1 І сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але гора таму, праз каго яны прыходзяць:
2 ле́пей было б яму, каліб камень ад жорнаў паве́сілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.
3 Глядзіце ж за сабою. Калі ж саграшыць проці цябе́ брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;
4 і калі се́м разоў у дзе́нь саграшыць проці цябе́ і се́м разоў у дзе́нь зьве́рнецца да цябе́ ды скажа: „каюся", даруй яму.
5 І сказалі апосталы Госпаду: дадай нам ве́ры.
6 Гасподзь сказаў: каліб вы ме́лі ве́ру з зе́рне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: выкараніся і перасадзіся ў мора, то яна паслухала б вас.
7 А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці пасе́, калі ён прыдзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол?
8 Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мне́ павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду е́сьці ды піць, і пасьля е́ш і пі сам?
9 Ці дзякуе ён слузе́ гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.
10 Так і вы, калі выпаўніце усё, што загадана вам, кажыце: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
11 І сталася, як ішоў да Ерузаліму, праходзіў між Самарыяй і Галіле́яй.
12 І калі ўваходзіў Ен у адно сяло, спаткалі Яго дзесяцёра пракажоных, якія затрымаліся здалёк
13 і моцным голасам гаварылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас.
14 Убачыўшы іх, Ен сказаў ім: ідзе́це, пакажэцеся сьвяшчэньнікам. І калі яны йшлі, ачысьціліся.
15 Адзін жа з іх, бачучы, што паздараве́ў, вярнуўся, моцным голасам славючы Бога,
16 і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.
17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзе́сяць ачысьціліся? дзе́ ж дзе́вяць?
18 яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца.
19 І сказаў яму: устань, ідзі; ве́ра твая спасла цябе́.
20 Запытаны ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Царства Божае відавочна,
21 і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас ёсьць.
22 Вучням жа сказаў: прыйдуць дні калі захочаце бачыць хоць адзін дзе́нь Сына Чалаве́чага, і ня ўбачыце;
23 і скажуць вам: „вось тут", ці „вось там“, — ды не хадзіце і не ганяйцеся,
24 бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю не́ба, да другога краю не́ба сьвёціць, так будзе Сын Чалаве́чы ў дзе́нь свой.
25 Але мусіць Ен многа працярпе́ць, і адцураецца ад яго род гэты.
26 І як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалаве́чага:
27 е́лі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
28 Таксама як было ў дні Лота: е́лі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29 але ў дзе́нь, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь ды з се́ркаю з не́ба і зьнішчыў усіх.
30 Так будзе і ў той дзе́нь, калі прыйдзе Сын Чалаве́чы.
31 У той дзе́нь, хто будзе на страсе́, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варочаецца.
32 Спомніце жонку Лотаву.
33 Хто будзе старацца захоўваць душу сваю, той загубіць яе́; а хто загубіць яе́, той ажывіць яе́.
34 Кажу вам: у тую ноч будзе двое на аднэй пасьце́лі: аднаго возьмуць, — а другога пакінуць;
35 і дзьве́ будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая! пакінена;
36 і двое будуць у: полі: адзін узяты будзе, а другі пакінены.
37 І, пытаючыся, казалі Яму: дзе́, Госпадзі? Ен жа сказаў ім: дзе́ толькі це́ла, там зьбяруцца і арлы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 17 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.
