1 Пасьля гэтага Госпад выбраў і другіх семдзесят двох і паслаў іх па двох перад сваім абліччам у кожнае места і мейсца, куды меўся прыйсьці Сам.
2 І сказаў ім: "Жніва багатае, а работнікаў мала, дык прасеце гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на сваё жніва.
3 Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
4 Не бярэце ні хатылая, ні торбы, ні абутку, і нікога ў дарозе ня вітайце.
5 У якую ж хату ўвойдзеце, перш кажэце: "Мір гэтаму дому!"
6 І калі там будзе сын міру, то спачне на ім ваш мір; а калі не, дык вернецца да вас.
7 У доме-ж тым аставайцесе, ежце і пеце, што ў іх ёсьць, бо работнік варт свае платы. Не пераходзьдзе з дому ў дом.
8 І калі прыйдзеце ў якое места і прымуць вас, ежце, што вам дадуць
9 і аздараўляйце хворых, што знайходзяцца там, і кажэце ім: "Прыблізілася да вас Божае Валадарства".
10 Калі-ж прыйдзеце ў якое места і ня прыймуць вас, дык выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11 "Нават пыл, што прыліп да нас ад вашага места, абтрасаем вам; аднак ведайце, што наблізілася да вас Божае Валадарства".
12 Кажу-ж вам, што Садоме будзе лепеў у той дзень, чымся гэткаму месту".
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 І семдзесят двух вучнаў вярнўліся з радасьцю ды гарарылі: "Госпадзе! і нячыстыя духі слухаюцца нас дзеля Твайго імені".
18 Ён-жа сказаў ім: "Я бачыў шатана, які спадаў з неба, як маланка;
19 вось-жа даю вам уладу туптаць зьмеяў і скарпіёнаў і ўсю варожую моц, і нічога не пашкодзіць вам;
20 аднак-жа ня радуйцеся з таго, што духі пакараюцца вам, але радуйцеся з таго, што вашыя імёны запісаны на нябёсах".
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 Таго часу адзін законьнік прыступіўся да Ісуса і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць вечнае жыцьцё?
26 А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
27 Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваею, і ўсею моцаю тваею, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.
28 Ісус сказаў яму: добра ты адказаў; так рабі і будзеш жыць.
29 Але ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
30 На гэта сказаў Ісус: нейкі чалавек сходзіў з Ерузаліму ў Ерыхон і папаўся разбойнікам, якія забралі ў яго ўсё, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывым.
31 Здарэньнем адзін сьвятар ішоў тэй дарогаю і ўгледзеўшы яго, прайшоў міма.
32 Таксама і лявіт, быўшы на тым мейсцы, падыйшоў, паглядзеў і пайшоў міма.
33 Самаранін-жа нейкі, ідучы, найшоў на яго, і ўгледзеўшы, зьлітаваўся.
34 І падыйшоўшы перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і пасадзіў яго на свайго асла, перавёз у заезд ды паклапаціўся аб ім.
35 А на другі дзень ад’язджаючы дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: даглядай яго і калі выдасі што болей, дык я вярнуўшыся аддам табе.
36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжнім таму, што папаўся разбойнікам?
37 Ён-жа сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: Ідзі і ты рабі таксама.
38 І здарылася ў часе падарожжа Ён увайшоў у вёску і там жанчына на імя Марта прыняла Яго ў свой дом.
39 У яе была сястра на імя Марыя, якая села ля Ісусавых ног і слухала Ягонае слова.
40 Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: "Госпадзе! ці-ж Цябе ня рупіць, што мая сястра пакінула мяне адну прыслугоўваць? Скажы ёй, каб памагла мне".
41 Ісус-жа сказаў ёй у адказ: "Марта, Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многім,
42 а патробна толькі адно. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ад яе".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.