Мацьвея 11 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

І сталася, калі скончыў Ісус загадваць дванаццаці вучням Сваім, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у гарады іхнія.
 
I было: калі Ісус скончыў навучаць дванаццаць Сваіх вучняў, Ён пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у іх гарадах.

Ян жа, пачуўшы ў вязьніцы пра дзеяньні Хрыста, паслаў двух вучняў сваіх
 
А Іаан, пачуўшы ў цямніцы пра Хрыстовы ўчынкі, паслаў двух сваіх вучняў

сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»
 
Сказаць Яму: ці Ты Той, Які павінен прыйсці, ці чакаць нам другога?

І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ідзіце, паведаміце Яну, што чуеце і бачыце:
 
I ў адказ Ісус казаў ім: ідзіце і перакажыце Іаану, што вы чуеце і бачыце:

сьляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім дабравесьціцца.
 
Сляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць; пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць; памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна.

І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».
 
I шчаслівы, хто не спакусіцца праз Мяне.

Калі ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?
 
Калі ж яны адышлі, Ісус пачаў казаць натоўпу пра Іаана: што вы хадзілі ў пустэльню глядзець? ці не трыснёг, што ад ветру гайдаецца?

Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць мяккія шаты, знаходзяцца ў дамах валадарскіх.
 
Дык што вы хадзілі глядзець? ці чалавека, апранутага ў мяккае ўбранне? Вось тыя, што апранаюцца ў мяккае ўбранне, знаходзяцца ў царскіх харомах.

Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
 
Дьік што вы хадзілі глядзець? прарока? Так, скажу вам, і больш, чым прарока.

Бо ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.
 
Бо гэта ж той, пра каго напісана: «вось Я пасылаю перад аблічча Тваё Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу перад Табою».

Сапраўды кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў Валадарстве Нябесным большы за яго.
 
Папраўдзе кажу Я: сярод народжаных ад жанчын не было болыпага за Іаана Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябееным Царстве болыпы за яго.

Ад дзён Яна Хрысьціцеля дагэтуль Валадарства Нябеснае сілаю здабываецца, і тыя, хто ўжывае сілу, захопліваюць яго.
 
Ды ад дзён Іаана Хрысціцеля аж дасюль Нябеснае Царства бярэцца сілаю, і тыя, што робяць намаганні, авалодваюць ім.

Бо ўсе Прарокі і Закон прарочылі да Яна.
 
Бо ўсе прарокі і Закон аж да Іаана прарочылі.

І калі маеце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці.
 
I калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілля, якому належыць прыйсці.

Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
 
Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.

З кім параўнаю пакаленьне гэтае? Яно падобнае да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы і клічуць да таварышаў сваіх,
 
З кім жа параўнаю гэты род? Ён падобны да хлапчукоў, што сядзяць на рынках і, звяртаючыся да сваіх таварышаў,

і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.
 
Кажуць: «мы ігралі вам на дудачцы, а вы не скакалі; мы вам жаласліва спявалі, а вы не плакалі».

Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць: “Дэмана мае”.
 
Прыйшоў жа Іаан, не еў, не піў; дык яны кажуць: «у ім дэман».

Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».
 
Прыйшоў Сын Чалавечы, есць і п’е; дык яны кажуць: «вось чалавек, ахвотнік паесці і выпіць віна, сябар мытнікаў і грэшнікаў». Ды апраўдалася мудрасць праз учынкі свае

Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш сталася цудаў Ягоных, за тое, што яны не навярнуліся:
 
Тады Ісус пачаў дакараць гарады, дзе адбылося найболын Яго цудаў, што яны не пакаяліся:

«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і ў попеле навярнуліся.
 
Бяда табе, Харазіне, бяда табе, Віфсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне адбыліся цуды, што адбыліся ў вас, яны б даўно ў валасяніцы і попеле пакаяліся.

Аднак кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень суду, чым вам.
 
Але кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў судны дзень, чым вам.

І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш. Бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
 
А ты, Капернауме, што аж да неба ўзнёсся, ажно ў пекла абрынешся; бо калі б у Садоме адбыліся цуды, што адбыліся ў табе, то застаўся б ён аж па сённяшні дзень.

Аднак кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чым табе».
 
Але кажу вам, што лягчэй будзе Садомскай зямлі ў судны дзень, чым табе.

У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам.
 
У той час Ісус, усклікаючы, казаў: Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў яго немаўляткам.

Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе.
 
Так, Ойча, бо гэта было Табе даспадобы.

Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.
 
Усё Мне перададзена Бацькам Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Бацькі; ніхто не ведае Бацькі, апроч Сына, ды каму Сын хацеў бы адкрыць.

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.
 
Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
 
Вазьміце вы Маё ярмо на сябе і вучыцеся ад Мяне, бо я ціхі і сэрцам лагодны; і знойдзеце супакой вашым душам.

Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
 
Бо ярмо Маё збавеннае і цяжар Мой лёгкі.