1 Няхай трывае між вамі братняя любоў.
2 Не забывайцеся пра гасьціннасьць, бо дзякуючы ёй некаторыя, ня ведаючы, анёлам аказалі гасьціннасьць.
3 Памятайце пра вязьняў, як быццам і вы разам з імі былі зьняволенымі, і пра знаходзячыхся ў бедах, бо і вы самі маеце цела.
4 Няхай у ва ўсіх будзе ў пашане сужэнства і сужыцьцё беззаганнае, бо распусьнікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.
5 Жывіце без сквапнасьці (на грошы); будзьце задаволенымі тым, што маеце. Ён бо сказаў: "Не адхінуся ад цябе і ня кіну цябе".
6 Дык трэба, каб з даверам казалі: "Госпад — Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?"
7 Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам Слова Божае і, сочачы за ходам іхняга жыцьця, будзьце іхнімі пераймальнікамі ў веры.
8 Езус Хрыстос той самы ўчора, сёньня і на векі.
9 Не дайцеся зьвесці рознымі чужымі вучэньнямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а ня ежаю, якая не дапамагла тым, што ганяюцца за ёю.
10 Маем аўтар, з якога ня маюць права есьці тыя, што паслугоўваюць у скініі.
11 Целы бо тых жывёлін, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у (месца) Сьвятое, паляцца за табарам.
12 Таму і Езус, каб усьвяціць народ сваёй крывёй, быў замучаны за брамаю (гораду).
13 Дык выйдзьма і мы да Яго з табару, пераносячы разам з Ім зьдзекі,
14 бо ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.
15 Дык праз Яго заўсёды складайма ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, праслаўляючых Ягонае імя.
16 Не забудзьцеся пра дабрадзейнасьць і супольнасць, такія бо ахвяры мілыя Богу.
17 Слухайце настаўнікаў вашых і падпарадкоўвайцеся ім, а бо яны чуваюць над душамі вашымі, за якія павінны разрахавацца (перад Богам). Дык няхай яны гэта з радасьцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысьць вам.
18 Маліцеся за нас, бо ўпэўненыя мы ў тым, што маем чыстае сумленьне, жадаючы добра ў-ва ўсім паступаць.
19 Асабліва прашу вас прычыніцца да таго, каб чым хутчэй мог я вярнуцца да вас.
20 Бог жа супакою, які падняў з памёршых вялікага Пастыра авечак ў крыві вечнага Запавету, Госпада нашага Езуса,
21 хай пакіруе вас да ўсякага дабра, каб спаўнялі вы Яго волю, выковаючы ў нас усё, што Яму падабаецца, праз Езуса Хрыста, якому хвала на вякі вечныя. Амэн.
22 Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвоты, бо толькі трохі напісаў я вам.
23 Ведайце, што брат наш Цімафей выпушчаны; з ім разам, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.
24 Прывітайце ўсіх вашых настаўнікаў і ўсіх сьвятых. Перасылаюць вам паклон браты з Італіі.
25 Ласка з вамі ўсімі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Ліст да Гебраяў, 13 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
