1 І сказаў Сваім вучнам: "Адзін чалавек быў багаты і меў эканома, на якога яму данесьлі, што растрачвае ягоную маемасьць.
2 І паклікаўшы яго сказаў яму: "Што гэта я чую аб табе? Дай справаздачу з твайго гаспадараваньня, бо ты ня можаш болей гаспадарыць".
3 Тады эканом сказаў сам у сабе: "Што мне рабіць, калі гаспадар адыйме ад мяне эканомства? Капаць ня здужаю, жабраваць саромеюся;
4 ведаю, што зраблю, каб прынялі мяне ў свое дамы, калі буду адстаўлены ад эканомства".
5 І паклікаўшы даўжнікоў свайго гаспадара кожнага паасобку; сказаў першаму: "Колькі ты вінен майцу гаспадару?".
6 Той сказаў: "Сто барылкоў алею". І сказаў: "Вазьмі тваю расьпіску і сядай хутчэй напішы: пяцьдзесят".
7 Потым сказаў другому: "А ты колькі вінен?" Той адказаў: "Сто мерах пшаніцы". І сказаў яму: "Вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят".
8 І пахваліў гаспадар нявернага эканома, што дагадліва ўчыніў; бо сыны гэтага веку дагадлівейшыя ў сваім родзе за сыноў сьвятла.
9 І Я кажу вам: "Здабывайце сябе прыяцеляў багацьцям несправядлівым, каб як зьбяднееце, дык прынялі вас у вечныя сялібы.
10 Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым, няверны і ў многім.
11 Дык вось, калі вы ў несправядлівым багацьці ня былі верныя, дык хто даверыць вам праведнае?
12 І калі вы ў чужым ня былі верныя, дык хто дасьць вам вашае?
13 Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаму пачне вельмі дагаджаць, а пра другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне".
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 Нейкі чалавек быў багаты, адзяваўся ў пурпуру і найлепшае палатно і кожны дзень раскошна банкетаваў.
20 Быў-жа нейкі ўбогі, называўся Лазар, што ляжаў ля варот яго ўвесь у струпох.
21 І жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багача, і сабакі прыходзячы лізалі ягоныя струпы.
22 І сталася, убогі памёр і анёлы занясьлі яго на лона Аўраама. Памёр і багач, і пахавалі яго.
23 І ў пекле, будучы ў муках, ён падняўшы свае вочы, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на ягоным лоне.
24 І загаласіўшы сказаў: Ойча Аўрааме! зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыўшы канец свайго пальца ў вадзе, асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў гэтым полымі.
25 Але Аўраам сказаў яму: сыне, прыпомні, што ў тваём жыцьці ты меў добрае, а Лазар благое; цяпер-жа ён тут цяшаецца, а ты церпіш мукі;
26 ды-й да таго між намі і вамі ўстаноўлене вялікая прорва, так што хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.
27 Тады ён сказаў: дык прашу цябе, айцец, пашлі яго ў дом майго бацькі,
28 бо ў мяне ёсьць пяць братоў няхай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае мейсца мучэньня.
29 Аўраам сказаў яму: маюць Майсея і прарокаў, няхай слухаюцца іх.
30 Ён-жа сказаў: не ойча Аўрааме! але калі хто з умёршых прыйдзе да іх, пакаюцца.
31 Сказаў-жа на гэта яму: калі Майсея і прарокаў не паслухаюць, дык калі-б хто з умёршых уваскрос, не павераць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 16 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.