Марка 13 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Калі Езус выходзіў са святыні, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Настаўнік, паглядзі, якія камні і якія будынкі».
 
адсутнічае

А Езус сказаў яму: «Бачыш гэтыя вялікія будынкі? Не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
 
адсутнічае

І калі Ён сядзеў на Аліўнай гары насупраць святыні, пыталіся ў Яго сам-насам Пётр, Якуб, Ян і Андрэй:
 
адсутнічае

«Скажы нам, калі гэта будзе і які будзе знак, калі павінна ўсё гэта споўніцца?»
 
адсутнічае

І Езус пачаў казаць ім: «Глядзіце, каб ніхто не звёў вас.
 
адсутнічае

Многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх звядуць.
 
адсутнічае

Калі ж пачуеце пра войны і весткі з войнаў, не дазваляйце сябе запалохаць. Так павінна адбыцца, але гэта яшчэ не канец.
 
адсутнічае

Бо паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; і будуць землятрусы месцамі, будзе голад. Гэта пачатак пакут.
 
адсутнічае

Сцеражыцеся. Вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах будуць біць, і паставяць вас перад намеснікамі і каралямі за Мяне на сведчанне ім.
 
адсутнічае

Але найперш Евангелле павінна быць абвешчана ўсім народам.
 
адсутнічае

І калі павядуць, каб выдаць вас, не турбуйцеся загадзя, што сказаць, а кажыце тое, што будзе дадзена вам у тую гадзіну, бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
 
адсутнічае

Тады брат выдасць брата на смерць, і бацька дзіця; паўстануць дзеці супраць бацькоў і заб’юць іх;
 
адсутнічае

і зненавідзяць вас усе за імя Маё. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
 
адсутнічае

А калі ўбачыце, што агіда спусташэння паўстала там, дзе не павінна быць (хто чытае, няхай зразумее), тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы;
 
адсутнічае

хто будзе на даху, няхай не спускаецца ў дом узяць нешта з дому свайго;
 
адсутнічае

хто будзе на полі, няхай не вяртаецца забраць вопратку сваю.
 
адсутнічае

Гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні!
 
адсутнічае

Маліцеся, каб не здарылася гэта зімой.
 
адсутнічае

Бо гэта будуць дні такой тугі, якой не было аж дагэтуль ад пачатку стварэння, якое стварыў Бог, і не будзе.
 
адсутнічае

Калі б Пан не скараціў гэтых дзён, не ўратавалася б ніякае цела. Але дзеля выбраных, якіх абраў, скараціў дні.
 
адсутнічае

І тады, калі хтосьці скажа вам: “Вось, тут Хрыстус, вось, там”, — не верце.
 
адсутнічае

Бо паўстануць фальшывыя месіі і фальшывыя прарокі і будуць чыніць знакі і цуды, каб увесці ў зман, калі ўдасца, выбраных.
 
адсутнічае

А вы сцеражыцеся. Я прадказаў вам усё.
 
адсутнічае

Але ў тыя дні пасля тугі такой зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго.
 
У тыя дні пасьля гэнае бяды, сонца зацьміцца і месяц ня дасьць свайго блязску.

І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
 
Ім зоркі будуць падаць з неба, і нябесныя сілы зрушацца.

Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе.
 
І тады ўбачаць Сына Чалавечага, ідучы на хмарах з вялікаю сілаю і славою.

Ён пашле тады анёлаў і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
 
І тады пашле Сваіх анёлаў і зьбяре Сваіх выбраных ад чатырох вятроў ад краю зямлі і аж да краю неба.

Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і пускае лісце, ведаеце, што блізка лета.
 
Вазьмеце прыклад ад фігавага дрэва: калі яго гальлё ўжо мякчае і пускае лісьце, то ведаеце, што блізка лета.

Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
 
Гэтак і вы: калі ўглядзіце, што гэта збываецца, ведайце, што блізка ля дзявярэй.

Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, як усё гэта адбудзецца.
 
Сапроўды кажу вам: не праміне гэты род, як усё гэтае станецца.

Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.
 
Неба і зямля прамінуць, а Мае словы не прамінуць.

А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец.
 
Аб тым дні і гадзіне ніхто ня ведае; ні анёлы ў небе, ані Сын Чалавечы, а толькі Айцец".

Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане той час.
 
адсутнічае

Падобна гэта да чалавека, які, сабраўшыся ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу і загадаў брамніку чуваць.
 
адсутнічае

Таму чувайце і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай,
 
адсутнічае

каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана.
 
адсутнічае

А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце!»
 
адсутнічае