1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 Выйшаў сейбіт сеяць сваё зерне. І калі Ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе, і было патаптана і нябесныя птушкі склявалі яго;
6 а іншае ўпала на камень, і ўзыйшоўшы засохла, бо ня мела вільгаці;
7 а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;
8 а іншае ўпала на добрую зямлю, і ўзыйшоўшы прынясло плод стакротны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто мае вушы, каб слухаць, хай чуе.
9 Ягоныя-ж вучні пыталіся ў Яго: што-б значыла гэтая прыповесьць?
10 Ён-жа сказаў: вам дана знаць тайны Божага Валадарства, а для іншых яны ў прыповесьцях, так што яны гледзячы ня бачаць, а чуючы не разумеюць.
11 Вось што значаць гэтая прыповесьць: зерне ёсьць слова Божае.
12 А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць нячысты і забірае слова з іхняга сэрца, каб не паверылі і не спасьліся.
13 А на камені, гэта тыя, што калі пачуюць слова, дык з радасьцю прыймаюць, але ня маючы кораня, часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.
14 А што ўпала ў цярніну, гэта тыя, што слухаюць слова, але адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і жыцьцёвымі ўцехамі і не даюць плоду.
15 А што на добрай зямлі, гэта тыя, што пачуўшы слова, захоўваюць яго ў добрым і чыстым сэрцы і даюць плён у цярплівасьці.
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 І прыплылі ў Гадарынскую краіну, што насупраць Галілеі.
27 Калі Ён выйшаў на бераг, спаткаў Яго адзін чалавек з места, які меў чартоў з даўных часоў; не адзяваўся ў вопратку і ня жыў у доме, але ў магілах.
28 Ён, угледзеўшы Ісуса і закрычаўшы, паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне Ісусе, Сыне Бога Усявышняга? Малю Цябе, ня муч мяне!
29 Бо Ісус загадаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі і нячысты гнаў яго ў пустыню.
30 Ісус спытаў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён, бо шмат нячысьцікаў увайшло ў яго.
31 І прасілі Яго, каб не загадаў ім ісьці ў бяздоньне.
32 Тут-жа на гары пасьвілася вялікая чарада сьвіней і нячысьцікі прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. І дазволіў.
33 Нячысьцікі, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіней.
34 І кінулася чарада з кручы ў возера і патапілася. Пастухі-ж, бачучы, што сталася, пабеглі і расказалі ў месьце і па вёсках.
35 І прыйшлі паглядзець, што сталася. І прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, з якога вышлі нячысьцікі, як ён адзеты і пры розуме, сядзеў ля Ісусавых ног, і перапалохаліся.
36 А тыя, што бачылі, расказалі ім, як быў спасёны апанваны нячысьцікамі.
37 І прасіў Яго ўвесь народ Гадарынскае краіны, адыйсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.
38 Маліў-жа Яго чалавек, з якога выйшлі нячысьцікі, каб быць з Ім, але Ісус адправіў яго, сказаўшы:
39 вярніся ў твой дом і раскажы, што ўчыніў табе Бог. Ён-жа пайшоў і казаў па ўсім месьце, што ўчыніў яму Ісус.
40 Калі-ж Ісус вярнуўся народ прыняў Яго, бо ўсе Яго чакалі.
41 І вось прыйшоў чалавек, іменем Іаір, а быў ён начальнікам школы, і ўпаўшы да Ісусавых ног, прасіў Яго ўвайсьці ў ягоны дом,
42 бо ў яго была адзіная дачка гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмерці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.
43 І адна жанчына, што мучылася ад крывацечы дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усю сваю маемасьць, ды ніводзін ня мог палячыць яе,
44 падыйшоўшы з-заду, дакранулася да крою Ягонае вопраткі і ў той-жа час спынілася ў яе крывацеча.
45 І сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі-ж усе адмаўляліся, Пятро і быўшыя з ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе і сьціскае і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне?
46 Але Ісус сказаў: нехта дакрануўся да Мяне, бо Я чуў сілу, што выйшла з Мяне.
47 Жанчына-ж пабачыўшы, што ня ўтоіцца, падышла дрыжучы, і ўпаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго і як тады-ж аздаравела.
48 Ён сказаў ёй: бадрыся дачка, вера твая выратавала цябе, ідзі з мірам!
49 Калі-ж Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта з дому начальніка школы і кажа яму: твая дачка памерла, ня турбуй настаўніка.
50 Але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вер і будзе спасёная.
51 Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому, акрамя Пятра, Івана і Якава і бацькі ды маткі дзяўчыны.
52 Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце, яна не памерла, але сьпіць.
53 І сьмеяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.
54 Ён-жа выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе за руку, клікнуў, кажучы: дзяўчына ўстань!
55 І вярнулася душа яе і адразу ўваскросла, і загадаў даць ёй есьці. І зьдзівіліся бацькі яе.
56 Ён-жа загадаў ім не гаварыць нікому аб тым, што сталася.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 8 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.