1 А Сорай, жонка Абрамова, не радзіла яму. І ў яе была нявольніца, Ягіпцянка, а імя ейнае Гаґар.
2 І сказала Сорай Абраму: «Вось жа, замкнуў імне СПАДАР, каб імне не радзіць; уйдзі ж да нявольніцы мае: можа я збудую ад яе». І паслухаў Абрам голасу Сораінага.
3 І ўзяла Сорай, жонка Абрамова, Гаґар Ягіпцянку, нявольніцу сваю, пад канец дзесяцёх год быцьця Абрамовага ў зямлі Канаанскай, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.
4 Ён увыйшоў да Гаґары, і яна зачала. Абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела спадарыню сваю ў ваччу сваім.
5 І сказала Сорай Абраму: «Крыўда мая ад цябе; я аддала нявольніцу сваю ў улоньне твае; а яна, абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела мяне ў ваччу сваім; няхай судзе СПАДАР меж імною і меж табою».
6 І сказаў Абрам Сорай: «Вось, нявольніца твая ў руццэ тваёй: рабі зь ёю, што добра ў ваччу тваім.» І ўціскала яе Сорай, і яна ўцякла ад віду ейнага.
7 І знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур.
8 І сказаў: «Гаґар, нявольніца Сораіна! скуль ты прышла й куды йдзеш?» Яна адказала: «Ад віду Сораінага, спадарыні свае, я ўцякаю».
9 І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Зьвярніся да спадарыні свае і паддайся пад яе руку».
10 І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Памнажаючы памнажу насеньне твае, аж нельга будзе й зьлічыць яго з прычыны множасьці».
11 І сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: «Вось, ты цяжарная, і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмайла, бо пачуў СПАДАР уціск твой.
12 І ён будзе дзікі чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён».
13 І назвала імя СПАДАРА, Каторы гукаў да яе: Ты Эль-Роі (Ты Бог бачачы мяне). Бо сказала яна: «Ці ня тут я глядзела за бачачым мяне».
14 За тым завецца гэна жарало: Беэр-Лахай-Роі. Вось яно меж Кадэсу й Барэду.
15 І нарадзіла Гаґар Абраму сына; і назваў Абрам імя сына свайго, каторага нарадзіла Гаґар: Ізмайла.
16 І Абраму было асьмідзясят шэсьць год, як Гаґар нарадзіла Ізмайлу Абраму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першая кніга Масеява: Быцьцё, 16 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.