Лукаша 11 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
І сталася, калі быў Ён у нейкім месцы, молячыся, як скончыў, сказаў Яму адзін з вучняў Яго: «Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў».
Аднойчы, калі на адным месцы Езус маліўся і як скончыў папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: "Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў".
А Ён гаворыць ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча наш, Які ў нябёсах, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё. Станься воля Твая як у нябесах, так і на зямлі!
Сказаў ім Езус: "У малітве кажыце: Ойча, хай будзе сьвятым імя Тваё, прыйдзе валадарства Тваё.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
І даруй нам грахі нашы, як і мы даруем кожнаму нам вінаватаму, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога”».
І адпусьці нам нашыя грахі, як і мы адпушчаем кожнаму нам вінаватаму. Ды не ўвадзі нас у спакушэньне".
Затым гаворыць ім: «Хто з вас будзе мець прыяцеля, і пойдзе да яго апоўначы, і скажа яму: “Прыяцелю, пазыч мне тры хлябы,
Затым сказаў ім: "Хто з вас будзе мець прыяцеля і пойдзе да яго ў поўнач і скажа яму: "Прыяцелю, пазыч мне тры хлеба (тры булкі хлеба),
бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і не маю чым яго прыняць”;
бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і ня маю чым яго прыняць (што падаць).
а той знутры адкажа, кажучы: “Не дакучай мне; дзверы ўжо замкнёны, і дзеці мае са мной у ложку, не магу ўстаць і даць табе”.
А ён з увонку адкажа яму: "Не дакучай мне дзьверы ўжо запёртыя і дзеткі мае са мной у ложку, не магу ўставаць, каб даць табе.
Кажу вам: нават калі не падымецца і не дасць яму дзеля таго, што з’яўляецца яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасці ўстане і дасць, колькі яму трэба.
А калі ён дакучліва будзе драгацца, дык кажу вам, калі не падымецца і ня дасьць яму хлеба, што яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасьці ўстане і дасьць сколькі яму трэба".
Дык і Я вам кажу: прасіце — і будзе вам дадзена; шукайце — і знойдзеце; стукайце — і будзе вам адчынена.
Дык і я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і будзе вам адпёрта.
Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і таму, хто стукае, будзе адчынена.
Бо кожны, хто просіць — атрымае, а хто шукае — знойдзе, а стукаючаму — будзе адпёрта (адчынена).
І калі ў кагосьці з вас, як у бацькі, сын папросіць хлеба, ці падасць яму камень, калі папросіць рыбу, ці ж замест рыбы дасць яму змяю?
А калі хто з вас папросіць бацьку хлеба, дык ці дасьць яму камень? Або калі рыбу — ці ж замест рыбы дасьць яму зьмяю?
Або калі папросіць яйка, ці ж дасць яму скарпіёна?
Або калі папросіць яйка, ці ж дасьць яму скарпіёна?
Таму, калі вы, хоць і благія, умееце даваць дзецям вашым добрыя дары, дык наколькі ж больш Айцец з неба дасць Духа Святога тым, хто просіць Яго».
Таму, калі вы будучы благімі, умеееце даваць дзецям вашым добрыя дарункі, дык многа больш Бацька ваш нябесны дасьць просячым Яго Духа Сьвятога".
І раз выгнаў Ён дэмана, і быў ён нямы; і сталася, калі дэман выйшаў, нямы пачаў гаварыць. І дзівіліся людзі.
Аднойчы Езус выгнаў дэмана з чалавека, а ён быў нямы. А калі дэман выйшаў, нямы прагаварыў, дык людзі (грамады) дзівіліся.
А некаторыя з іх казалі: «Моцаю Бэльзебула, князя дэманаў, Ён выганяе дэманаў».
Дык некаторыя (фарысэі) з людзей казалі: "Праз (моцай) Бельзэбуба, князя дэманаў, ён выганяе дэманаў".
А іншыя, выпрабоўваючы Яго, патрабавалі ад Яго знака з неба.
А іншыя, зводзячы (спакушаючы) Яго, трэбавалі ад Яго знаку з неба.
Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: «Кожнае царства, падзеленае ў самім сабе, не выстаіць, і дом на дом упадзе.
Але знаючы іх думкі, казаў ім: "Кожнае каралеўства разьдзіранае нязгодай — будзе зьнішчана, а дом на дом упадзе.
А калі і шатан падзелены ў самім сабе, дык як утрымаецца царства яго? Бо вы кажаце, што Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў.
А калі і дэман разьдзіраны нязгодай, дык як утрымаецца яго каралеўства, калі вы кажаце, што Я праз Бэльбуба выганяю дэманаў?
А калі Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў, дык сыны вашы праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
А калі Я праз Бэльзэбуба выганяю дэманаў, ды сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
Але калі Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць прыйшло да вас Валадарства Божае.
Але калі Я моцай Божай выганяю дэманаў, дык тады прыйшло да вас Каралеўства Божае.
Калі ўзброены асілак ахоўвае дом свой, дык у бяспецы тое, што ён мае.
Калі ўзброены сілач сьцеражэ дом свой, дык у бясьпецы тое, што ён мае.
А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, на якую спадзяваўся, і здабычу яго падзеліць.
А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, каторай давяраў, а здабычу яго раздаець.
Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідае.
Хто не са Мною, той проціў Мяне а хто не сабірае са Мной, той разкідае.
Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, бадзяецца па бязводных мясцінах, шукаючы спачынку, і, не знаходзячы яго, кажа: “Вярнуся ў дом свой, адкуль выйшаў”.
Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяцца па бязводных мясцінах, шукаючы супачынку, а не знаходзячы, кажа: Вярнуся ў дом свой, з якога выйшаў.
І, калі прыходзіць, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
І вярнуўшыся, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, яны пасяляюцца там, і апошнее робіцца таму чалавеку горшае за першае».
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды ўвайшоўшы, абжываюцца там. І робяцца пазнейшыя падзей тога чалавека горшымі за першыя".
І сталася, калі Ён гэтак навучаў, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: «Шчаснае ўлонне, якое вынасіла Цябе, ды грудзі, якія выкармілі Цябе».
І калі гэта навучаў, сталася, што адна з натоўпу жанчына моцным голасам сказала Яму: "Багаслаўленае ўлоньне, каторае насіла Цябе, ды грудзі, якія Ты ссаў".
А Ён сказаў: «Тым болей шчасныя тыя, што слухаюць слова Божае ды захоўваюць яго».
А Езус сказаў: "Тым болей багаслаўленыя (шчасьлівыя) тыя, што слухаюць слова Божае, ды берагуць яго".
А калі сабраліся людзі, пачаў казаць: «Род гэты ёсць род нягодны; шукае знака, і знак не будзе дадзены яму, толькі знак Ёны прарока.
А калі пасабіраліся грамады, пачаў казаць: "Гэта пакаленьне ёсьць пакаленьнем крывадушным, шукае знаку, і знак будзе яму дадзены, але толькі знак Ёны прарока.
Бо як Ёна быў знакам для нініўцаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для роду гэтага.
Бо як Ёна быў знакам для Нінівітаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для гэтага племені.
Царыца з поўдня падчас суда паўстане разам з людзьмі гэтага пакалення ды асудзіць іх, бо яна прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасці Саламона, а вось, тут большы за Саламона.
Каралева з паўднёвага каралеўства ў дзень суду ўваскрэсне разам з людзьмі гэтага пакаленьня ды асудзіць іх. Яна бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а тут жа болей, чым Салямон.
Мужы з Нінівы стануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны на заклік Ёны навярнуліся, а вось, тут большы за Ёну.
Нініўцы стануць на судзе з гэтым вось пакаленьнем і засудзяць яго. Бо яны на прызыў Ёны пакутавалі, а вось тут болей, чым Ёна.
І ніхто, запаліўшы свечкі, не ставіць у сховішча або пад пасудзіну, але на падсвечніку, каб бачылі святло яе ўсе тыя, што ўваходзяць.
Ніхто ня паліць сьвечкі і ня ставіць у сховішча, або пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб бачылі сьвятло яе, усе ўходзячыя.
Светач цела — вока. Дык калі вока тваё будзе чыстае, дык і ўсё цела тваё будзе светлае; а калі вока тваё будзе нягодным, дык і ўсё цела тваё цёмным будзе.
Сьвятлом цела твайго — вока тваё. Калі б вока тваё было б шчырым, дык і ўсё цела тваё будзе ў сьвятле, сьветлым. А калі вока тваё было б нягодным, ды і ўсё цела тваё апынецца ў цемры, цёмным будзе.
Дык глядзі, каб святло, якое ў табе, не сталася цемрай.
Дык глядзі, каб сьвятло, якое ў табе, не сталася цемрай.
Калі ж усё цела тваё светлым будзе, не маючы ані часткі зацемненай, дык усё будзе светлым, быццам свяцільнік у ззянні сваім асвятляе цябе».
Калі б тады ўсё цела тваё сьветлым было, ня маючы ні часткі зацемненай, дык усё будзе сьвяціць, ясьніць, і быццам блеск маланкі асьвеціць цябе".
І, калі Ён гаварыў, адзін фарысей запрасіў, каб Ён паабедаў у яго; і, увайшоўшы, Ён узлёг.
У час размовы адзін фарызэй запрасіў Езуса на абед да сябе. Увайшоўшы, Езус заняў сваё месца (прылёг).
