Марка 12 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
І пачаў Ён казаць ім у прыпавесцях: Пасадзіў чалавек вінаграднік і абнёс агароджаю, і выкапаў выцікальню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
адсутнічае
І ў пэўны час паслаў да вінаградараў слугу, каб ён узяў у вінаградараў ад пладоў вінаградніка;
адсутнічае
а тыя, схапіўшы яго, збілі і адаслалі ні з чым.
адсутнічае
І ён зноў паслаў да іх другога слугу і таго ранілі ў галаву і зняважылі30.
адсутнічае
І паслаў іншага; і таго забілі, і многіх іншых — каго збілі, каго забілі.
адсутнічае
У яго быў яшчэ адзін — улюбёны сын; ён паслаў яго апошнім да іх, кажучы: Пасаромеюцца майго сына.
адсутнічае
А тыя вінаградары сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемец; хадзем заб’ём яго, і спадчына будзе наша.
адсутнічае
І, схапіўшы, яны забілі яго і выкінулі яго за вінаграднік.
адсутнічае
[Дык] што зробіць гаспадар вінаградніка? Прыйдзе і знішчыць вінаградараў і аддасць вінаграднік іншым.
адсутнічае
Няўжо вы і гэтага ў Пісанні не чыталі: «Камень, які адкінулі будаўнікі, — ён зрабіўся галавою вугла;
адсутнічае
ад Госпада зрабілася гэта, і яно дзіўнае ў нашых вачах»?
адсутнічае
І стараліся Яго схапіць, ды баяліся натоўпу, бо зразумелі, што, маючы іх на ўвазе, сказаў Ён прыпавесць. І, пакінуўшы Яго, адышлі.
адсутнічае
І пасылаюць да Яго некаторых з фарысеяў і з ірадыян, каб прылавіць Яго на слове.
адсутнічае
І тыя, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку, мы ведаем, што Ты праўдзівы і ні на кога не зважаеш: бо не глядзіш на аблічча людзей, а па праўдзе вучыш Божай дарозе; ці дазваляецца даваць падаткі кесару ці не? Даваць нам ці не даваць?
адсутнічае
Ён жа, ведаючы іх крывадушнасць, казаў ім: Што вы Мяне спакушаеце? Нясіце Мне дынарый, каб я паглядзеў.
адсутнічае
Яны і прынеслі. І Ён кажа ім: Чыя гэта выява і надпіс? — І яны сказалі Яму: Кесаравы.
адсутнічае
Ісус жа сказаў ім: Кесарава аддавайце кесару, а Божае — Богу. — І яны вельмі здзіўляліся Яму.
адсутнічае
І прыходзяць да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і пытаюцца ў Яго, кажучы:
адсутнічае
Настаўніку, Маісей напісаў нам, што калі ў каго брат памрэ і пакіне жонку і не пакіне дзіцяці, то няхай яго брат возьме жонку і ўзновіць патомства свайму брату.
адсутнічае
Было сем братоў: і першы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў патомства;
адсутнічае
і другі ўзяў яе і памёр, не пакінуўшы патомства; і трэці таксама;
адсутнічае
і сем не пакінулі патомства. Пасля ўсіх памерла і жанчына.
адсутнічае
[Дык] пры ўваскрэсенні, [калі яны ўваскрэснуць], каго з іх яна будзе жонкаю? Бо яна была ў сямі.
адсутнічае
Ісус сказаў ім: Ці не таму вы памыляецеся, што не ведаеце ні Пісанняў, ані сілы Божай?
адсутнічае
Бо калі ўваскрэснуць з мёртвых, не жэняцца і не выходзяць замуж, а будуць, як Анёлы ў нябёсах.
адсутнічае
Пра мёртвых жа, што яны ўваскрэснуць, хіба не чыталі вы ў Маісеевай кнізе, як Бог пры кусце прамовіў яму, кажучы: «Я Бог Аўраамаў, і Бог Ісаакаў, і Бог Іякаваў»?
адсутнічае
Ён Бог не мёртвых, а жывых; вы вельмі памыляецеся.
адсутнічае
І, падышоўшы, адзін з кніжнікаў, які чуў, як яны спрачаюцца, і бачачы, што добра Ён адказаў ім, спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх?
