Яна 1 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
Яно было ў пачатку ў Бога.
Яно было спрадвеку ў Бога.
Усё праз Яго ўзнікла, і без Яго нічога не ўзнікла, што ўзнікла.
І ўсё Ім сталася і без Яго нічога ня сталася з таго, што сталася.
У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей;
У Ім было жыцьцё і жыцьцё было сьвятлом для людзей.
і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго.
І сьвятло ў цемры сьвеціцца і цемра яго не агарнула.
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога, імя яму Іаан.
Быў чалавек, пасланы ад Бога, і ягонае імя Ян.
Ён прыйшоў для сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго.
Ён прыйшоў для сьведчаньня аб сьвятле, каб усе ўверылі яму.
Ён не быў святлом, але быў пасланы, каб засведчыць пра Святло.
Ён ня быў сьвятлом, але каб сьведчыў аб сьвятле.
Гэта было Святло праўдзівае, Якое асвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у свет.
Быў сапраўдным сьвятлом, што прасьвячае ўсякага чалавека, які йдзе ў сьвет.
У свеце Ён быў, і свет узнік праз Яго, але свет не пазнаў Яго.
Быў на гэтым сьвеце, і сьвет праз яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.
Ён прыйшоў да сваіх, і свае не прынялі Яго.
Да сваіх прыйшоў і свае Яго ня прынялі.
А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзецьмі Божымі, тым, што веруюць у Яго імя,
Тыя-ж, што Яго прынялі, даў ім магчымасьць дзяцьмі Божымі стацца, тым, што ўверавалі ў ягонае імя.
якія не ад крыві, не ад жадання цела, не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіліся.
Тыя, што не ад крыві, ані ад пажаданьня цела, ані ад пажаданьня мужа, але ад Бога радзіліся.
І Слова зрабілася целам і пасялілася ў нас. І мы ўбачылі Яго славу, славу як Адзінароднага ад Бацькі, — поўнае ласкі і праўды.
І Слова сталася целам і прабывала між намі; і бачылі Ягоную славу, як адзінароднага ад Айца поўнага ласкі і праўды.
Іаан сведчыць пра Яго і, усклікваючы, кажа: Гэта быў Той, пра Каго я сказаў: «Той, Хто за мною ідзе, стаў перада мною, бо Ён быў раней за мяне».
Ян сьведчыць аб Ім і заклікаў, кажучы: Гэты быў, як я сказаў, што мае прыйсьці за мною, быў перада мною, бо быў перш за мяне.
Бо1 ад Яго паўнаты мы ўсе атрымалі, і ласку за ласкаю;
І ад Яго паўнаты мы ўсе прынялі і ласку за ласку.
таму што закон быў дадзены праз Маісея, ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
Бо закон праз Майсея быў даны, а ласка і праўда ёсьць праз Ісуса Хрыста.
Бога ніхто не бачыў ніколі; Адзінародны Сын2, што ёсць ва ўлонні Бацькі, Той аб’явіў Яго.
Бога ня бачыў ніхто ніколі. Адзінародны Сын, што ў лоньні Айца, Той вызнаў.
І вось сведчанне Іаана, калі іудзеі паслалі да яго з Іерусаліма святароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: Хто ты?
І вось сьведчаньне Яна, калі жыды паслалі з Ерузаліму сьвятароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты?
І ён вызнаў і не адмовіўся, а вызнаў: Я не Хрыстос.
І сказаў і ня зрокся, і сказаў: я ня Хрыстос.
І яны спыталіся ў яго: Дык што? Ты Ілія? — І ён адказаў: Не. — Ці ты прарок? — І ён адказаў: Не.
І спыталіся ў яго: дык хто-ж ты? Ці ты Ільля? І сказаў: не. Ці ты прарок? І адказаў: не.
Дык яны сказалі яму: Хто ты, каб нам даць адказ тым, хто паслаў нас? Што ты кажаш пра самога сябе?
Дык сказалі яму: хто-ж ты, каб нам даць адказ тым, што нас паслалі, што ты кажаш аб самым сабе?
Ён сказаў: Я вокліч прапаведніка ў пустэльні: «Выпрастайце дарогу Гасподнюю», як сказаў Ісаія-прарок.
Сказаў: я голас гукаючыга ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія (Іс. 40:3).
А пасланыя былі з фарысеяў.
А пасланыя былі з фарысэяў.
І яны спыталіся ў яго і сказалі яму: Што ж ты хрысціш, калі ты не Хрыстос, і не Ілія, і не прарок?
І спыталіся ў яго, і сказалі яму: дык чаму-ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ні Ільля, ні прарок?
Адказаў ім Іаан, кажучы: Я хрышчу ў вадзе, [але] сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце,
Ян сказаў ім у адказ: я хрышчу вас вадою, а паміж вас стаіць, каго вы ня ведаеце,
Які за мною ідзе і Якому я не варты, каб развязаць раменьчык Яго сандаля.
гэта Той, што йдзе за мною, але быў перада мною, Якому я ня варты разьвязаць рамень Ягонага абутку.
Гэта адбылося ў Віфаніі3 за Іарданам, дзе Іаан хрысціў.
Гэта сталася ў Бэтыніі за Іарданам, дзе хрысьціў Ян.
На другі дзень ён4 бачыць Ісуса, што да яго ідзе, і кажа: вось Ягнятка Божае, Якое бярэ на Сябе грэх свету.
На другі дзень Ян бачыць Ісуса, ідучы да яго і кажа: вось Божае Ягня, што забірае грахі ўсяго сьвету.
Гэта Той, пра Каго я сказаў: «За мною ідзе Муж, Які стаў перада мною, бо Ён быў раней за мяне».
