Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СІМОН — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Сімон» сустракаецца 72 разы у 72 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

СІМОН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А імёны дванаццаці Апосталаў такія: першы Сімон, якога завуць Пётрам, і Андрэй, брат яго, і Якуб, сын Зебядзееў, ды Ян, брат яго;

Сімон Кананіт і Юда Іскарыёт, які Яго выдаў.

Адказваючы, Сімон Пётра сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога».

А Ісус, адказваючы, сказаў: «Дабраславёны ты, Сімон Бар Ёна, бо не цела і кроў аб’явілі табе, але Айцец Мой, Які ў небе.

Выходзячы, напаткалі яны чалавека з Цырэны на імя Сімон; яго прымусілі несці крыж Яго.

Сімон жа ды тыя, што з Ім былі, пайшлі за Ім.

А Сімон, адказваючы Яму, сказаў: «Настаўнік, мы, усю ноч працуючы, нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку».

Калі ўбачыў гэта Сімон Пётра, паў да кален Ісуса, кажучы: «Адыдзі ад мяне, бо я — чалавек грэшны, Госпадзе».

Сімон, адказваючы, сказаў: «Думаю, што той, якому болей дараваў». А Ён сказаў яму: «Добра ты рассудзіў».

і прывёў яго да Ісуса. А Ісус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты Сімон, сын Ёны; будзеш называцца Кіфа, што значыць Пётра».

Адказаў Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, да каго ж мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага;

Кажа Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, не толькі ногі мае, але і рукі, і галаву».

Дык кіўнуў яму Сімон Пётра, каб спытаўся: «Хто гэта, аб кім Ён кажа».

Кажа Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, куды ідзеш?» Адказаў Ісус: «Куды Я іду, ты цяпер не можаш прыйсці, але потым прыйдзеш за Мною».

Сімон жа Пётра, які меў меч, дастаў яго, і ўдарыў паслугача першасвятара, і адсёк яму правае вуха. Імя таму слузе было Малх.

А за Ісусам ішоў Сімон Пётра і другі вучань. А вучань той знаёмы быў з першасвятаром і ўвайшоў з Ісусам у двор першасвятара.

А Сімон Пётра стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: «Ці і ты не з вучняў Яго?» А ён адрокся і сказаў: «Не!»

Прыйшоў затым следам і Сімон Пётра, і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў пакладзеныя пялёны

Былі разам Сімон Пётра і Тамаш, званы Блізнюк, Натанаэль, які быў з Каны Галілейскай, і сыны Зебядзея, і два іншых з вучняў Яго.

Кажа ім Сімон Пётра: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «І мы пойдзем з табой». Дык пайшлі адразу, і селі ў лодку, і ў тую ноч нічога не злавілі.

Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётры: «Гэта ж Госпад!» Дык Сімон Пётра, пачуўшы, што гэта Госпад, апрануў туніку, бо быў голы, і кінуўся ў мора;

Дык пайшоў Сімон Пётра і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, [якіх было] сто пяцьдзясят тры; і хоць было так шмат, сетка не падралася.

Кажа яму ў другі раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Гаворыць Яму: «Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх».

І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.

І, прыйшоўшы, сабраліся яны ў святліцу, дзе і заставаліся, Пётра і Ян, Якуб і Андрэй, Піліп і Тамаш, Баўтрамей і Мацвей, Якуб Алфееў і Сімон Зэлот ды Юда, брат Якубаў.

А ў горадзе быў адзін чалавек, на імя Сімон, які раней займаўся чарадзействам і здзіўляў народ Самарыі, кажучы, што ён нехта вялікі;

Тады і Сімон сам уверыў і па атрыманні хросту далучыўся да Піліпа; і дзівіўся ён надта, бачачы, якія знакі і вялікія цуды ўчыняюцца.

