Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 19 Эвангельле Лукаша 19 разьдзел

1 Таго часу прайходзіў Ісус праз Ерыхон.
2 І вось нейкі чалавек на імя Закхей, начальнік мытнікаў, і быў ён багаты,
3 хацеў убачыць Ісуса, які Ён, але ня мог дзеля натоўпу, бо быў малога росту.
4 І забег наперад, узьлез на смакоўніцу, каб бачыць Яго, бо Ён мусіў прайходзіць тудэма.
5 І прыйшоўшы на тое мейсца Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей, зьлезь хутчэй, бо сёньня Мне трэба быць у цябе ў доме.
6 І той пасьпешна зьлез і прыняў Яго з радасьцю.
7 І ўсе, бачучы гэта, пачалі наракаць, кажучы, што Ён зайшоў у гасьціну да грэшнага чалавека.
8 А Закхей, стаўшы сказаў Госпаду: Госпадзе, палавіну мае маемасьці аддам убогім, а калі каго чым скрыўдзіў, вярну ўчацьвёра больш.
9 Ісус сказаў яму: цяпер прыйшло збаўленьне гэтаму дому, бо і ён ёсьць сын Аўраама;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і збавіць загінуўшага.
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 І сказаўшы гэтае Ён пайшоў далей, ідучы ў Ерузалім.
29 І сталася, як Ён падыйшоў да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары называнае Алійнаю, паслаў двох Сваіх вучняў,
30 сказаўшы: "Пайдзеце ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлятка, на якога ніхто з людзей яшчэ не сядаў; адвяжэце яго і прывядзеце.
31 І калі хто спытаецца ў вас: нашто адвязваеце? Скажэце яму: яно патрэбна Госпаду".
32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 Калі-ж яны адвязвалі асьлятка, ягоныя гаспадары сказалі ім: "Нашто адвязваеце асьлятка?"
34 Яны сказалі: "Яно патрэбна Госпаду".
35 І прывялі яго да Ісуса і, накінуўшы свае вопраткі на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.
36 І калі Ён ехаў, падсьцілалі свае вопраткі на дарозе.
37 Калі-ж пад’язджаў да спуску з Аліўнае гары, усё мноства Ягоных вучняў пачало ад радасьці моцнымі галасамі славіць Бога за ўсе цуды, якія яны бачылі,
38 кажучы: "Багаславёны Валадар, што йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе і слава на вышыні!"
39 І некаторыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: "Настаўнік, забарані сваім вучням!"
40 І адказваючы ім, Ён сказаў ім: "Кажу вам, што калі яны змоўкнуць, дык каменьні загаласяць".
41 адсутнічае
42 адсутнічае
43 адсутнічае
44 адсутнічае
45 адсутнічае
46 адсутнічае
47 адсутнічае
48 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 19 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.