Псалтыр 20 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Біблія Скарыны (Апосталъ)

 
 

Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
 

Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава.
 

Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.
 

Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, і цэласпаленне тваё хай успрыме шчодрым.
 

Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае.
 

Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.
 

Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
 

Адныя — на калясніцах, іншыя — на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.
 

Тыя сагнуліся і ўпалі, а мы выпрасталіся і былі ўзнятыя.
 

Госпадзе, уратуй цара і выслухай нас у дзень, калі будзем клікаць Цябе!