Марка 7 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Гарошка
Сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі зь Ерусаліма;
І сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму.
і ўбачыўшы некаторых вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, то ж бо няўмытымі рукамі, дакаралі.
І ўбачылі некаторых Ягоных вучняў, што елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі рукамі.
Бо фарысэі і ўсе Юдэі, сьледуючы наказу старцаў, не ядуць, не памыўшы старанна рук;
Бо фарысэі і ўсе жыды, трымаючыся звычаяў старшых, не ядуць, не памыўшы добро рук.
і, прыйшоўшы з торжышча, не ядуць, не абмыўшыся. Ёсьць і яшчэ шмат чаго іншага, чаго яны пастанавілі трымацца: глядзець, каб мылі чары, кубкі, катлы і ўслоны.
І вярнуўшыся з торгу, пакуль сябе не пакропяць, не ядуць. Ёсьць многа іншага, чаго яны прыняўшы, трымаюцца: мыцьцё кубкаў, збанкоў, меднага судзьдзя ды ўслонаў.
Потым пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: навошта вучні Твае не трымаюцца наказаў старцаў, а няўмытымі рукамі ядуць хлеб?
Дык спыталіся ў Яго фарысэі і кніжнікі: чаму Твае вучні не паступаюць згодна з звычаямі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлеб?
Ён сказаў ім у адказ: добра прарочыў пра вас, крывадушных, Ісая, як напісана: «людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне адлягае;
Ён-жа адказаў ім: добра прарочыў аб вас крывадушных Ісаія, як напісана: гэты народ паважае Мяне вуснамі, але іхняе сэрца далёка ад Мяне.
але марна шануюць Мяне, настаўляючы на вучэньні, запаведзі чалавечыя»;
Але дарма аддаюць Мне Чэсьць, калі вучаць навукі і загадаў людзкіх.
бо вы, занядбаўшы запаведзь Божую, трымаецеся звычаю чалавечага, абмываньня кубкаў і чараў, і робіце шмат чаго іншага, да гэтага падобнага.
Бо вы, занядбаўшы Божае прыказаньне, трымаецеся людзкога звычаю абмываньня збанкоў, кубкаў, і робіце шмат чаго іншага падобнага да гэтага.
І сказаў ім: ці добра, што вы адмяняеце запаведзь Божую, каб датрымацца свайго звычаю?
адсутнічае
Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваю»; і: «хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ».
адсутнічае
А вы кажаце: хто скажа бацьку альбо маці: «корван (значыць, дар) Богу тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся», —
адсутнічае
таму вы ўжо дазваляеце нічога не рабіць бацьку свайму альбо маці сваёй,
адсутнічае
ухіляючы слова Божае наказам вашым, які вы ўстанавілі; і робіце шмат чаго на гэта падобнага.
адсутнічае
І паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце:
І заклікаўшы зноў увесь народ, сказаў да іх: слухайце Мяне ўсе ды зразумейце.
нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека.
Няма нічога звонку чалавека, што ўвайходзячы ў яго, магло-б зрабіць яго нячыстым, але тое, што выходзіць з чалавека, гэта тое робіць чалавека нячыстым.
Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
адсутнічае
І калі Ён ад людзей увайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго пра прычту.
адсутнічае
Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго?
адсутнічае
бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа.
адсутнічае
Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека;
адсутнічае
бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы,
Бо з нутра з людзкога сэрца выходзяць дрэнныя думкі, распуста, блуд, забойствы,
крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе.
зладзействы, прагавітасьць, злоба, здрада, бязглуздасьць, ліхое вока, блюзьнерства, гордасьць, дурната.
Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека,
Усё тое дрэннае выходзіць знутра і робіць чалавека нячыстым.
І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца.
адсутнічае
Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Ягоных;
адсутнічае
а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі.
адсутнічае
Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
адсутнічае
А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей.
адсутнічае
І сказаў ёй: за гэтае слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі.
адсутнічае
І прыйшоўшы ў свой дом, яна ўбачыла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на пасьцелі.
адсутнічае
Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя.
І зноў, выйшаўны з граніцаў Тыру, прайшоў праз Сыдон да Галілейскага мора ў межы Дзесяціградзьдзя.
Прывялі да яго глухога гугняўца і прасілі Яго ўскласьці на яго руку.
І прывялі да Яго глуханямога ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
Ісус, адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;
І ўзяўшы яго на бок ад народу, улажыў свае пальцы ў ягоныя вушы і плюнуўшы, дакрануўся да ягонага языка
і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Еффафа», што значыцца — «адчыніся».
і, глянуўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: эффата! што значыць: расчыніся!
І адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста.
І ўраз-жа адчаніліся ягоныя вушы і разьвязаліся путы ягонага языка, і пачаў ясна гаварыць.
І загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі.
І загадаў, каб нікому не казалі. Але чым больш ім наказваў, тым больш разгалошвалі.
І вельмі-вельмі зьдзіўляліся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых — гаваркімі.
І тым больш падзіўлялі, кажучы: усё добра зрабіў; і глухім вярнуў слух, і нямым — мову.