І адзін кніжнік падыйшоўшы і пачуўшы іхныя спрэчкі, ды бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: "Якое першае з усіх прыказаньняў?"
Ісус адказаў: Першая [з усіх запаведзяў]: «Слухай, Ізраіле! Госпад, наш Бог, — Госпад адзіны;
Ісус-жа адказаў яму: "Першае з усіх прыказаньняў ёсьць: ”Слухай Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;
і любі Госпада, твайго Бога, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім тваім розумам, і ўсёю тваёю сілай», [— вось першая запаведзь].
і любі Госпада Бога Твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсею душою тваею, і ўсею думкаю тваею, і ўсею моцаю тваею”,
Другая гэта31: «Любі твайго блізкага, як самога сябе». Няма іншай запаведзі большай за гэтыя.
І другое падобыае да яго: ”Любі бліжняго твайго, як самога сябе”. І няма іншага прыказаньня большага за гэтыя".
І кніжнік сказаў Яму: Добра, Настаўніку! Па праўдзе сказаў Ты, што ёсць Ён32 адзін і няма іншага, акрамя Яго;
І сказаў Яму кніжнік: "Добра, Настаўнік, Ты сказаў праўду, што ёсьць адзін Бог, і няма іншага апрача Яго,
і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім разуменнем, і ўсёю сілаю, і любіць блізкага, як самога сябе, гэта больш за ўсе ўсёспаленні і ахвяры.
і любіць Яго ўсім сэрцам, усім разумам, і ўсею сілаю, і любіць бліжняга, як самога сябе, больш за ўсе целапаленьні і ахвяры".
І Ісус, убачыўшы, што ён разумна адказаў, сказаў яму: Недалёка ты ад Царства Божага. — І ніхто больш не адважваўся пытацца ў Яго.
Ісус-жа бачучы, што разумна адказвае, сказаў Яму: "Ты недалёка ад Божага Валадарства". І ніхто ня сьмеў больш задаваць Яму пытаньні.
І, азваўшыся, Ісус казаў, навучаючы ў святыні: Як гэта кажуць кніжнікі, што Хрыстос — Давідаў сын?
адсутнічае
Сам Давід сказаў у Святым Духу: «Сказаў Госпад майму Госпаду: Сядзі праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў пад Твае ногі»33.
адсутнічае
Сам Давід называе Яго Госпадам: дык як жа Ён яго сын? — І вялікі натоўп з асалодаю слухаў Яго.
адсутнічае
І ў Сваёй навуцы Ён казаў: Сцеражыцеся кніжнікаў, што любяць праходжвацца ў доўгіх шатах і каб віталі іх на рыначных плошчах,
І Ён гаварыў ім у навуцы: "Сьцяражэцеся кніжнікаў, што любяць хадзяць у доўгіх вопратках, і вітаньні на рынках,
і любяць першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на банкетах,
і першыя лавы ў бажніцах, і першыя мейсца на банкетах;
што праядаюць удовіны дамы і напаказ доўга моляцца; гэтыя атрымаюць большы прысуд.
тыя што зьядаюць дамы ўдоваў і дзеля вока доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшы прысуд".
І, сеўшы насупроць скарбніцы, Ён глядзеў, як натоўп кладзе грошы ў скарбніцу. І многія багацеі шмат клалі.
І сеўшы насупраць скарбонкі, глядзеў, як народ кідае грошы ў скарбонку. І многа заможных кідалі шмат.
І прыйшла адна ўбогая і паклала дзве лепты, гэта значыць кадрант.
І адна бедная ўдава, прыйшоўшы, ўкінула дзьве лепты, або адзін шэляг.
І, паклікаўшы Сваіх вучняў, Ён сказаў ім: Сапраўды кажу вам: гэтая ўбогая ўдава паклала больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу;
І паклікаўшы Сваіх вучняў, сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, што кідалі ў скарбонку.
бо ўсе ад сваіх лішкаў клалі, яна ж ад сваёй нястачы, усё, што мела, паклала, увесь свой пражытак.
Бо ўсе кідалі з сваіх лішкаў, а яна з свайго недастатку ўкінула ўсё, што мела, увесь свой пражытак".