Выслоўяў Саламонавых 30 разьдзел

Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Леаніда Галяка

 
 

Словы Агура, сына Яка з Масы. Выказванне гэтага чалавека да Ітыэля, да Ітыэля і Укала.
 
Гэта словы Агура, сына Якея, і збор выкзааў гэтага-ж мужа да Ітыеля, Ітыеля і Укала:

Вось, я найбольшы невук з людзей і мудрасці чалавечай няма ў мяне;
 
запраўды я дурнейшы за іншых і няма у мне чалавечага розуму,

і не навучыўся я мудрасці, і не пазнаў ведаў святых.
 
і не навучыўся я мудрасьці і ня маю веды сьвятых.

Хто ўзыходзіць на неба і сыходзіць? Хто збірае вецер у руках сваіх? Хто сабраў воды, быццам у вопратку? Хто паставіў усе межы зямлі? Якое імя Яго і якое імя Яго сына, ці ведаеш ты?
 
Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у далоні? Хто зьвязаў веду ў вопратку? Хто паставіў усе граніцы зямлі? Якое ягонае імя і якое імя ягонага сына? Ці ведаеш?

Кожнае слова Бога — гэта надзейны шчыт для тых, хто ўскладае на яго надзею.
 
Кожнае слова Бога — чыстае, Ён — шчыт для тых, хто Яму верыць.

Не дадавай нічога да слоў Яго, каб Ён не выкрыў цябе і каб не стаўся ты лгуном.
 
Не дадавай да Ягоных словаў, каб Ён не абвінавачыў цябе і ты не аказаўся манюкай.

Прашу ад цябе дзвюх рэчаў, не адмаўляй мне, раней, чым памру:
 
Двох рэчаў прашу я ад цябе, не адмоў мне раней, чым я памру.

надоўга адхілі ад мяне марнасць і хлуслівыя словы, не давай мне беднасці і багацця, толькі ўдзяляй мне штораз на пражыццё хлебны паёк,
 
Аддалі ад мяне дарэмнасьць і ману; не давай мне беднасьці і багацьця; сыць мяне толькі штодзённым хлебам,

каб, наеўшыся, не быў я спакушаны адрачэннем і не сказаў: «Хто гэта — Госпад?», або, беднасцю прымушаны, каб не краў я і каб не лгаў я імем Бога майго.
 
каб я, будучы насычаны, не адмовіўся ад Цябе і не сказаў: — Хто Гаспод? — і каб зьбяднеўшы я не пачаў красьці і ўжываць надарэмна імя майго Бога.

Не дакарай паслугача перад яго гаспадаром, каб часам не пракляў ён цябе і каб не быў ты пакараны.
 
Ня гань слугу перад ягоным панам, каб ён не пракляў цябе, ты каб не зграшыў.

Ёсць род, што бацьку свайго праклінае і што не дабраслаўляе маці сваю.
 
Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не багаслаўляе маці сваю.

Ёсць род, які здаецца сабе чыстым, але не адмыты ад бруду свайго.
 
Ёсьць род, які чысты ў сваіх вачох, хаця не абмыты ад нячыстасьці сваёй.

Ёсць род — як узвысіліся вочы яго і ўзняліся ўгару павекі яго!
 
Ёсьць род, вочы якога гордыя і ўзьнятыя павекі.

Ёсць род, які мае мечы замест зубоў, а сківіцы яго — нажы, каб пажэрці бедных з зямлі і ўбогіх — з людзей.
 
Ёсьць род, зубы ў якога, як мячы, а ськівіцы, як нажы, каб жорці бедных на зямлі і жабракоў паміж людзьмі.

П’яўка мае дзве дачкі: «Прынясі, прынясі». Тры рэчы ёсць ненасытныя, і чатыры, што ніколі не кажуць: «Досыць!»:
 
Ненасытнасьць мае дзьве дачкі, якія гавораць: — прынясі, прынясі! Ёсьць тры ненасытныя рэчы і чатыры, якія ня скажуць: — досыць.

пекла і бясплоднае чэрава, зямля, што не насычаецца вадою, агонь, што ніколі не кажа: «Даволі!»
 
Пекла і бязплоднае ўзлоньне, зямля, якая не насычаная вадою, і вагонь, які ня кажа — досыць.

Вока, што кпіць з бацькі і што адцураецца паслушэнства маці — хай крумкачы з-за ракі выдзеўбаюць яго і хай з’ядуць яго дзеці арла.
 
Вока, якое насьмяхаецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцяй да маці, выдзяўбуць вораны ля патокаў і зьядуць арляняты.

Тры рэчы занадта складаныя для мяне, а чатыры я зусім не ведаю:
 
Тры рэчы схаваныя перада мною і чатырох я не разумею:

дарогу арла па небе, дарогу змяі па скале, дарогу карабля ў сярэдзіне мора, дарогу мужчыны да маладзенькай дзяўчыны.
 
шляху арла на небе, шляху зьмяя на скале, шляху карабля сярод мора і шляху мужчыны да жанчыны.

Так паступае жанчына-чужаложніца, што з’ела, абцёрла вусны і кажа: «Я нічога благога на зрабіла».
 
Такі-ж шлях чужаложнай жанчыны: пад’ела і абцерла вусны свае і гаворыць: — не зрабіла я нічога благога — .

Пад трыма рэчамі дрыжыць зямля, а чатырох перанесці не можа:
 
Ад трох рэчаў трасецца зямля, чатырох яна ня можа насіць:

пад слугою, калі ён будзе правіць; пад бязглуздым, калі ён будзе насычаны ежай;
 
слугі, які робіцца каралём, дурнога, калі ён насыціцца хлебам;

пад пагарджанай жанчынай, калі яе возьмуць за жонку; і пад служанкай, калі яна будзе спадчынніцай гаспадыні сваёй.
 
ганебнай жанчыны, калі яна выходзіць замуж і служанкі, калі зойме месца пасьля сваёй пані.

Ёсць на зямлі чатыры самыя малыя істоты, але яны мудрэйшыя за мудрых:
 
Вось чатыры малых рэчы на зямлі, якія аднак мудрэйшыя за мудрацоў:

мурашкі — народ не моцны, які рыхтуе сабе ежу ў жніво;
 
мурашкі — народ ня моцны, які аднак летам загатаўляе сабе ежу;

горныя мышы — народ слабы, які ставіць жыллё сваё на скале;
 
горныя мышы — народ слабы, але будуюць дом свой у скале;

саранча — не мае цара і выступае ўся яна чарадою;
 
у шаранчы няма караля, а аднак усе выходзяць радамі;

яшчарка — караскаецца на лапках, а спыняецца ў пакоях цара.
 
павук чапляецца лапкамі, але бывае ў каралеўскіх пальцах.

Ёсць тры рэчы, што ходзяць добра, і чатыры, што крочаць шчасліва:
 
Вось тры рэчы маюць стройную хаду і чатыры стройна выступаюць:

леў, самы моцны са звяроў, не пабаіцца сустрэчы ні з кім;
 
Леў самы сільны паміж зьвяроў, які нікому не аде дарогі;

певень, што падперазаўся, і баран, і цар, які мае з сабою войска.
 
Конь і казёл і кароль, сярод свайго народу.

Калі ты зрабіў глупства, ды ўзнёсся сам над сабой; ці падумаў ліхое — ускладзі руку на вусны свае!
 
Калі ты згубіў глупства і блага падумаў, дык палажы руку на вусны,

Бо хто добра ўзбівае малако — атрымлівае масла, а хто моцна высмарквае ноздры — выклікае кроў, а хто выклікае гнеў — выклікае сваркі.
 
бо хто зьбівае сьмятану, атрымлівае масла, штуршок у нос выклікае кроў, а хто выклікае гнеў — узьнімае сварку.