Лукаша 21 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x
І глянуўшы, Ён убачыў багатых, што клалі дары свае ў скарбонку;
Глянуўшы ж, убачыў Ен багатых, што клалі ахвяры свае́ ў скарбніцу;
убачыў таксама і бедную ўдаву, якая паклала туды дзьве лепты,
убачыў такжа бе́дную ўдаву, палажыўшую туды дзьве́ ле́пты,
і сказаў: праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх паклала;
і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх;
бо ўсе тыя ад лішку свайго паклалі Богу, а яна ад нястачы сваёй паклала ўвесь пражытак свой, які мела.
бо ўсе́ тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна ж з бе́днасьці свае́й палажыла ўвесь пражытак свой, які ме́ла.
І калі некаторыя гаварылі пра храм, што ён упрыгожаны дарагімі камянямі і дарамі, Ён сказаў:
І, калі некаторыя гаварылі аб царквё, што яна аздоблена дарагімі камёньнямі і дарамі, Ен сказаў:
прыйдуць дні, у якія з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені; усё будзе разбурана.
прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застане́цца каменя на камені; усе́ будзе разбурана.
І спыталіся ў Яго: Настаўнік! калі ж гэта будзе? і якая прыкмета, калі адбыцца павінна?
І спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі ж гэта будзе і якая прыме́та, калі гэта мусіць стацца?
Ён сказаў: сьцеражэцеся, каб вас не ўвялі ў аблуду; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізкі. Не хадзеце сьледам за імі.
Ен жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзе́це сьле́дам іх.
А як пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся: бо гэта павінна быць раней; але не адразу канец.
Калі ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца ране́й, але ня зараз кане́ц.
Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
будуць вялікія землятрусы месцамі, і голад і пошасьці, і вусьцішныя зьявішчы і вялікія азнакі зь неба.
і будзе мяйсцамі вялікае зямлітрасе́ньне, і голад, і мор, і страх, і знаме́ньні з не́ба вялікія.
Але раней за ўсё тое накладуць на вас рукі і будуць гнаць вас, выдаючы ў сынагогі і ў цямніцы, і паставяць перад царамі і правіцелямі за імя Маё,
А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьле́даваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Мае́ павядуць прад цароў і валадароў;
а будзе гэта вам на сьведчаньне.
і станецца гэта дзеля сьвядоцтва вам.
Дык вось, пакладзеце сабе на сэрца не абдумваць наперад, што адказваць;
Дык пакладзе́це сабе́ ў сэрцах не абдумваць загадзя, як бараніцца:
бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць супярэчыць, ні супрацьстаяць усе, хто супрацівіцца вам.
бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе́ ворагі вашыя.
Выдадзены таксама будзеце і бацькамі і братамі, і родзічамі і сябрамі, і некаторых з вас заб’юць;
І будзеце выданы і бацькамі і братамі, і сваякамі і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць;
і будзеце зьненавіджаныя ўсімі за імя Маё;
і будуць ненавідзець вас усе́ за імя Мае́;
але і волас з галавы вашай не прападзе.
але і волас з галавы вашай не прападзе́;
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя.
цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.
Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго:
Калі ж убачыце Ерузалім абкружаны войскам, тады ве́дайце, што прыйшло спусташэньне яго:
тады ўсе, хто ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто ў горадзе, выходзь зь яго; і хто ў навакольлі, не ўваходзь у яго,
і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў ме́сьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,
бо гэта дні помсты, хай збудзецца ўсё напісанае.
бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.
Ды гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая будзе нягода на зямлі і гнеў на народ гэты:
Гора ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні; бо ве́лькая бяда на зямлі і гне́ў на народ гэты:
і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.
палягуць ад вострага мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптацімуць пагане, пакуль не закончацца часы паганаў.
І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе;
І будуць знаме́ньні на сонцы і ме́сяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве́ і забушуе мора.
людзі будуць здыхаць ад страху і чаканьня нягодаў, што пойдуць на сьвет, бо сілы нябесныя пахіснуцца.
І пруцяне́ць будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе́ на сусьве́т, бо сілы нябе́сныя захістаюцца.
І тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле і славе вялікай.
І тады ўбачаць Сына Чалаве́чага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.
А калі пачне гэта збывацца, тады схілецеся і падымеце галовы вашыя, бо набліжацьмецца збавеньне вашае.
Калі ж зачне́ гэтае дзе́яцца, тады ўглядайцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкупле́ньне вашае.
І сказаў ім прытчу: паглядзеце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы:
І сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсё дрэвы:
калі яны ўжо распускаюцца, дык, бачачы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета.
калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, ве́даеце самы, што ўжо блізка ле́та.
Так, і калі вы ўбачыце, што тое збываецца, ведайце, што блізка Царства Божае.
Дык такжа, як угле́дзіце, што і гэнае спаўняецца, ве́дайце, што блізка царства Божае.
Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як ўсё тое будзе:
Запраўды кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:
неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць.
не́ба і зямля прамінуць, але словы Мае́ не прамінуць.
Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п’янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку:
Пілнуйцеся ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п'янствам, і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзе́нь той не застаў вас неўспадзе́ўкі.
бо ён, як сетка, накрые ўсіх, хто жыве па ўсім улоньні зямным;
Бо ён, як се́тка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.
дык вось, чувайце ва ўсякі час і малецеся, і хай спадобіцеся ўнікнуць усіх гэтых будучых нягодаў і паўстаць перад Сынам Чалавечым.
Дык чувайце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіле́ньне ад вас усяго, што станецца, і стануць перад Сынам Чалаве́чым.
Удзень Ён вучыў у храме; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.
У дзе́нь Ен навучаў у царкве́; ночы ж, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнаю.
І ўвесь люд з раніцы прыходзіў да Яго ў храм слухаць Яго.
І ўве́сь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.