Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 18 Эвангельле Лукаша 18 разьдзел

1 Сказаў ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,
2 кажучы, што ў адным месьце быў судзьдзя, які не баяўся Бога і не стыдаўся людзей.
3 У тым-жа месьце была адна ўдава і яна, прыходзячы да яго, казала: "Абарані мяне ад майго супраціўніка".
4 Але ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: "Хоць я і Бога не баюся і людзей ня стыдаюся,
5 але як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна ня прыходзіла болей дакучаць мне".
6 І сказаў Госпад: "Чуеце, што кажа няправедны судзьдзя?
7 Ці-ж Бог не абароніць Сваіх выбраных, што клічуць да Яго дзень і ноч, і доўга цярпець будзе іх?
8 Кажу-ж вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалавечы прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?"
9 Сказаў да некаторых, якія былі пэўныя сябе, што яны праведныя і пагарджалі іншымі, гэткую прыповесьць:
10 "Два чалавекі ўвайшлі ў сьватыню памаліцца; адзін фарысэй, а другі мытнік.
11 Фарысэй-жа стаў і так маліўся ў сабе: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, шкурадзёры, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік.
12 Пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю".
13 А мытнік, стаўшы здалёк, нават не сьмеў вачэй узьняць да неба, але б’ючы сябе ў грудзі, гаварыў: "Божа, зьлітуйся нада мною грэшным".
14 Кажу-ж вам, што гэты пайшоў дамоў апраўданы больш чымся той; бо ўсякі, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, узвысіцца.
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 Таго часу нейкі чалавек прыступіў да Ісуса, спакушаючы Яго, і сказаў: Настаўніку добры! што мне рабіць, каб атрымаць вечнае жыцьцё?
19 Ісус сказаў яму: чаму называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
20 Ведаеш прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва, паважай бацьку твайго і матку тваю.
21 Ён-жа сказаў: усё гэта я захоўваю ад маладосьці.
22 Пачуўшы гэтае Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не стае табе: прадай усё, што маеш, раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; ды йдзі сьледам за Мною.
23 Ён-жа пачуўшы гэтае, засумаваў, бо быў вельмі багаты.
24 Ісус, пабачыўшы, што ён засумаваў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Божае Валадарства.
25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чымся багатаму ўвайсьці ў Божае Валадарства.
26 Чуўшыя гэтае сказалі: дык хто можа спасьціся?
27 Ісус адказаў: немагчымае ў людзей, ёсьць магчымым у Бога.
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
35 Таго часу, як Ісус падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзеў каля дарогі, жабруючы.
36 І пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?
37 Яму сказалі, што йдзе Ісус Назаранін.
38 Тады ён закрычаў: Ісусе, сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!
39 І пярэднія закрычалі на яго, каб маўчаў, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!
40 Ісус затрымаўшыся сказаў прывясьці яго да Сябе. І калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:
41 чаго ты хочаш, каб Я табе зрабіў? Ён-жа сказаў: Госпадзе, каб мне бачыць.
42 Ісус сказаў яму: Бач-жа, вера твая збавіла цябе.
43 І ён адразу пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачучы гэтае, аддаў хвалу Богу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 18 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.