Біблія » Пераклады » Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x

Лукі 10 Эвангельле Лукі 10 разьдзел

1 Пасьля гэтага выбраў Гасподзь і другіх семдзесят вучняў і паслаў іх па два перад абліччам Сваім у кожнае ме́ста і ме́йсца, куды Сам мёўся йсьці
2 І сказаў ім: жніво багатае, а работнікаў мала; дык прасе́це Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Свае́.
3 Ідзе́це! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
4 Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.
5 У якую ж хату ўвойдзеце, пе́рш кажэце: „мір дому гэтаму!“
6 І калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не́, то да вас ве́рнецца.
7 У доме ж тым заставайцеся, е́шце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы свае́й, Не пераходзьце з дому ў дом.
8 І калі прыдзеце ў якое ме́ста, і прымуць вас, е́шце, што вам дадуць;
9 і аздараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.
10 Калі ж прыдзеце ў якое ме́ста, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11 і пыл, што прыліп да нас ад вашага ме́ста, абтрасаем вам: аднак жа ве́дайце, што падыйшло да вас Царства Божае.
12 Кажу ж вам, што Садому ў дзе́нь той ле́пей будзе, чымся ме́сту гэткаму.
13 Гора табе́, Харазін! гора табе́, Віфсаіда! Бо калі б у Тыру і Сыдоне сталіся цуды, што дзе́яліся ў вас, то даўно б яны пакаяліся, се́дзячы ў валасяніцы ды попелі;
14 але Тыру і Сыдону ле́пш будзе на судзе́, чым вам.
15 І ты, Капэрнаум, да не́ба ўзьне́сшыся, да пе́кла спадзе́ш.
16 Хто слухае вас — Мяне́ слухае, і хто вас цураецца, той Мяне́ цураецца; а хто цураецца Мяне́, цураецца і Паслаўшага Мяне́.
17 Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: „Госпадзі! і чарты слухаюцца нас дзеля іме́ньня Твайго.“
18 Ен жа сказаў ім: Я бачыў шатана, спаўшага з не́ба як малоньня;
19 вось даю вам уладу наступаць на зьме́яў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
20 аднак жа з таго ня це́шцеся, што духі вам пакараюцца; але це́шцеся з таго, што іме́ньні вашыя запісаны на нябёсах.
21 У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала Табе́, Отча, Госпадзі не́ба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Отча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.
22 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне́ аддана Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, ня ве́дае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Аце́ц, ня ве́дае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
23 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя вочы, бачучы тое, што вы бачыце!
24 бо кажу вам, што многія прарокі і цары хаце́лі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што вы чуеце, і ня слышалі.
25 І вось адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне́ рабіць, каб насьле́даваць жыцьцё ве́чнае?
26 А Ен сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
27 Ен сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсе́ю душою твае́ю, і ўсе́ю моцаю твае́ю, і ўсім разуме́ньнем тваім, і бліжняга твайго; як самога сябе́;
28 Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі і будзеш жыць.
29 Але ён, хочучы апраўдаць сябе́, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
30 На гэтае сказаў Ісус: не́йкі чалавёк ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ле́дзь жывым.
31 Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угле́дзіўшы яго, прайшоў міма.
32 Таксама і лявіт, быўшы на тым ме́йсцы, падыйшоў, паглядзе́ў і прайшоў міма.
33 Самаранін жа не́йкі, ідучы, найшоў на яго і, угле́дзіўшы, зьлітаваўся,
34 і падыйшоўшы перавязаў яму раны, паліўшы але́ем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў зае́зд і паклапаціўся аб ім;
35 а на другі дзе́нь, ад'яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару заёзду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што бале́й, я, вярнуўшыся, аддам табе́.
36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?
37 Ен сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.
38 І сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ен у вадно сяло; тут жанчына, іме́ньнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;
39 у яе́ была сястра, на імя Марыя, якая се́ла ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.
40 Марта ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзі! ці ж Табе́ ня рупіць, што сястра мая адну мяне́ пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне́.
41 Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,
42 а адно толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе́.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.