Калі Сімон убачыў, што Апосталамі праз ускладанне рук даецца Дух Святы, прынёс ім грошы,

І, адказваючы, Сімон сказаў: «Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога з таго, што вы казалі».

Яны пыталіся ўголас, ці тут гасціць Сімон, называны Пётрам.

Сімон Пётра, паслугач і Апостал Ісуса Хрыста, тым, што ў справядлівасці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста атрымалі з намі аднолькава дарагую веру:

І вось, брат ваш — Сімон. Ведаю, што ён чалавек парады: яго слухайце заўсёды; ён будзе для вас бацькам.

І Сімон накіраваўся ў Галілею, і шмат правёў баёў з паганамі, і пагане былі пабітыя перад абліччам яго,

І ў той час, калі Юда і Ёната былі ў зямлі Галаад, і яго брат Сімон быў у Галілеі насупраць Пталемеі,

І Ёната і Сімон забралі Юду, свайго брата, і пахавалі яго ў магіле сваіх бацькоў у Модзіне.

і Ёната і Сімон, брат яго, ды ўсе, што з ім былі, даведаліся аб гэтым і ўцяклі ў пустыню Тэкуэ і затрымаліся пры вадзе возера Асфар.

Сімон жа і яго ваяры выйшлі з горада і спалілі асадныя машыны,

Калі ж Ёната выслухаў гэтыя словы Апалонія, то абурыўся ў душы, і выбраў дзесяць тысяч ваяроў і выйшаў з Ерузаліма, і брат яго Сімон прыйшоў яму на дапамогу.

І Сімон перакінуў войска сваё ды ўдарыў на дружыну; бо коні ўжо змучаныя былі. Ды разбіты былі ім і ўцяклі,

І Сімон асадзіў Бэтсуру, і доўгі час нападаў на яе ды асадзіў яе.

Сімон жа выйшаў, і прыйшоў аж да Аскалона і бліжэйшых умацаванняў, і збочыў у Ёпэ, і здабыў яго;

І Сімон пабудаваў Адзіду ў Сэфэлі, і ўмацаваў ды забяспечыў брамамі і запорамі.

І Сімон пачуў, што Трыфан сабраў многа войска, каб пайсці ў Юдэйскую зямлю і спустошыць яе.

Сімон жа наблізіўся да Адзіды з боку раўніны.

І калі Трыфан даведаўся, што Сімон стаў на месца свайго брата Ёнаты і што маніцца ваяваць з ім, паслаў да яго вестуноў,

І Сімон даведаўся, што падступна яны з ім гавораць, але паслаў аддаць срэбра і хлапчукоў, каб сярод людзей не выклікаць нянавісці да сябе,

і затым Трыфан пайшоў, каб уварвацца ў краіну, каб спустошыць яе, і акружылі яе ўздоўж дарогі, што ідзе ў Адору. І Сімон са сваім войскам пераймалі яго ў кожным месцы, куды яны ішлі.

І Сімон паслаў людзей, і забраў косці Ёнаты, брата свайго, і пахаваў яго ў Модзіне, горадзе яго бацькоў.

І Сімон на магіле свайго бацькі і сваіх братоў паставіў надта вялікі помнік і ўзвысіў яго так, што здалёку можна было яго бачыць, ззаду і спераду абкладзены вычасанымі камянямі;

І Сімон пабудаваў у Юдэі крэпасці, умацоўваючы іх вялікімі вежамі і высокімі мурамі, і брамамі, і запорамі; і ў крэпасцях размясціў правіянт.

І Сімон падабраў людзей і паслаў іх да цара Дэмэтрыя, каб даў палягчэнне краю, бо дзейнасць Трыфана была рабункам.

У гэты час Сімон наблізіўся да Газары і абкружыў яе войскам, і зрабіў асадную машыну, і падвёў пад горад, і ў адной вежы зрабіў вылам, і завалодаў ёю.

