Марка 14 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка

 
 

А за два дні надыходзіла Пасха і Свята Праснакоў. І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы Яго схапіць хітрасцю і забіць;
 
адсутнічае

бо яны казалі: Толькі не ў свята, каб не было замяшання ў народае.
 
адсутнічае

І калі Ён быў у Віфаніі, у доме пракажонага Сімана і ўзлягаў, прыйшла жанчына з алябастравым флаконікам міра з чыстага, найкаштоўнейшага нарда; [і] разбіўшы флаконік, яна ўзліла Яму на галаву.
 
адсутнічае

А былі ж некаторыя, што абураліся між сабою, [кажучы]: Навошта рабіць гэткую трату міра?
 
адсутнічае

Бо гэтае міро можна было б прадаць больш за трыста дынарыяў і раздаць убогім. — І сурова выгаворвалі ёй.
 
адсутнічае

Ісус жа сказаў: Пакіньце яе; што вы робіце ёй прыкрасць. Добры ўчынак яна Мне зрабіла.
 
адсутнічае

Бо ўбогіх вы заўсёды маеце з сабою і, калі хочаце, можаце ім зрабіць дабро, Мяне ж не заўсёды маеце.
 
адсутнічае

Што магла, яна зрабіла: загадзя памазала Маё цела для пахавання.
 
адсутнічае

Праўду ж кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Евангелле ва ўсім свеце, дык і пра тое, што зрабіла яна, будзе сказана ў яе памяць.
 
адсутнічае

А Іуда Іскарыёт, адзін з дванаццаці, пайшоў да першасвятароў, каб выдаць Яго ім.
 
адсутнічае

Яны ж, пачуўшы, усцешыліся і абяцалі даць яму серабра. І ён шукаў, як бы ў зручны час выдаць Яго.
 
адсутнічае

І ў першы дзень Праснакоў, калі ў ахвяру прыносілі пасху35, Яго вучні кажуць Яму: Куды хочаш, каб мы пайшлі і падрыхтавалі Табе спажыць Пасху?
 
У перцы дзець Праснакоў, калі ахвяроўвалі Пасху, сказалі Хрысту Ягоныя вучні: "Дзе хочаш, каб мы пайшлі падрыхтавалі Табе есьці Пасху?"

І Ён пасылае двух са Сваіх вучняў і кажа ім: Ідзіце ў горад і сустрэнецца вам чалавек, што будзе несці збанок вады; ідзіце ўслед за ім;
 
І паслаў двух з Сваіх вучняў і сказаў ім: "Ідзеце ў места і сустрэне вас чалавек, нясучы збан вады; ідзеце за ім.

і куды ён увойдзе, скажыце гаспадару дома: «Настаўнік кажа: «Дзе мой пакой, у якім спажыў бы пасху з Маімі вучнямі?»
 
І куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дому: Настаўнік пытаецца, дзе Мая сьвятліца, у якой Я мог-бы зьесьці Пасху з Маімі вучнямі?

І ён вам пакажа вялікі верхні пакой, усланы, гатовы: там і падрыхтуйце нам.
 
І ён пакажа вам вялікі верхні пакой засланы і гатовы; там прыгатуйце нам".

І пайшлі вучні і прыйшлі ў горад і знайшлі ўсё, як Ён казаў ім, і падрыхтавалі пасху.
 
І пайшлі Ягоныя вучні; і прыйшлі ў места і знайшлі, як сказаў ім і прыгатавалі Пасху.

І калі настаў вечар, прыходзіць Ён з дванаццаццю.
 
адсутнічае

І калі яны ўзляглі і елі, Ісус сказаў: Сапраўды кажу вам: адзін з вас выдасць Мяне: ён есць са Мною.
 
адсутнічае

Яны зажурыліся і пачалі казаць Яму адзін за адным: Дык не я ж? [І другі: Дык не я]?
 
адсутнічае

Ён жа сказаў ім: Адзін з дванаццаці, што мачае са Мною ў міску.
 
адсутнічае

Бо Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, ды бяда таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца; лепш было б таму чалавеку, калі б ён не нарадзіўся.
 
