Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

КАРАЛЯ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «караля» сустракаецца 28 разоў у 26 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Станкевіча, каталіцкім.

КАРАЛЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Гэта Я пасадзіў Караля Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!

Які павяліча́е збаўленьне караля Свайго і творыць міласэрнасьць памазанцу Свайму, Давіду, і насеньню ягонаму навечна.

Стрэлы Твае завостраныя, яны (пратнуць) сэрцы ворагаў Караля, а народы супакорацца перад Табой.

Уся слава дочкі Караля — унутры, адзеньне ейнае з залатога гафтаваньня;

ва ўзорыстай адзежы вядуць яе да Караля; дзяўчаты ззаду яе, ейныя сяброўкі, іх вядуць да Цябе.

Іх вядуць у радасьці і радасьці ўрачыстай, уваходзяць у харомы Караля.

Прыгожа ўзвышаецца радасьць усёй зямлі, гара Сыён, паўночная мяжа, места вялікага Караля.

Дада́й дні да дзён караля, хай гады ягоныя доўжацца з роду ды ў род.

Яны бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце майго Бога, майго Караля, у сьвятасьці.

Салямонавы. Божа, дай суд Твой каралю і Справядлівасьць Тваю сыну караля.

Гукам рогаў і срэбных трубаў моцна гукайце перад Абліччам Караля, Яговы!

Сіла караля ў тым, што ён любіць рассудзіць (справядліва). Ты ўгрунтаваў Справядлівасьць. Ты ў Якубе зьдзейсьніў Суд і Справядлівасьць.

Сігона, караля амарэяў, і Ога, караля Башану, і (перабіў) усе каралеўствы Канаану,

Сігона, караля амарэяў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,

і Ога, караля Башану, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,

а Ясэй спарадзіў Давіда караля; а Давід кароль спарадзіў Салямона ад Ур’явай;

Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтляеме ў дні караля Гірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ярузалім (і) кажуць:

І яны, выслухаўшы караля, пайшлі. І вось зорка, якую бачылі (яны) на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала над (мейсцам), дзе было Дзіця.

ні зямлёю, бо яна падножжа Ног Ягоных, ні Ярузалімам, бо ён места вялікага Караля,

І зараз жа хутка прыйшоўшы да караля яна настойліва папрасіла кажучы: хачу каб ты мне зараз жа даў на місе галаву Яана Хрысьціцеля.

Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Караля жыдоў?

Або які кароль ідучы на вайну супраць другога караля, сеўшы, перш, ня параіцца, ці здолее (ён) з дзесяцьцю тысячамі сустрэць ідучага на яго з дваццацьцю тысячамі?

Ёсьць жа ў вас звычай, каб (я) аднаго звальняў вам на Пасху. Дык хочаце, звольню вам Караля жыдоў?

Але яны закрычалі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: укрыжаваць Караля вашага? Архірэі адказалі: ня ма́ем (мы) караля, акрамя кесара.

А затым папрасілі караля, і даў ім Бог Саўла, сына Кіса, мужчыну з калена Бэньямінавага гадоў на сорак.

Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, караля шануйце.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter