады.
Калі ж надышоў час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў узяць свой плён.
Але вінаградары, схапіўшы ягоных слуг, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага ўкамянавалі.
Вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго збілі, другога забілі, а іншага каменнем пабілі.
Ізноў паслаў іншых слугаў, болей чым першых, і з імі зрабілі гэтаксама.
Зноў паслаў ён іншых слуг, больш, чым першых; і зрабілі ім тое самае.
Уканцы-ж паслаў да іх сына свайго, кажучы: Ушануюць сына майго.
Пасля ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: пасаромеюцца майго сына.
Адыж вінаградары, убачыўшы сына, гавораць адзін другому: Гэта насьледнік, пойдзем, заб’ём яго і будзем мець ягону спадчыну.
А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец, хадзем, заб’ем яго і авалодаем яго спадчынаю.
І схапіўшы яго, выкінулі вон із вінаградніка ды забілі.
I, схапіўшы яго, выкінулі яго вон з вінаградніка і забілі.
Калі вось-жа прыйдзе гаспадар вінаградніка, дык што зробіць з тымі вінаградарамі?
Дык калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што ён зробіць тым вінаградарам?
Кажуць яму: Злыдняў люта выгубіць, а вінаграднік свой аддасьць у арэнду іншым вінаградарам, якія аддавацімуць яму плады ў сваю пору.
Яны кажуць Яму: злыдняў гэтых злой смерці аддасць, а вінаграднік перадасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час.
Кажа ім Езус: Няўжэ ня чыталі вы ніколі ў Пісанні (Пс. 117:22): «Камень, які адкінулі будаўнічыя, той стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася і дзіўна яно ў вачох нашых»?
Кажа ім Ісус: хіба вы ніколі не чыталі ў Пісьме: «камень, які адкінулі будаўнікі, ён зрабіўся асноваю вугла; ад Госпада гэта, і яно дзіўнае ў нашых вачах » ?
Таму кажу вам: будзе аднята ад вас валадарства Божае і дасцца народу, што творыць плады яго.
Таму кажу вам, што адымецца ад вас Божае Царства і дасца народу, які будзе прыносіць яго плады.
А хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, і на каго ён упадзе — расчавіць.
I той. хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца. а на каго ён сам упадзе, раструшчыць яго.
І калі пачулі ягоны прыповесьці першасьвятары і фарызэі, зразумелі, што гаварыў аб іх.
I, пачуўшы Яго прыпавесці, першасвятары і фарысеі зразумелі, што Ен пра іх кажа;
І хацелі схапіць яго, але баяліся гушчаў народу, бо мелі яго за прарока.
I стараліся схапіць Яго, але пабаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.