адсутнічае

І, калі яны елі, Ён, узяўшы хлеб, добраславіўшы, разламаў і даў ім і сказаў: Вазьміце, [ешце], гэта цела Маё.
 
І калі яны елі, узяў хлеб, пабагаславіў яго ды паламаўшы даваў ім кажучы: "Вазьмеце, гэта ёсьць Маё Цела".

І, узяўшы чашу, падзякаваўшы, даў ім, і пілі з яе ўсе.
 
І ўзяўшы чашу і аддаўшы хвалу, падаў ім; і пілі з яе ўсе.

І Ён сказаў ім: Гэта Мая Кроў [Новага] Запавету, што праліваецца за многіх.
 
І сказаў ім: "Гэта ёсьць Мая Кроў Новага Запавету, што за многіх будзе праліта.

Сапраўды кажу вам, што ўжо ні ў якім разе не буду піць ад плоду вінаграднай лазы аж да таго дня, калі буду піць яго новым у Царстве Божым.
 
Сапраўды кажу вам: ніколі ўжо ня буду піць ад вінаграднага плоду ажно да таго дня, калі буду яго піць новае ў Божым Валадарстве".

І, праспяваўшы гімн, яны выйшлі на Аліўную гару.
 
І запяяўшы псальмы выйшлі на Аліўную гару.

І Ісус кажам ім: Усе вы зняверыцеся [ўва Мне ў гэтую ноч], бо напісана: «Удару пастуха і рассеюцца авечкі».
 
адсутнічае

Але пасля таго, як Я буду ўваскрэшаны, Я апярэджу вас у Галілеі.
 
адсутнічае

Пётр жа сказаў Яму: Калі і ўсе зняверацца, але не я.
 
адсутнічае

І кажа яму Ісус: Сапраўды кажу табе, што ты сёння, гэтай ночы, перш чым двойчы прапяе певень, тройчы ад Мяне адрачэшся.
 
адсутнічае

А ён з яшчэ большым націскам казаў: Нават калі б мне належала памерці з Табою, ні ў якім разе не адракуся ад Цябе! — Тое самае казалі і ўсе.
 
адсутнічае

І прыходзяць яны ў мясцовасць пад назваю Гефсіманія, і Ён кажа Сваім вучням: Пасядзіце тут, пакуль Я памалюся.
 
адсутнічае

І забірае з Сабою Пятра, Іякава і Іаана; і пачаў Ён жахацца і тужыць.
 
адсутнічае

І кажа ім: Вельмі журыцца Мая душа, да смерці; застаньцеся тут і не спіце.
 
адсутнічае

І, прайшоўшы крыху ўперад, упаў на зямлю і маліўся, каб Яго, калі можна, абмінула гэтая гадзіна,
 
адсутнічае

і казаў: Авва Татухна! Усё мажліва Табе; аднясі гэтую чашу ад Мяне; ды не чаго я хачу, але чаго Ты.
 
адсутнічае

І прыходзіць і знаходзіць, што яны спяць, і кажа Пятру: Сімане, ты спіш? Аднае гадзіны не змог не паспаць?
 
адсутнічае

Не спіце і маліцеся, каб не трапіць у спакусу: дух дзейны, а цела нямоглае.
 
адсутнічае

І зноў, адышоўшы, Ён памаліўся, кажучы тое самае слова.
 
адсутнічае

І зноў, прыйшоўшы, Ён знайшоў, што яны спяць, бо іх вочы ацяжэлі; і яны не ведалі, што Яму адказаць.
 
адсутнічае

І прыходзіць трэці раз і кажа ім: Вы ўсё спіце і адпачываеце? Скончана! Надышла гадзіна: вось Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
 
адсутнічае

Уставайце, хадзем, вось наблізіўся мой здраднік.
 
адсутнічае

І адразу, пакуль Ён яшчэ казаў, прыходзіць Іуда, адзін з дванаццаці, і з ім натоўп з мячамі і каламі — ад першасвятароў, кніжнікаў і старэйшын.
 
