1 Глянуўшы ж, убачыў Ен багатых, што клалі ахвяры свае́ ў скарбніцу;
2 убачыў такжа бе́дную ўдаву, палажыўшую туды дзьве́ ле́пты,
3 і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх;
4 бо ўсе́ тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна ж з бе́днасьці свае́й палажыла ўвесь пражытак свой, які ме́ла.
5 І, калі некаторыя гаварылі аб царквё, што яна аздоблена дарагімі камёньнямі і дарамі, Ен сказаў:
6 прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застане́цца каменя на камені; усе́ будзе разбурана.
7 І спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі ж гэта будзе і якая прыме́та, калі гэта мусіць стацца?
8 Ен жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзе́це сьле́дам іх.
9 Калі ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца ране́й, але ня зараз кане́ц.
10 Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
11 і будзе мяйсцамі вялікае зямлітрасе́ньне, і голад, і мор, і страх, і знаме́ньні з не́ба вялікія.
12 А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьле́даваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Мае́ павядуць прад цароў і валадароў;
13 і станецца гэта дзеля сьвядоцтва вам.
14 Дык пакладзе́це сабе́ ў сэрцах не абдумваць загадзя, як бараніцца:
15 бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе́ ворагі вашыя.
16 І будзеце выданы і бацькамі і братамі, і сваякамі і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць;
17 і будуць ненавідзець вас усе́ за імя Мае́;
18 але і волас з галавы вашай не прападзе́;
19 цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.
20 Калі ж убачыце Ерузалім абкружаны войскам, тады ве́дайце, што прыйшло спусташэньне яго:
21 і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў ме́сьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,
22 бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.
23 Гора ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні; бо ве́лькая бяда на зямлі і гне́ў на народ гэты:
24 палягуць ад вострага мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптацімуць пагане, пакуль не закончацца часы паганаў.
25 І будуць знаме́ньні на сонцы і ме́сяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве́ і забушуе мора.
26 І пруцяне́ць будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе́ на сусьве́т, бо сілы нябе́сныя захістаюцца.
27 І тады ўбачаць Сына Чалаве́чага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.
28 Калі ж зачне́ гэтае дзе́яцца, тады ўглядайцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкупле́ньне вашае.
29 І сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсё дрэвы:
30 калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, ве́даеце самы, што ўжо блізка ле́та.
31 Дык такжа, як угле́дзіце, што і гэнае спаўняецца, ве́дайце, што блізка царства Божае.
32 Запраўды кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:
33 не́ба і зямля прамінуць, але словы Мае́ не прамінуць.
34 Пілнуйцеся ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п'янствам, і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзе́нь той не застаў вас неўспадзе́ўкі.
35 Бо ён, як се́тка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.
36 Дык чувайце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіле́ньне ад вас усяго, што станецца, і стануць перад Сынам Чалаве́чым.
37 У дзе́нь Ен навучаў у царкве́; ночы ж, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнаю.
38 І ўве́сь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 21 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.