Гэта Той, аб Якім я сказаў; за мною йдзе муж, які стаў перада мною, бо быў перш за мяне,
І я не ведаў Яго, але, каб Ён быў абвешчаны Ізраілю, — для гэтага я прыйшоў хрысціць у вадзе.
і я ня ведаў яго, але я на тое прыйшоў хрысьцячы, каб Ён быў аб’яўлены Ізраілю.
І Іаан засведчыў, кажучы: Я ўбачыў Духа, што сходзіў, як голуб, з неба, і Ён застаўся на Ім.
І сьведчыў Ян кажучы: я бачыў Духа, што сыходзіў з неба, як голуб і астаўся на Ім.
І я не ведаў Яго, але Той, Хто паслаў мяне хрысціць у вадзе, мне сказаў: «На Каго ўбачыш, што сходзіць Дух і застаецца на Ім, — гэта Той, Хто хрысціць Святым Духам».
І я ня ведаў Яго, але Той, што паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: над Кім угледзіш Духа, Які сходзіць і на Ім астаецца, Гэты і ёсьць Той, што хрысьціць Сьвятым Духам.
І я ўбачыў і засведчыў, што Гэты — Сын Божы.
І я бачыў і засьведчыў, што Гэты ёсьць Сын Божы.
На другі дзень зноў стаяў Іаан і два з яго вучняў;
І ўгледзеўшы, што прайходзіць Ісус, сказаў: вось Божае Ягня!
і, убачыўшы Ісуса, што праходзіў, ён кажа: Вось Ягнятка Божае.
І пачулі двое з ягоных вучняў, як сказаў гэтае, і пайшлі за Ісусам.
І два вучні пачулі, як ён гэта сказаў і пайшлі ўслед за Ісусам.
Ісус-жа аглянуўшыся і ўгледзеўшы, што яны йдуць, кажа ім: чаго шукаеце? Яны сказалі Яму: Равві — што значыць Настаўнік — дзе жывеш?
А Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць услед, кажа ім: Што вы шукаеце? — Яны ж сказалі Яму: Равві (што ў перакладзе значыць «Настаўніку»), дзе Ты жывеш?
Кажа ім: ідзеце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве і асталіся ў Яго той дзень. Было-ж каля дзесятае гадзіны.
Ён кажа ім: Ідзіце і ўбачыце. — Дык яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылі ў Яго той дзень; было каля дзесятай гадзіны.
Адзін з двух, што чулі ад Яна і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй брат Сымона Пятра.
Андрэй, брат Сімана Пятра, быў адзін з двух, што пачулі гэта ад Іаана і пайшлі ўслед за Ім.
Ён першы знайшоў свайго брата Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэссыю, што ў тлумачэньні значыць Хрыста.
Ён знаходзіць спярша5 свайго брата Сімана і кажа яму: Мы знайшлі Месію (што ў перакладзе значыць: «Хрыстос»);
І прывёў яго да Ісуса. Ісус-жа глянуўшы на яго сказаў: Ты Сымон, сын Іоны, ты назавешся Кіфа, што значыць скала — Пятро.
[і ён] прывёў яго да Ісуса. Ісус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты — Сіман, сын Іаанаў6, ты будзеш называцца Кіфа (што перакладаецца «Пётр»7).
На другі дзень Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знайходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.
На другі дзень Ён захацеў пайсці ў Галілею і знаходзіць Філіпа. І кажа яму Ісус: Ідзі ўслед за Мною.
Піліп-ка быў з Бэтсаіды, места Андрэя і Пятра.
А Філіп быў з Віфсаіды, з горада Андрэя і Пятра.
Піліп знайходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі таго, аб кім пісаў Майсей у законе і прарокі; Ісуса сына Язэпавага, што з Назарэту.
Філіп знаходзіць Нафанаіла і кажа яму: Мы знайшлі Таго, пра Каго напісаў Маісей у законе і прарокі, Ісуса, Іосіфавага сына, з Назарэта.
І сказаў яму Натанаіл: ці-ж можа быць што добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі.
І Нафанаіл сказаў яму: Ці ж можа быць з Назарэта што добрае? — Філіп кажа яму: Прыйдзі і паглядзі.
Ісус-жа, угледзеўшы Натанаіла, як ішоў да Яго, кажа аб ім: вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма няшчырасьці.
Ісус убачыў Нафанаіла, што ішоў да Яго, і кажа пра яго: Вось сапраўды ізраільцянін, у якім няма хітрыкаў.
Натанаіл кажа Яму: адкуль мяне ведаеш? Ісус у адказ сказаў яму: перш чым Піліп паклікаў цябе, я бачыў цябе, як ты быў пад смакоўніцаю.
Нафанаіл кажа Яму: Адкуль Ты мяне ведаеш? — У адказ Ісус сказаў яму: Перш чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад фігавым дрэвам, Я бачыў цябе.
Адказаў Яму Натанаіл кажучы: Равві, Ты Сын Божы, Ты цар Ізраіляў!
Нафанаіл адказаў Яму: Равві, Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў.
Ісус у адказ сказаў яму: таму, што Я сказаў табе, бачыў цябе пад смакоўніцаю, верыш; убачыш больш за гэта.
У адказ Ісус сказаў яму: Ты верыш, таму што я сказаў табе, што бачыў цябе пад фігавым дрэвам; болей за гэта пабачыш.
І кажа яму: сапраўды, сапраўды кажу вам, ад гэтага часу будзеце бачыць адчыненае неба і Божых анёлаў узыйходзячых і заходзячых на Сына Чалавечага.
І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: [з гэтага часу] ўбачыце раскрытае неба і Анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сходзяць да Сына Чалавечага.