адсутнічае

А Яго здраднік даў ім умоўны знак, кажучы: «Каго пацалую, Ён і ёсць: схапіце Яго і вядзіце надзейна».
 
адсутнічае

І, прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго і кажа: Равві! [Равві!] — і пацалаваў Яго.
 
адсутнічае

А яны наклалі рукі на Яго і схапілі Яго.
 
адсутнічае

А адзін з тых, што стаялі побач, выхапіўшы меч, ударыў першасвятаровага слугу і адсек яму вуха.
 
адсутнічае

І, азваўшыся, Ісус сказаў ім: Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб узяць Мяне?
 
адсутнічае

Штодня быў Я з вамі ў святыні, навучаючы, і вы не схапілі Мяне; але няхай спраўдзяцца Пісанні.
 
адсутнічае

І ўсе, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
 
адсутнічае

А адзін юнак ішоў далей за Ім, ахінуты пакрывалам на голае цела; і яны хапаюць яго.
 
адсутнічае

Ён жа, пакінуўшы пакрывала, уцёк голы [ад іх].
 
адсутнічае

І адвялі Ісуса да першасвятара; і сходзяцца [да яго] ўсе першасвятары, і старэйшыны, і кніжнікі.
 
адсутнічае

І Пётр здалёку ішоў услед за Ім аж у двор першасвятара; і сядзеў разам са слугамі і грэўся пры агні.
 
адсутнічае

А першасвятары і ўвесь сінедрыён шукалі супроць Ісуса сведчання, каб аддаць Яго на смерць, і не знаходзілі,
 
адсутнічае

бо многія лжыва сведчылі супроць Яго, але сведчанні не супадалі.
 
адсутнічае

І некаторыя, устаўшы, ілжыва сведчылі супроць Яго, кажучы:
 
адсутнічае

Мы чулі, як Ён казаў: «Я зруйную гэты рукатворны храм і за тры дні збудую іншы, нерукатворны».
 
адсутнічае

Але і ў гэтым іх сведчанне не супала.
 
адсутнічае

І першасвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаўся ў Ісуса, кажучы: Ты нічога не адказваеш, што сведчаць яны супроць Цябе?
 
адсутнічае

Ён жа маўчаў і нічога не адказваў. Зноў першасвятар пытаўся ў Яго, і кажа Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Добраславёнага?
 
адсутнічае

І Ісус сказаў: Я; і вы ўбачыце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Божай Сілы і прыходзіць з нябеснямі воблакамі.
 
адсутнічае

Першасвятар жа, разарваўшы свае шаты, кажа: Якую яшчэ патрэбу мы маем у сведках?
 
адсутнічае

Вы пачулі богазнявагу. Як вам здаецца? — І ўсе асудзілі Яго, што варты смерці.
 
адсутнічае

І некаторыя пачалі пляваць у Яго, і закрываць Яму твар, і біць па шчоках, і казаць Яму: Прароч! — І слугі, б’ючы ў твар, узялі Яго.
 
адсутнічае

І калі Пётр быў унізе на двары, прыходзіць адна з першасвятаровых служанак
 
адсутнічае

і, убачыўшы, што Пётр грэецца, угледзелася ў яго і кажа: І ты быў з Назаранінам, Ісусам.
 
адсутнічае

Ён жа адрокся, кажучы: Я не ведаю і не разумею, што ты кажаш. — І выйшаў адтуль на пярэдні двор [і запяяў певень].
 
адсутнічае

І служанка, убачыўшы яго, зноў пачала казаць тым, што стаялі побач: Гэты — адзін з іх.
 
адсутнічае

Ён жа зноў адрокся. І неўзабаве зноў тыя, што стаялі побач, казалі Пятру: Сапраўды ты з іх, бо і ты галілеец [і гаворка твая падобная].
 
адсутнічае

Ён жа пачаў заракацца і клясціся: Не ведаю я Гэтага Чалавека, пра Якога вы кажаце.
 
адсутнічае

І адразу другі раз запяяў певень. І ўспомніў Пётр слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш, чым двойчы прапяе певень, ты тройчы адрачэшся ад Мяне». І выбухнуў плачам.
 
адсутнічае