Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 6 Эвангельле Лукаша 6 разьдзел

1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 І выйшоўшы з імі, Ён стаў на роўным мейсцы. І там была вялікая грамада Ягоных вучняў і мноства народу з усяе Іудэі і Ерузаліму і прыморскіх местаў Тыры і Сыдону,
18 што прыйшлі паслухаць Яго і пазбыцца сваіх немачаў, і тыя што цярпелі ад нячыстых духаў; і аздараўляліся.
19 І ўвесь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.
20 І Ён, узьняўшы Свае вочы на Сваіх вучняў, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Божае Валадарства.
21 Шчасьлівыя галодныя цяпер, бо насыціцеся. Шчасьлівыя, што плачаце цяпер, бо засьмеяцеся.
22 Шчасьлівыя вы, калі вас зьненавідзяць людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажаць вас і выкінуць вашае імя, як зло, дзеля Сына Чалавечага.
23 Радуйцеся ў той дзень і весялецеся, бо вялікая вашая нагарода на небе. Так іхныя бацькі паступалі з прарокамі.
24 Наадварот, гора вам, багатым, бо вы ўжо дасталі вашую ўцеху.
25 Гора вам, перасычаным цяпер, бо будзеце галадаваць. Гора вам, што цяпер сьмеяцеся, бо будзеце сумаваць і плакаць.
26 Гора вам, калі аб вас будуць добра гаварыць усе людзі, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі іхныя бацькі".
27 Але вам, што слухаеце, кажу: Любеце ворагаў вашых, чынеце дабро тым, што вас ненавідзяць;
28 багаславеце тых, што вас праклінаюць і малецеся за тых, што вас крыўдзяць.
29 Таму, хто б’е цябе па шчацэ, настаў і другую, і таму, хто адымае ў цябе вопратку, не барані, ўзяць і кашулю.
30 Кожнаму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не спаганяй.
31 І як вы хочаце, каб вам рабілі людзі, так і вы рабеце ім.
32 І калі любіце тых, што вас любяць, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі любяць тых, што іх любяць.
33 І калі вы робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі гэтак робяць.
34 І калі пазычаеце тым, ад каго спадзеяцеся атрымаць назад, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.
35 Але вы любеце ворагаў вашых, і рабеце дабро і пазычайце, не чакаючы звароту; і будзе вам вялікая нагарода, і будзеце сынамі Вышняга, бо Ён добы і да няўдзячных і да ліхіх.
36 Дык будзьце-ж міласэрнымі, як і Айцец ваш ёсьць міласэрны.
37 Ня судзеце і ня будзеце суджаны; не асуджайце і ня будзеце асуджаны; даруйце і вам будзе дарована;
38 давайце і вам будзе дадзена; меру добрую, нетоптаную і ўтрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана".
39 адсутнічае
40 адсутнічае
41 адсутнічае
42 адсутнічае
43 адсутнічае
44 адсутнічае
45 адсутнічае
46 адсутнічае
47 адсутнічае
48 адсутнічае
49 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.