Лукаша 12 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x
Тым часам, калі сабраліся тысячы людзей, так што ціснулі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць спадчатку вучням Сваім: сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.
Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ен зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.
Няма нічога схаванага, што ня выкрылася б, і таемнага, чаго ня ўведалі б.
Няма нічога тайнага, што ня выявілася б, і ўкрытага, аб чым не даве́даліся б;
Таму, што вы сказалі ў цемры, тое ўчуецца на сьвятле; і што казалі на вуха ўсярэдзіне дома, тое будзе абвешчана з дахаў.
дык што вы сказалі ў цемнаце́, тое пачуеце ў сьвятле́; і што гаварылі на вуха ў хаце, тое будзе абве́шчана на стрэхах.
Кажу ж бо вам, сябрам Маім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і потым ня могуць нічога болей зрабіць;
Кажу ж вам, другі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць це́ла і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;
а скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, пасьля забойства, можа ўкінуць у геену; праўда, кажу вам, таго бойцеся.
але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у гее́нну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.
Ці ж ня пяць маленькіх птушак прадаюцца за два асарыі? і ніводная зь іх не забытая ў Бога.
Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ні водная з іх не забыта ў Бога.
А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык вось, ня бойцеся: вы даражэйшыя за многіх маленькіх птушак.
А ў вас і валасы на галаве́ ўсе́ палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.
Маўляю ж вам: кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад анёламі Божымі;
Кажу ж вам: усякага, хто вызнаваціме Мяне́ перад людзьмі, і Сын Чалаве́чы вызнае перад Ангеламі Божымі;
а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, той зрачоны будзе перад анёламі Божымі.
а хто адрачэцца ад Мяне́ перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.
І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе; а хто скажа блюзьнерства на Духа Сьвятога, таму не даруецца.
І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалаве́чага, даравана будзе, а хто блюзьніціме на Сьвятога Духа, таму ня будзе даравана.
А як прывядуць вас у сынагогі, да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, альбо што казаць;
Калі ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбўйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:
бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую самую хвіліну, што трэба казаць.
бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.
Нехта зь людзей сказаў Яму: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну,
Не́хта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.
А Ён сказаў чалавеку таму: хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?
Ен жа сказаў таму чалаве́ку: хто паставіў Мяне́ судзіць ці дзяліць вас?
Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалаве́ка не залежыць ад дастаткаў яго, якія мае.
І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;
І сказаў ім прыповесьць: у аднага багатага чалаве́ка быў добры ўраджай у полі;
і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.
і ён разважаў сам з сабою: што мне́ рабіць? Не́куды мне́ злажыць плады маі?
І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.
І сказаў: — вось, што зраблю: разьбяру гумны маі і пабудую большыя, і зьбяру туды ўве́сь хлеб мой і ўсё дабро мае́,
І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.
І скажу душы маёй: душа! многа дабра ляжыць у цябе́ на многія гады: е́ш, пі, весяліся.
Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе́; каму ж дастане́цца тое, што ты прыдбаў?
Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы сабе, а не ад Бога багацее.
Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе́, а ня ў Бога багаце́е.
І сказаў вучням Сваім: таму кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што вам есьці, ні для цела, у што апрануцца:
і сказаў вучням Сваім; дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам е́сьці, ні дзеля це́ла, у што адзе́цца:
душа большая за ежу, і цела — за вопратку.
душа больш за е́жу, і це́ла — за адзе́жу.
Паглядзеце на крумкачоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма ў іх ні сховішчаў, ні засекаў, і Бог корміць іх; наколькі ж бо вы лепшыя за птушак?
Паглядзіце на груганоў: яны ня се́юць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; насколькі ж вы ле́пшыя за птушак?
Ды і хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
Дый хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе́ росту хоць на адзін локаць?
Дык вось, калі і найменшага зрабіць ня можаце, чаго ж турбуецеся за астатняе?
Дык вось калі і найме́ншага ўчыніць ня можаце, што ж турбуецеся аб іншае?
Паглядзеце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная зь іх.
Паглядзіце на ліле́і, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Саламон у ўсёй свае́й славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
А калі траву польную, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык наколькі ж болей вас, малаверы.
Калі ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў пе́ч, Бог так адзявае, то тым бале́й вас, малаве́ры.
Дык вось, ня шукайце, што вам есьці, альбо што піць, і ня турбуйцеся,
Дык ня шукайце ж, што вам е́сьці, ці што піць, і ня турбуйцеся,
бо ўсяго гэтага шукаюць людзі сьвету гэтага; а ваш Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым;
бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьве́ту; ваш жа Аце́ц ве́дае, што вам гэтае патрэбна;
а найболей шукайце Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам.
найбале́й шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададуць вам.
Ня бойся, малы статак! бо Айцец ваш меў добрую ласку даць вам Царства.
