1 Высьцерагаймася тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў Ягоны супачынак, не падумаў хто з вас часам, што яго пазбаўлены.
2 Бо і нам абвешчана добрая вестка таксама як і тым, але не дало карысьці ім чутае слова, бо не спалучана было яно з вераю тых, якія гэта слова чулі.
3 Бо мы, паверыўшыя, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: "Як пакляўся Я ў гневе Маім: Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой", хоць даконы Ягоныя былі скончаныя ад заснаваньня сьвету.
4 Бо Ён сказаў у адным месцы пра сёмы дзень так: "І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх дзеяньняў сваіх".
5 І вось яшчэ зноў: "Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой".
6 Дык вось застаецца, што ўвойдуць у супачынак некаторыя, а тыя, якім было раней абвешчана, не ўвайшлі з прычыны непаслухмянства свайго.
7 Дык зноў вызначае Ён нейкі дзень, "Сёньня", кажучы праз Давіда па некаторым часе, як і перад гэтым было сказана: "Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не рабіце цьвёрдымі сэрцаў вашых".
8 Калі б Ёзуэ ўвёў іх у супачынак, ніколі б не гаварыў (Бог) пра іншы дзень пасьля гэтага.
9 Дык пакідаецца адпачынак (суботы) для народу Божага.
10 Бо хто ўвайшоў у супачынак Ягоны, таксама супачне ад працы сваёй, як і Бог ад сваёй.
11 Дык стараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто-небудзь не папаўся ў той самы прыклад непаслухмянасьці.
12 Бо жывое Слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага мяча двусечнага, і пранікае ажно да разьдзяленьня душы і духа, саставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
13 Ніводнае тварэньне перад ім не схаваецца, усё вачам Яго абнажона і адкрыта, Яму належыцца ад нас разрахунак.
14 Маючы вось Першасьвятара вялікага, прайшоўшага праз неба, Езуса, Сына Божага, трымаймася моцна вызнаньня.
15 Бо маем мы не такога Першасьвятара, які б ня мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобна нам, спакушанага ў-ва ўсім, апроч грэху.
16 Хадзем жа тады з даверам да Ягонага трону ласкі атрымаць міласэрдзе і знайсьці ласку патрэбнай дапамогі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Ліст да Гебраяў, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
