Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Тэсалонцаў 3 1-ы ліст да Тэсалонцаў 3 разьдзел

1 Дзеля таго, што не маглі мы далей вытрымаць, дык захацелі мы самі застацца ў Атэнах
2 і паслалі да вас Цімафей, брата нашага і супрацоўніка Божага ў Эвангельлі Хрыстовым, для замацаваньня вашага і ажыўленьня веры вашай,
3 каб ніхто не хістаўся ў гэтых прыгнётах; самі ж бо ведаеце, што мы на гэта прызначаны.
4 Бо ж і ў вас будучы, мы прадказвалі вам, што будзем цярпець прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.
5 Таму вось і я, ня могучы далей стрымацца, паслаў даведацца пра веру вашу, ці ня зводзіць вас звадыяш і ці не дарэмнай была праца нашая.
6 Цяпер жа, пасьля прыбыцьця да нас ад вас Цімафея і весткі пра веру і любоў вашу, і што памятаеце пра нас, жадаючы ўсьцяж нас наведаць, як і мы вас,
7 пацешыліся гэтым, браты, што да вас ва ўсякім горы і прыгнёце нашым дзеля веры вашай,
8 бо мы цяпер жывём, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
9 Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, поўныя радасьці, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,
10 днём і ноччу гарача молімся, каб паглядзець на вас і дапоўніць тое, чаго не хапае веры вашай.
11 Хай жа сам Бог і Айцец наш і Госпад наш Езус выпрастуе дарогу нашу да вас.
12 А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы (маем) да вас.
13 Хай Ён узмоцніць сэрцы вашы, каб без заганы ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым чакалі прыходу Госпада нашага Езуса Хрыста з усімі Яго сьвятымі. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст да Тэсалонцаў, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.