1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 Калі некаторыя гаварылі аб сьвятыні, што яна ўпрыгожаная добрым каменьнем і дарамі, сказаў:
6 "Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не астанецца камень на камені, які-б ня быў звалены".
7 І спыталіся ў Яго, кажучы: "Настаўнік, калі гэта будзе і які знак і прымета, калі гэта мае стацца?"
8 Ён-жа сказаў: “Сьцеражэцеся, каб вас не збаламуцілі, бо многія прыйдуць пад Маім іменем, кажучы, што гэта Я; і той час наблізіўся. Ня йдзеце за імі.
9 Калі-ж пачуеце аб войнах і закалотах, ня бойцеся, бо гэта мусіць стацца перш, але ня зараз канец".
10 Тады сказаў ім: "Паўстане народ на народ і царства на царства,
11 будзе мяйсцамі вялікае землятрасеньне, і голад, і мор, і страхоцьці, і вялікая знакі на небе.
12 А, перад усім гэтым наложаць на вас свае рукі і будуць прасьледаваць вас, выдаючы ў бажніцы і турмы, і за Маё імя павядуць вас перад валадароў і намесьнікаў.
13 Гэта прыдасца вам дзеля сьвядоцтва.
14 Дык пакладзеце сабе ў сэрцах, не абдумаўвайце загадзя, як маеце адказваць,
15 бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць ані працівіцца з ею ўсе вашыя ворагі.
16 І будуць вас выдаваць бацькі і браты, сваякі і сябры, і некаторых з вас пазабіваюць;
17 і будуць вас ненавідзець усе за Маё імя;
18 але і волас з вашае галавы не прападзе.
19 Цярплівасьцю вашаю збаўляйце вашыя душы.
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 І будуць знакі на сонцы і месяцы і зорах, а на зямлі прыгнобленьне ў народаў, стрывожаных бушаваньнем мора і ягоных хваляў.
26 Людзі будуць мярцьвець ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на ўвесь сьвет, бо нябесныя сілы захістаюцца.
27 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён прыйходзіць на хмары з вялікаю сілаю і славаю.
28 Калі гэта пачне збывацца, тады ўстаньце і падымеце вашыя голавы, бо прыбліжаецца вашае адкупленьне.
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 Уважайце на сябе, каб вашыя сэрцы ня былі абцяжаны абжорствам, п’янствам і жыцьцёвымі клопатамі, і каб той дзень не застаў вас неспадзевана, быццам сільё,
35 бо ён пыйдзе на ўсіх, што жывуць на абліччы зямлі.
36 Дык пільнуйцеся і малецеся ўсякі час, каб быць годнымі ўсьцерагчыся ўсяго таго, што мае стацца і стаць перад Сынам Чалавечым.
37 адсутнічае
38 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 21 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.