Але фарысей здзівіўся, бачачы, што Ісус не памыў рукі перад абедам.
Але фарызэй дзівіўся, бачучы, што Езус не памыў рук прад ядой.
І гаворыць Госпад яму: «Цяпер вы, фарысеі, абмываеце тое, што звонку чары і місы, але тое, што ўнутры вас, — поўнае сквапнасці і беззаконня.
Госпад сказаў яму: "Так, вы фарызэі, абмываеце звонку чашу і місу, але нутро ваша (сумленьне) поўнае сквапасьці і беззаконьня.
Неразумныя! Ці ж Той, Хто стварыў знешняе, не стварыў таксама нутра?
Неразумныя! Ці ж Тварэц зьнешнасьці не стварыў таксама ўвоначнасьці (нутра)?
Лепш давайце людзям міласціну з таго, што ўнутры, і вось, усё будзе вам чыстым.
Лепш давайце людзям са свайго нутра, як міласьціну ды ўсё будзе вам чыстым.
Але гора вам, фарысеі, што даяце дзесяціну з мяты, і руты, і з усякай гародніны, а не звяртаеце ўвагі на справядлівасць і любоў Бога. Трэба і гэта выканаць, і таго не забываць.
Ды гора вам, фарызэі, што даіцё дзесяціну з мяты і руты і з усякай гародніны, а не зважаеце на справядлівасьць і міласьць Бога. Трэба і гэта споўніць і таго не апускаць.
Гора вам, фарысеі, што любіце першыя лаўкі ў сінагозе і прывітанні на рынку.
Гора вам, фарызэі, што любіце першыя месцы ў сынагозе і прывітаньне на рынку.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы, як магілы, якіх не відаць, і людзі, ходзячы па іх, не ведаюць».
Гора вам, што вы як апушчаныя грабы (магілы), каторых людзі не замечаючы топчуцца.
Адзін з заканазнаўцаў, адказваючы, гаворыць Яму: «Настаўнік, так гаворачы, Ты нас зневажаеш».
Адзін з законаводаў у адказ сказаў Езусу: "Вучыцелю (магістар) так гаворачы Ты нас зьневажаеш".
А Ён гаворыць: «І вам, заканазнаўцы, гора, бо вы накладаеце на людзей цяжары невыносныя, а самі нават пальцам вашым не кранаеце грузу.
Ён жа прадаўжаў: "Гора вам, законаводы, бо вы накладаеце на людзей невынасімыя ношы (цяжары), а самі гэтых цяжараў — ношаў і адным пальцам не кранаеце.
Гора вам, што будуеце магілы прарокам, а вашы бацькі пазабівалі іх.
Гора вам, што будуеце памятнікі прарокам, каторых вашыя бацькі пазабівалі.
Сапраўды, вы сведчыце і згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых, бо яны іх пазабівалі, а вы [ім магілы] будуеце.
Сапраўды вы даказваеце, што згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых: бо яны іх пазабівалі, а вы ім ставіце помнікі (грабы).
Дзеля таго і мудрасць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і Апосталаў, і з іх адных пазабіваюць, а другіх пераследаваць будуць,
Дзеля таго і мудрасьць Божая кажа: "Пашлю да іх Прарокаў і Апосталаў, а з іх адны заб'юць, а другіх — прасьледаваць будуць,
каб спагнана была кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэння свету, з роду гэтага,
каб запатрэбавана (дамагчыся) была з гэтага пакаленьня (роду) кроў усіх прарокаў пралітая ад стварэньня сьвету,
пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі, які загінуў між ахвярнікам і святыняй”. Канешне скажу вам: будзе спагнана з роду гэтага.
пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захара, забітага між аўтаром і сьвятыняй. Так, кажу вам, запатрабуюць ад гэтага пакаленьня. Вось так, гора вам, законаведы, вы ўзялі (прысвоілі) ключ мудрасьці, а самі не ўваходзіце, ды тым, што хацелі б увайсьці забараняеце".
Гора вам, заканазнаўцы, што вы ўзялі ключ разумення! І самі не ўвайшлі, і тым, што ўваходзілі, перашкодзілі».
А калі так да іх Езус гаварыў, фарызэі і законаведы пачалі гвалтоўна ціснуцца да Яго і закідваць пытаньнямі,
І, калі Ён казаў ім гэта, фарысеі і кніжнікі пачалі гвалтоўна наступаць на Яго і закідваць пытаннямі пра многае,
цікуючы на Яго, стараючыся падхваціць на слове, каб абвінаваціць Яго.
падпільноўваючы Яго і шукаючы, каб падлавіць у чым-небудзь з Яго вуснаў, каб абвінаваціць Яго.