Ня бойся, малое стада; бо Аце́ц ваш упадабаў даць вам Царства.
Прадавайце маёнткі вашыя і давайце міласьціну. Рыхтуйце сабе ўмясьцілішчы нелядашчыя, скарб нявычэрпны на нябёсах, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль не зьядае:
Прадавайце мае́масьці вашыя і давайце міласьцівыя афяры, Прыгатоўвайце сабе́ мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзе́ моль не зьядае.
бо, дзе скарб ваш, там і сэрца вашае будзе.
Бо дзе́ скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
Хай будзе паясьніца вашая аперазаная, і сьвяцільні гараць;
Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьве́тачы запаленыя;
і вы будзеце падобныя на людзей, якія чакаюць вяртаньня гаспадара свайго зь вясельля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.
і вы падобны да людзе́й, што чакаюць навароту гаспадара свайго з вясе́льля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.
Дабрашчасныя рабы тыя, якіх гаспадар, прыйшоўшы, застане чуйнымі; праўду кажу вам, ён апяражацца і пасадзіць іх, і падыходзячы, пачне служыць ім.
Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і падыйшоўшы пачне́ служыць ім.
І калі прыйдзе ў другую варту, і ў трэцюю варту прыйдзе, і знойдзе іх так, дык дабрашчасныя рабы тыя.
І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!
Вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дому, а каторай гадзіне прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і не дапусьціў бы падкапаць дом свой:
Вы ве́даеце, што, калі б ве́даў гаспадар дому, ў якой гадзіне прыйдзе злодзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;
будзьце ж і вы гатовыя, бо ў якую гадзіну, ня думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы.
будзьце ж і вы гатовы, бо Сын Чалаве́чы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.
Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзе! ці нам Ты прытчу гэтую кажаш, ці ўсім?
Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзі! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, Ці да ўсіх?
Гасподзь жа сказаў: хто верны і разумны ўпраўнік, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
Гасподзь жа сказаў: каторы ве́рны і разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час мёру хле́ба?
Дабрашчасны раб той, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, застане, што робіць так:
Шчасьлівы той слуга якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:
праўду кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.
запраўды кажу вам, што над усе́й мае́масьцю свае́й паставіць яго.
А калі раб той скажа ў сэрцы сваім: «ня скора прыйдзе гаспадар мой», і пачне біць слуг і служанак, есьці і піць і напівацца,
Калі ж слуга гэты скажа ў сэрцы сваім: ня, хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачне́ біць слуг ды служанак, е́сьць і піць і ўпівацца;
дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае, і пасячэ яго і пакладзе яму долю аднолькавую зь нявернымі.
то прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў той дзе́нь, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з няве́рнымі.
А той раб, які ведаў волю гаспадара свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў па волі ягонай, біты будзе моцна;
Слуга ж той, які ве́даў волю гаспадара свайго І ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,
а які ня ведаў і зрабіў вартае пакараньня, біты будзе меней. І ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і спатрабуецца; і каму шмат даверана, з таго болей зышчуць.
а каторы ня ве́даў і зрабіў вартае кары, біты будзе ме́ней. І ад кожнага, каму дадзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зышчуць.
Агонь прыйшоў Я зьвесьці на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!
Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хаце́ў бы, каб ён ужо загарэўся!
Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца; і як Я ўбольваюся, пакуль тое зьдзейсьніцца!
Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!
Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? не, кажу вам, а разьдзяленьне;
Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяле́ньне.
бо ад сёньня пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца: трое супроць двух, а двое супроць трох;
Бо адгэтуль пяцера ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох и двое проці трох;
бацька будзе супроць сына, і сын супроць бацькі; маці супроць дачкі, і дачка супроць маці; сьвякроў супроць нявесткі сваёй, і нявестка супроць сьвякрові сваёй.
бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі і дачка проці маткі; сьвякроў проці няве́сткі свае́, і няве́стка проці сьвякрові свае́.
Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, што падымаецца з захаду, адразу кажаце: дождж будзе; і бывае так;
Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стае́цца гэтак;
і калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: сьпёка будзе; і бывае.
і калі дзьме́ паўдзённы ве́цер, кажаце: „сьпе́ка будзе“, і стае́цца.
Крывадушнікі! аблічча зямлі і неба апазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаяце?
Крывадушныя! аблічча зямлі і не́ба распазнаваць уме́еце, як жа часу гэгага не пазнаецё?
Чаму ж вы і па саміх сабе не мяркуеце, што быць павінна?
Чаму ж і вы па сабе́ самых ня судзіце, што мусіць быць?
Калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальства, дык па дарозе пастарайся вызваліцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе кату, а кат ня кінуў цябе ў цямніцу.
Калі ты йдзе́ш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябе́ да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе́ кату, а кат ня ўкінуў бы цябе́ ў вязьніцу;
маўляю табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі і апошняга гроша.
кажу ж табе́: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі і апошняга медзяка.