І згадзіўся з імі Сімон, і не ваяваў ужо супраць іх; аднак выгнаў іх з горада ды ачысціў дамы, у якіх знаходзіліся ідалы, і тады толькі ўвайшоў туды, спяваючы і дабраслаўляючы.

І Сімон рашыў, што гэты дзень будуць святкаваць штогод з радасцю.

І Сімон пераканаўся, што яго сын Ёан ужо сталы мужчына, і ўсклаў на яго правадырства над усім войскам; і абжыўся ён у Газары.

Але калі пачулі, што на яго месца першасвятаром быў выбраны брат яго Сімон, ды што ён гаспадарыць над краем і гарадамі, што ў ім пабудаваны,

Па гэтым жа паслаў Сімон Нумэнія ў Рым з вялікім залатым шчытом вагою ў тысячу мінаў, каб заключыць з імі саюз.

што адбыліся многія баі ў краі, а Сімон, сын Мататыі, сын з сыноў Ёарыба, поруч браты яго выставілі сябе на небяспеку і далі адпор ворагам народа свайго, каб зберагчы святыні свае і закон; і праславілі яны свой народ вялікаю славай.

тады выступіў Сімон і ваяваў у абароне свайго народа, і аддаў вялікія грошы, і ўзброіў ваяроў войска свайго народа, і выплаціў ім жалаванне.

і што юдэі і святары згадзіліся, каб Сімон быў у іх правадыром і першасвятаром навек, пакуль не з’явіўся здавераны прарок,

І Сімон прыняў гэта і згадзіўся быць першасвятаром і кіраўніком ды правіцелем народа юдэяў і святароў ды першынстваваць над усім.

копію ж тых рашэнняў пакласці ў скарбоўню, каб Сімон і яго сыны мелі іх пад рукой.

І Сімон паслаў яму дзве тысячы адборных ваяроў на дапамогу, і срэбра, і золата, ды многа пасудзін.

І ў адказ сказаў яму Сімон: «Не занялі мы чужой зямлі ані прысвоілі сабе чужой маёмасці, але спадчыну нашых бацькоў, якая несправядліва была забрана калісьці нашымі ворагамі.

І Сімон паклікаў двух старэйшых сыноў сваіх: Юду і Ёана ды сказаў ім: «Я, і браты мае, і сям’я бацькі майго ад юнацтва аж па сённяшні дзень ваявалі з непрыяцелямі Ізраэля, і многа раз удавалася нашымі рукамі вызваляць Ізраэль.

Сімон жа, аб’язджаючы гарады краю ды рупячыся аб іх, у Ерыхон прыбыў сам і сыны яго: Мататыя і Юда; было гэта ў сто семдзесят сёмым годзе, у адзінаццатым месяцы, гэта значыць у месяцы Сабат.

І калі Сімон і яго сыны былі п’яныя, падняўся Пталемей і яго прыхільнікі, і схапілі зброю сваю, і ўварваліся на баль, і забілі яго разам з двума сынамі яго і некалькімі людзьмі з яго дружыны.

Аднак Сімон з пакалення Бэльгі, пастаўлены загадчыкам святыні, спрачаўся з першасвятаром пра ўладу ў горадзе.

а частка — Гіркана Тобіі, паважанага вельмі чалавека, дык справа не такая, як данёс бязбожнік Сімон; усяго ж чатырыста талентаў срэбра і дзвесце золата;

А згаданы вышэй Сімон, здраднік скарбаў і бацькаўшчыны, злосна гаварыў пра Онію, як быццам ён быў прычынай няшчасцяў, якія здарыліся з Гэліёдарам, і падбухторваў супраць яго;

Ведаў бо ён, што без царскай прад-бачнасці немагчыма дасягнуць супакою ў справах і што Сімон не пакіне свайго глупства.

Сімон жа, брат Юды, уступіў у бой з Міканорам, але дзеля раптоўнага ўдару праціўнікаў, пацярпеў вялікае паражэнне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter