1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 Нехта з грамады сказаў Яму: "Настаўнік, скажі майму брату, каб ён падзяліўся са мною спадчынаю".
14 Ён-жа сказаў таму чалавеку: "Хто паставіў Мяне судзіць, ці дзяліць вас?"
15 Пры гэтым сказаў ім: "Глядзеце сьцеражэцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад ягоных дастаткаў, якія мае".
16 І сказаў ім прыповесьць. "Аднаму багатаму чалавеку вельмі добра ўрадзіла на полі.
17 І ён разважаў з сабою: "Што мне рабіць? Некуды мне злажыць майго ўраджаю.
18 І сказаў: Вось што зраблю: разьбяру мае сьвірны і пабудую большыя і зьбяру туды ўвесь мой дабытак.
19 І скажу маёй душы: "Душа! многа дабра ляжыць у мяне на шмат гадоў; спачывай, еж, пі і весяліся".
20 Але Бог сказаў яму: "Неразумны! ў гэтую ноч тваю душу возьмуць ад цябе; каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?"
21 Так бывае з тым, хто зьбірае багацьце для сябе, а не ў Бога багацее".
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 "Нябойся малая грамадка, бо ваш Айцец упадабаў даць вам валадарства.
33 Прадавайце вашыя маемасьці і давайце міласьцівыя ахвяры. Гатыйце сабе нестарэючыя мяшкі, скарб, які ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца і дзе моль ня псуе.
34 Бо дзе ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.
35 Няхай будуць вашыя паясьніцы падпяразаныя і сьветачы запаленыя;
36 і вы падобныя да людзей, якія чакаюць павароту свайго гаспадара з вясельля, каб як прыйдзе і пастукае, ураз адчыніць яму.
37 Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; сапраўды кажу вам: ён падпяражацца і пасадзіць іх за стол, ды падыйшоўшы пачне служыць ім.
38 І калі-б прыйшоў у другую варту і ў трэцюю варту, і знайшоў бы іх так, то шчасьлівыя гэныя слугі.
39 Вы ведаеце, што калі-б гаспадар дому ведаў ў якую гадзіну прыйдзе злодзей, дык ня спаў бы і ня даў-бы падкапацца пад свой дом;
40 будзьце-ж гатовыя і вы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, у якой не спадзеецеся".
41 Тады сказаў Яму Пятро: “Госпадзе, ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?"
42 Госпад-жа сказаў: "Каторы, думаеш ты, верны і разумны эканом, каторага гаспадар паставіў над сваімі слугамі, раздаваць ім у свой час дзялянку хлеба?
43 Шчасьлівы той слуга, якога ягоны гаспадар прыйшоўшы знойдзе, што робіць гэта;
44 Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёю сваею маемасьцю.
45 Калі-ж той слуга скажа ў сэрцы сваім: спозьніцца мой гаспадар; і пачне біць слугаў і служанак ды есьці, і піць, і ўпівацца;
46 то прыйдзе гаспадар гэнага слугі ў той дзень, калі ён не спадзяецца і ў гадзіну, у якой ня ведае, і аддучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс і нявернымі.
47 Той-жа слуга, які ведаў волю свайго гаспадара і ня быў гатовы, і не рабіў паводля ягонае волі, будзе цяжка біты,
48 а каторы ня ведаў і зрабіў вартае кары, будзе біты менш. І ад кожнага, каму дана многа, і вымагацца будзе многа, а каму многа даручана, ад таго будуць больш дамагацца".
49 "Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як хацеў-бы, каб ён ужо разгарэўся!
50 Я павінен хрысьціцца хрышчэньнем і як Мне цяжка, пакуль гэтае ня зьдзейсьніцца.
51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір на зямлю? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.
52 Бо ад цяпер, дзе пяцёра ў адным доме, і там падзеляцца; трое проці двух і двое проці трох;
53 бацька будзе проці сына і сын проці свайго бацьці; маці проці дачкі і дачка проці маткі; сьвякроў проці свае нявесткі і нявестка проці свае сьвякрові".
54 адсутнічае
55 адсутнічае
56 адсутнічае
57 адсутнічае
58 адсутнічае
59 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 12 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.