Лукаша 24 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x
А ў першы дзень тыдня, вельмі рана, нясучы прыгатаваныя пахошчы, прыйшлі яны да магілы, і разам зь імі некаторыя іншыя;
У пе́ршы ж дзе́нь нядзе́лі, ве́льмі рана, нясучы прыгатаваныя пахі, прыйшлі яны да магілы, і разам з імі некаторыя другія;
але знайшлі камень адвалены ад магілы,
але знайшлі камень адвалены ад магілы.
і ўвайшоўшы, не знайшлі Цела Госпада Ісуса.
І ўвайшоўшы не знайшлі Це́ла Госпада Ісуса.
Калі ж яны зьнедаўмяваліся з гэтага, раптам паўсталі перад імі два мужы ў строях бліскучых.
І сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся перад імі два чалаве́кі ў бліскучым адзе́ньні.
І калі яны былі ў страху і схілілі абліччы свае да зямлі, — сказалі ім: што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Калі ж ад страху скланілі яны абліччы сваі да зямлі, — тыя сказалі ім: што вы шукаеце жывога між паме́ршымі?
Яго няма тут: Ён уваскрэс; успомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,
Яго няма тут: Ен уваскрос; прыпомніце, як Ен казаў вам, калі быў яшчэ ў Галіле́і,
кажучы, што Сын Чалавечы мае быць аддадзены ў рукі людзям грэшным, і быць укрыжаваным, і на трэйці дзень уваскрэснуць.
мовячы, што Сын Чалаве́чы мусіць быць выданы ў рукі людзе́й грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзе́нь уваскрэсьне.
І ўзгадалі яны словы Ягоныя
І ўспомнілі яны словы Яго,
і, вярнуўшыся ад магілы, абвясьцілі ўсё гэта адзінаццацём і ўсім астатнім.
і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым.
То была Магдаліна Марыя, і Яна, і Марыя, маці Якава, і іншыя зь імі, якія сказалі пра гэта Апосталам.
Былі ж гэта Марыя Магдаліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што сказалі аб гэтым Апосталам.
І здаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім.
І здаліся ім словы іх пустымі, і не паве́рылі ім.
Але Пётр, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў толькі, што ляжаць палатніны, і пайшоў назад, сам сабе дзівуючы з таго, што сталася.
Але Пётр, устаўшы, пабе́г да гробу і, нахіліўшыся, ўбачыў толькі ляжаўшую тканіну, і пайшоў назад, дзіўлючыся сам у сабе́ з стаўшагася.
У той самы дзень двое зь іх ішлі ў селішча, што адлягала стадый на шэсьцьдзясят ад Ерусаліма, называнае Эмаус.
У той жа дзе́нь двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзесяцёх стадыях ад Ерузаліма званае Эмаўс,
і размаўлялі паміж сабою пра ўсе гэтыя падзеі.
і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях.
І калі яны размаўлялі і разважалі паміж сабою, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў зь імі;
І сталася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі;
але вочы ў іх былі заслоненыя, так што яны не пазналі Яго.
але вочы іх былі стрыманы, дык не пазналі Яго.
І Ён сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы, разважаеце паміж сабою, і чаго вы засмучаныя?
Ен жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між сабою, і чаго вы засмучоны?
Адзін зь іх, на імя Клеопа, сказаў Яму ў адказ: няўжо ты адзін з тых, што прыйшлі ў Ерусалім, ня ведаеш, што адбылося ў ім гэтымі днямі?
Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці ж ты адзін з прыйшоўшых у Ерузалім ня ве́даеш, што сталася ў Ім у гэтыя дні?
І сказаў ім: што Яны сказалі Яму: што было зь Ісусам Назаранінам, Які быў прарок, моцны ў дзеі і ў слове перад Богам і ўсім народам;
І сказаў ім: аб чым? Яны сказалі Яму: што было з Ісусам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзе́ле і слове перад Богам і ўсім народам;
як выдалі яго першасьвятары і начальнікі нашыя на засуджэньне на сьмерць і ўкрыжавалі Яго;
як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго?
а мы спадзяваліся былі, што Ён ёсьць Той, Хто павінен уратаваць Ізраіля; але разам з усім тым, ужо трэйці дзень сёньня, як гэта сталася;
А мы спадзяваліся, што Ен ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзе́нь сяньня, як тое сталася,
але і некаторыя жанчыны з нашых падзівілі нас: яны былі раніцай каля магілы
але некаторыя жанчыны з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы
і не знайшлі Цела Ягонага, і прыйшоўшы, маўлялі, што бачылі зьяўленьне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы;
і не знайшлі це́ла Яго, і прыйшоўшы сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ен жывы;
і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і засталі ўсё так, як і жанчыны казалі; але Яго ня бачылі.
