Марка 5 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
І яны прыбылі на другі бок мора, у краіну герасінаў10.
адсутнічае
І калі Ён выйшаў з лодкі, адразу Яго сустрэў, выйшаўшы з магільняў, чалавек, апантаны нячыстым духам,
адсутнічае
што меў прыстанішча ў магільнях, і нават ланцугамі ніхто ўжо не мог звязаць яго,
адсутнічае
бо шмат разоў яго звязвалі кайданамі і ланцугамі, ды ён разрываў ланцугі і раструшчваў кайданы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць;
адсутнічае
і заўсёды, уночы і ўдзень, ён у магільнях і ў гарах крычаў і біўся аб каменне.
адсутнічае
І, убачыўшы Ісуса здалёку, ён пабег і ўпаў ніцма перад Ім,
адсутнічае
і, закрычаўшы гучным голасам, кажа: Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Усявышняга Бога? Богам Цябе заклінаю, не муч мяне!
адсутнічае
Бо Ён казаў яму: Выйдзі, нячысты дух, з гэтага чалавека!
адсутнічае
І спытаўся ў яго: Як тваё імя? — І той кажа Яму: Легіён мне імя, бо шмат нас.
адсутнічае
І вельмі прасіў Яго, каб не высылаў іх з тае зямлі.
адсутнічае
А быў там пад гарою вялікі гурт свіней на пашы;
адсутнічае
і папрасілі Яго [ўсе дэманы], кажучы: Пашлі нас у свіней, каб мы ўвайшлі ў іх.
адсутнічае
І Ён дазволіў ім. І выйшаўшы, нячыстыя духі ўвайшлі ў свіней, і гурт рынуўся са стромы ў мора — тысяч з дзве — і патапіліся яны ў моры.
адсутнічае
А іх пастухі ўцяклі і расказалі ў горадзе і ў вёсках; і людзі прыйшлі паглядзець, што здарылася.
адсутнічае
І прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны дэманамі сядзіць [і] апрануты і ў здаровым розуме, — той, у якім быў легіён, — і спалохаліся.
адсутнічае
І відавочцы расказалі ім, як было з апантаным дэманамі, і пра свіней.
адсутнічае
І яны пачалі прасіць Яго, каб Ён адышоў з іх ваколіц.
адсутнічае
І калі Ён уваходзіў у лодку, той, што быў апантаны, прасіў Яго, каб быць з Ім.
адсутнічае
Ды Ён не дазволіў яму, а кажа яму: Ідзі ў свой дом, да сваіх, і раскажы ім, як шмат зрабіў для цябе Госпад і як злітаваўся над табою.
адсутнічае
І той пайшоў і пачаў абвяшчаць у Дзесяцігораддзі, як шмат зрабіў для яго Ісус, і ўсе здзіўляліся.
адсутнічае
І калі Ісус пераправіўся [ў лодцы] зноў на другі бок, да Яго сабраўся вялікі натоўп, а быў Ён ля мора.
Калі Ісус зноў пераплыў у чаўне на другх бераг, да Яго сабралася мноства народу: і Ён быў ля мора.
І прыходзіць адзін з начальнікаў сінагогі імем Іяір, і, убачыўшы Яго, падае да Яго ног
І вось прыходзіць адзін із старшыняў бажніцы на імя Іаір, угледзеўшы Яго, падае да Ягоных ног
і вельмі просіць Яго, кажучы: Мая дачушка пры смерці; прыйдзі, ускладзі рукі на яе, каб яна была ўратавана і выжыла.
і вельмі просіць Яго, кажучы: "Мая дачка канае; прыйдзі ўзлажы на яе Твае рукі, каб яна аздаравела і жыла".
І Ён пайшоў з ім, і ўслед за Ім ішоў вялікі натоўп і напіраў на Яго.
І пайшоў з ім. І за Ім ішло шмат народу і ціснуліся да Яго.
І была там жанчына, якая пакутавала на крывацёк дванаццаць гадоў,
адсутнічае
якая шмат нацярпелася ад многіх дактароў і спусціла на іх усё, што яна мела, і нічым не ўспамаглася, а яшчэ больш заняпала,
адсутнічае
пачуўшы пра Ісуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Яго вопраткі;
адсутнічае
бо яна казала: Калі дакрануся хоць бы да Яго вопраткі, буду ўратавана.
адсутнічае
І адразу высах выток яе крыві, і яна целам адчула, што вылечана ад хваробы.
адсутнічае
І адразу Ісус, адчуўшы ў Самім Сабе, што з Яго выйшла сіла, павярнуўся ў натоўпе і спытаўся: Хто дакрануўся да Маёй вопраткі?
адсутнічае
І Яго вучні казалі Яму: Ты бачыш, што натоўп цісне на Цябе, і пытаешся: «Хто дакрануўся да Мяне?»
адсутнічае
А Ён аглядваўся, каб убачыць тую, што гэта зрабіла.
адсутнічае
Жанчына ж, з бояззю і трымценнем, ведаючы, што адбылося з ёю, падышла і ўпала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
адсутнічае
Ён жа сказаў ёй: Дачка, твая вера ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад сваёй хваробы.
адсутнічае
Калі яшчэ Ён казаў, прыходзяць ад начальніка сінагогі і кажуць: Твая дачка памерла; што ты яшчэ турбуеш Настаўніка?
Калі яны падыходзілі, прыйшлі да школьнага старшыні людзі ды кажуць: "Твая дачка памерла, нашто ашчэ турбуеш настаўніка?
Ісус жа, прачуўшы сказанае слова, кажа начальніку сінагогі: Не бойся, только веруй.
Але калі Ісус пачуў сказаныя словы, гаворыць старшыні бажніцы: "Ня бойся, толькі вер!"
І не дазволіў нікому пайсці за Сабою, акрамя Пятра, Іякава і Іаана, Іякавага брата.
І не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, Якубавага брата.
І яны прыходзяць у дом начальніка сінагогі, і Ён бачыць перапалох: людзей, што плачуць і моцна галосяць,
І прыйшлі ў дом старшыні бажніцы ды бачаць трывогу, плач і вялікае галошаньне.
і Ён, увайшоўшы, кажа ім: Што мітусіцеся і плачаце? Дзіця не памерла, а спіць.
І ўвайшоўшы кажа ім: "Чаго галосіце і плачаце? дзяўчына не памерла, але сьпіць".
І яны насміхаліся з Яго. Ён жа, выправадзіўшы ўсіх, забірае бацьку дзяўчынкі і маці і тых, што былі з Ім, і ўваходзіць туды, дзе была11 дзяўчынка.
І сьмяяліся з Яго. Але Ён выслаўшы ўсіх, узяў з сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі з ім ды ўвайшоў туды, дзе ляжала дзяўчына.
І, узяўшы дзяўчынку за руку, Ён кажа ёй: Таліфа кум, што ў перакладзе значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, уставай!»
І ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яе: "Таліта кумі", што значыць: дзяўчынка, кажу табе, устань!
І адразу дзяўчынка ўстала і хадзіла: бо было ёй дванаццаць гадоў. І яны [адразу] ўразіліся ўражаннем вялікім.
І ўраз-жа дзяўчынка ўстала і пачала хадзіць; а было ёй дванаццаць гадоў. І астаўпянелі ад вялікага дзіву.
І Ён сурова загадаў ім, каб ніхто не ўведаў пра гэта, і сказаў, каб ёй далі есці.
І Ён моцна загадаў ім, каб ніхто аб гэтым ня ведаў; і сказаў даць ёй есьці.