Біблія » Пераклады » Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x

Лукі 12 Эвангельле Лукі 12 разьдзел

1 Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ен зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.
2 Няма нічога тайнага, што ня выявілася б, і ўкрытага, аб чым не даве́даліся б;
3 дык што вы сказалі ў цемнаце́, тое пачуеце ў сьвятле́; і што гаварылі на вуха ў хаце, тое будзе абве́шчана на стрэхах.
4 Кажу ж вам, другі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць це́ла і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;
5 але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у гее́нну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.
6 Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ні водная з іх не забыта ў Бога.
7 А ў вас і валасы на галаве́ ўсе́ палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.
8 Кажу ж вам: усякага, хто вызнаваціме Мяне́ перад людзьмі, і Сын Чалаве́чы вызнае перад Ангеламі Божымі;
9 а хто адрачэцца ад Мяне́ перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.
10 І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалаве́чага, даравана будзе, а хто блюзьніціме на Сьвятога Духа, таму ня будзе даравана.
11 Калі ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбўйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:
12 бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.
13 Не́хта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.
14 Ен жа сказаў таму чалаве́ку: хто паставіў Мяне́ судзіць ці дзяліць вас?
15 Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалаве́ка не залежыць ад дастаткаў яго, якія мае.
16 І сказаў ім прыповесьць: у аднага багатага чалаве́ка быў добры ўраджай у полі;
17 і ён разважаў сам з сабою: што мне́ рабіць? Не́куды мне́ злажыць плады маі?
18 І сказаў: — вось, што зраблю: разьбяру гумны маі і пабудую большыя, і зьбяру туды ўве́сь хлеб мой і ўсё дабро мае́,
19 І скажу душы маёй: душа! многа дабра ляжыць у цябе́ на многія гады: е́ш, пі, весяліся.
20 Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе́; каму ж дастане́цца тое, што ты прыдбаў?
21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе́, а ня ў Бога багаце́е.
22 і сказаў вучням Сваім; дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам е́сьці, ні дзеля це́ла, у што адзе́цца:
23 душа больш за е́жу, і це́ла — за адзе́жу.
24 Паглядзіце на груганоў: яны ня се́юць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; насколькі ж вы ле́пшыя за птушак?
25 Дый хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе́ росту хоць на адзін локаць?
26 Дык вось калі і найме́ншага ўчыніць ня можаце, што ж турбуецеся аб іншае?
27 Паглядзіце на ліле́і, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Саламон у ўсёй свае́й славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
28 Калі ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў пе́ч, Бог так адзявае, то тым бале́й вас, малаве́ры.
29 Дык ня шукайце ж, што вам е́сьці, ці што піць, і ня турбуйцеся,
30 бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьве́ту; ваш жа Аце́ц ве́дае, што вам гэтае патрэбна;
31 найбале́й шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададуць вам.
32 Ня бойся, малое стада; бо Аце́ц ваш упадабаў даць вам Царства.
33 Прадавайце мае́масьці вашыя і давайце міласьцівыя афяры, Прыгатоўвайце сабе́ мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзе́ моль не зьядае.
34 Бо дзе́ скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
35 Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьве́тачы запаленыя;
36 і вы падобны да людзе́й, што чакаюць навароту гаспадара свайго з вясе́льля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.
37 Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і падыйшоўшы пачне́ служыць ім.
38 І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!
39 Вы ве́даеце, што, калі б ве́даў гаспадар дому, ў якой гадзіне прыйдзе злодзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;
40 будзьце ж і вы гатовы, бо Сын Чалаве́чы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.
41 Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзі! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, Ці да ўсіх?
42 Гасподзь жа сказаў: каторы ве́рны і разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час мёру хле́ба?
43 Шчасьлівы той слуга якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:
44 запраўды кажу вам, што над усе́й мае́масьцю свае́й паставіць яго.
45 Калі ж слуга гэты скажа ў сэрцы сваім: ня, хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачне́ біць слуг ды служанак, е́сьць і піць і ўпівацца;
46 то прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў той дзе́нь, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з няве́рнымі.
47 Слуга ж той, які ве́даў волю гаспадара свайго І ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,
48 а каторы ня ве́даў і зрабіў вартае кары, біты будзе ме́ней. І ад кожнага, каму дадзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зышчуць.
49 Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хаце́ў бы, каб ён ужо загарэўся!
50 Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!
51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяле́ньне.
52 Бо адгэтуль пяцера ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох и двое проці трох;
53 бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі і дачка проці маткі; сьвякроў проці няве́сткі свае́, і няве́стка проці сьвякрові свае́.
54 Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стае́цца гэтак;
55 і калі дзьме́ паўдзённы ве́цер, кажаце: „сьпе́ка будзе“, і стае́цца.
56 Крывадушныя! аблічча зямлі і не́ба распазнаваць уме́еце, як жа часу гэгага не пазнаецё?
57 Чаму ж і вы па сабе́ самых ня судзіце, што мусіць быць?
58 Калі ты йдзе́ш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябе́ да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе́ кату, а кат ня ўкінуў бы цябе́ ў вязьніцу;
59 кажу ж табе́: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі і апошняга медзяка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.