Марка 8 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка
У тыя дні, калі зноў сабралася мноства людзей, і не было ў іх чаго есці, Езус паклікаў вучняў і сказаў ім:
адсутнічае
«Шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні яны знаходзяцца са Мною і не маюць чаго есці.
адсутнічае
Калі адпраўлю іх дадому галоднымі, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк».
адсутнічае
Вучні Ягоныя адказалі Яму: «Хто і адкуль накорміць іх хлебам тут, у пустыні?»
адсутнічае
Ён спытаўся ў іх: «Колькі маеце хлябоў?» Яны адказалі: «Сем».
адсутнічае
Тады загадаў людзям сесці на зямлю. І, узяўшы сем хлябоў, узнёс падзяку, паламаў і даў вучням сваім, каб раздавалі. І яны раздалі людзям.
адсутнічае
Мелі таксама некалькі рыбінак. Езус іх благаславіў і загадаў раздаць.
адсутнічае
І яны елі, і насыціліся, і набралі сем кашоў кавалкаў, што засталіся.
адсутнічае
А тых, хто еў, было каля чатырох тысяч. І адпусціў іх.
адсутнічае
Тады адразу са сваімі вучнямі Езус увайшоў у човен і прыбыў у далмануцкі край.
адсутнічае
Выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Ім, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго.
адсутнічае
Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: «Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму».
адсутнічае
Пасля Ён пакінуў іх, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок.
адсутнічае
Вучні Езуса забыліся ўзяць хлеба і мелі з сабой у чоўне толькі адзін бохан хлеба.
адсутнічае
Тады Езус загадаў ім: «Глядзіце, асцерагайцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірада!»
адсутнічае
А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба.
адсутнічае
Пазнаўшы гэта, Езус сказаў ім: «Чаму разважаеце, што не маеце хлеба? Хіба не разумееце і не ведаеце? Ці яшчэ скамянелыя сэрцы вашы?
адсутнічае
Маеце вочы і не бачыце, маеце вушы і не чуеце? Ці не памятаеце, колькі поўных кашоў рэштак вы сабралі,
адсутнічае
калі Я разламаў пяць хлябоў на пяць тысяч?» Яны адказалі Яму: «Дванаццаць».
адсутнічае
«А калі Я разламаў сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі поўных кашоў рэштак сабралі вы?» Яны адказалі: «Сем».
адсутнічае
Тады сказаў ім: «Усё яшчэ не разумееце?»
адсутнічае
Калі прыйшлі ў Бэтсаіду, прывялі да Яго сляпога і прасілі, каб Езус дакрануўся да яго.
адсутнічае
Ён узяў сляпога за руку і вывеў яго за вёску, паслініў яму вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: «Ці бачыш што-небудзь?»
адсутнічае
Той паглядзеў і сказаў: «Бачу людзей, нібы дрэвы, што ходзяць».
адсутнічае
Потым зноў усклаў рукі на яго вочы, і той стаў відушчым, выздаравеў і пачаў бачыць усё выразна.
адсутнічае
Езус адаслаў яго дадому, кажучы: «Не ўваходзь у гэтую вёску».
адсутнічае
Пасля Езус са сваімі вучнямі пайшоў у паселішчы Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: «Кім лічаць Мяне людзі?»
І пайшоў Ісус з Сваімі вучнямі ў сёлы Кесарыі Піліпавае. У дарозе Ён пытаўся Сваіх вучняў, кажучы: за каго Мяне лічаць людзі?
Яны адказвалі Яму: «Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў».
Яны адказалі Яму, кажучы: за Яна Хрысьціцеля; іншыя за Ільлю, а яшчэ іншыя за аднаго з прарокаў.
А Ён спытаўся ў іх: «А вы кім лічыце Мяне?» Адказваючы, Пётр сказаў Яму: «Ты — Хрыстус».
Тады спытаўся іх: а вы за кого Мяне лічыце? Адказваючы Пятро сказаў Яму: Ты ёсьць Хрыстос.
Тады Ён забараніў ім, каб нікому не казалі пра Яго.
І загадаў ім строга, каб нікому не гаварыхі аб Ім.
Ён пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць.
І пачаў навучаць іх, што Чалавечаму Сыну трэба многа цярпець і што адцураюцца ад Яго старшыны і архірэі і кніжнікі, ды будзе забіты і праз тры дні ўваскросьне?
Казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго.
І сказаў тыя словы адкрыта. І Пятро, узяўшы Яго на бок, пачаў дакараць Яго.
Але Ён, павярнуўшыся і паглядзеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, кажучы: «Адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае».
А Ён аглянуўшыся і бачучы Сваіх вучняў, зганіў Пятра, кажучы: адыйдзі ад Мяне, шатан, бо думаеш не аб Божым, але аб людзкім.
Затым, паклікаўшы натоўп разам са сваімі вучнямі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за Мною.
І паклікаўшы грамаду разам з Сваімі вучнямі, сказаў ім: калі хто хоча йсьці за Мною, хай адрачэцца ад самога сябе і возьме свой крыж ды няхай насьледуе Мяне.
Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго.
Бо хто хоча захаваць сваю душу, загубіць яе; але хто загубіць сваю душу дзеля Мяне і Эвангельля, той захавае яе.
Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а пашкодзіць свайму жыццю?
Бо якая карысьць чалавеку, калі-б здабыў увесь сьвет, але запрапасьціў сваю дуцу?
Бо што дасць чалавек узамен за сваё жыццё?
Або што дасьць чалавек узамен за сваю душу?
Хто будзе саромецца Мяне і Маіх словаў перад гэтым распусным і грэшным пакаленнем, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца свайго са святымі анёламі».
Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх словаў перад гэтым блудным і грэшным родам, дык і Сын Чалавечы пасаромеецце яго, калі прыйдзе ў славе Свайго Айца з сьвятымі ангеламі.