і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і не знайшлі, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі.
Тады Ён сказаў ім: о, няцямныя і марудныя сэрцам, каб верыць ва ўсё, што прадказвалі прарокі!
Тады Ен сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам паве́рыць усяму, што прарочылі прарокі!
Ці ж ня так і належала пацярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?
Ці ж ня гэтак і трэба было цярпе́ць Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?
І пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў тлумачыў ім сказанае пра Яго ва ўсім Пісаньні.
І, пачаўшы ад Майсе́я, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім.
І наблізіліся яны да таго селішча, у якое ішлі; і Ён паказаў ім выглядам, што хоча ісьці далей;
І падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ен паказаў ім від, што хоча йсьці дале́й;
але яны стрымлівалі яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся на вечар. І Ён увайшоў і застаўся зь імі.
але яны затрымлівалі Яго, кажучы: застанься з намі, бо дзе́нь ужо схіліўся да ве́чара. І Ен увайшоў і застаўся з імі.
І калі Ён узьляжаў зь імі, дык, узяўшы хлеб, дабраславіў, пераламаў і падаў ім,
І, калі Ен сядзе́ў за сталом з імі, то, ўзяўшы хле́б, багаславіў, паламаў і падаў ім.
тады разамкнуліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён зрабіўся нябачны ім.
І тады адчыніліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ен стаўся нявідным для іх,
І яны сказалі адзін аднаму: ці ж не палала ў нас сэрца наша, калі Ён казаў нам на дарозе і калі тлумачыў нам Пісаньне?
І яны сказалі адзін аднаму: ці ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ен гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?
І ўстаўшы ў тую самую хвіліну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам адзінаццаць апосталаў і тых, што былі зь імі,
І, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знайшлі разам адзінаццаць Апосталаў і быўшых з імі,
якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону.
якія гаварылі, што Гасподзь запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону,
І яны расказвалі пра здарэньне на дарозе, і як Ён быў пазнаны імі пры ламаньні хлеба.
І яны расказвалі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хле́ба.
Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам.
Калі ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам!
Яны, сумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа;
Яны, здуме́ўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што відзяць духа;
але Ён сказаў ім: што бянтэжыцеся, і навошта такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
але Ен сказаў ім: чаго здуме́ліся? і чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае; гэта — Я сам; дакранецеся да Мяне і разгледзьце; бо дух ня мае плоці і касьцей, як бачыце ў Мяне.
Паглядзе́це на рукі Мае́ і на ногі Мае́: гэта Я Сам; ашчупайце Мяне́ і разгле́дзьце, бо дух це́ла і касьцёй ня мае; што, як бачыце, Я маю.
І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі.
І, сказаўшы гэтае, паказаў ім, рукі і ногі.
А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая ежа?
Калі ж яны ад радасьці яшчэ ня ве́рылі і дзівіліся, Ен сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая яда?
Яны падалі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.
Яны падалі Яму частку пе́чанай рыбы і сотавага мёду.
І ўзяўшы, еў перад імі.
І, узяўшы, е́ў перад імі.
І сказаў ім: вось тое, пра што Я вам казаў, яшчэ калі быў з вамі, што належыць спраўдзіцца ўсяму, напісанаму пра Мяне ў законе Майсеевым і ў прароках і ў псальмах.
І сказаў ім: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мне́ ў законе Майсе́евым і ў прароках ды псальмах.
Тады адчыніў ім розум на ўразуменьне Пісаньняў
Тады расчыніў ім розум дзеля зразуме́ньня Пісаньня.
і сказаў ім: так напісана, і так належала адпакутаваць Хрысту і ўваскрэснуць зь мёртвых на трэйці дзень,
І сказаў ім: так напісана і так нале́жала цярце́ць Хрысту і ўваскрэснуць з уме́ршых на трэці дзёнь, і прапаве́дывацца ў імя Яго пакаяньню ды адпушчэньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузаліму;
і абвешчаным быць у імя Ягонае пакаяньню і дараваньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы зь Ерусаліма;
вы ж сьве́дкі гэтага;
а вы сьведкі гэтага;
і вось Я пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас; вы ж заставайцеся ў ме́сьце Ерузаліме, дакуль не адзе́нецеся сілаю звыш.
і я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не прасякнецеся сілаю згары.
І вывеў іх з ме́ста да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае́, багаславіў іх.
І вывеў іх вонкі з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.
І сталася, як багаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзнасіцца на не́ба.
І калі дабраславіў іх, пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.
І яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялікаю радасьцяй.
Яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерусалім зь вялікаю радасьцю,
І былі ўсьцяж у царкве́, славячы і хвалючы Бога. Амін.
і былі заўсёды ў храме, славячы і дабраслаўляючы Бога. Амін.