Выхад 36 разьдзел

Выхад
Пераклад Васіля Сёмухі → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

І пачаў працаваць Вэсэлііл і Агаліяў і ўсе мудрыя сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць і розум, каб умець зрабіць усякую працу, патрэбную для сьвятыні, як загадаў Гасподзь.
 
Тогда делалъ естъ Везелеилъ и Олиавъ и каждый мужъ разумный, имже далъ ест Господь мудрость и науку, абы умели смышлене делати, еже к потребамъ Святыни надобна суть, елика повеле Господь.

І заклікаў Майсей Вэсэлііла і Агаліява і ўсіх мудрых сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць, і ўсіх, каго вяло сэрца прыступіць да працы і працаваць.
 
И внегда их позвал Моисей и каждого мужа умелого, емуже далъ Господь мудрость, и к тому самъ доброволне поддался, абы делалъ дело,

І ўзялі яны ў Майсея ўсе прынашэньні, якія прынесьлі сыны Ізраілевыя, на патрэбы сьвятыні, каб працаваць. Тым часам усё яшчэ прыносілі яму дабравольныя дары кожнае раніцы.
 
подалъ естъ имъ вси дары сыновъ Ізраилевыхъ. Они же егда с пилностию делаша на каждый день, порану пак людие приношаху оброки своя,

Тады прыйшлі ўсе мудрыя сэрцам, якія рабілі ўсялякую працу ў сьвятыні, кожны ад сваёй працы, якую хто рабіў,
 
и для того делатели, принуждены суще, идоша к Моисею

і сказалі Майсею, кажучы: люд шмат прыносіць, больш, чым трэба для працы, якую Гасподзь загадаў зрабіць.
 
и рекоша: Более приносять людие, нежели потреба естъ к делу.

І загадаў Майсей, і абвешчана было ў табары, каб ні мужчына, ні жанчына не рабілі ўжо нічога дзеля прынашэньня ў сьвятыню; і перастаў люд прыносіць.
 
И тако повеле Моисей вопити проповедателем, глаголя: «Мужи и жены более да не приносять даровъ к делу Святыни». И престаша людие приносити к тому,

Запасу было дастаткова на ўсякую працу, якую належала рабіць, і нават засталося.
 
понеже принесеныхъ речей было много и збывало от них.

І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў скініі: дзесяць покрываў з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны; і херувімаў зрабілі на іх майстэрскаю працаю;
 
И вделали суть вси мудрии серцемъ ко поставлению храма опонъ десет со лну белого пресукиваного и с шолку синего и черъвчетаго, двакрать крашенаго, и злата тягненаго делом разноличнымъ, имже ся взоры вышивають;

даўжыня кожнага покрыва дваццаць восем локцяў, і шырыня кожнага покрыва чатыры локці: усім покрывам адна мера.
 
от нихъ же едина опона имела вдолжъ двадесеть и осмъ лакотъa и вширъ четыре локти, едина мера была ест всехъ опонъ.

І злучыў ён пяць покрываў адно з адным, і астатнія пяць покрываў злучыліся адно з адным.
 
И припоилъ опонъ пять едину ко другой, и иныхъ пять по тому же восполок сложил.

І зрабіў петлі блакітнага колеру на краі аднаго покрыва, дзе яно злучалася з другім; гэтак сама зрабіў ён і на краі апошняга покрыва, для злучэньня яго з другім;
 
Наделалъ и петелекъ с шолку синего по краехъ отпоныb единое обоего боку,

пяцьдзясят петляў зрабіў ён у адным покрыве і пяцьдзясят петляў зрабіў у канцы покрыва, дзе яно злучаецца з другім; петлі гэтыя адпавядалі адна адной;
 
и по краехъ опоны другое по тому же, абы противу собе схожалися петелки и вкупу ся споили.

і зрабіў пяцьдзясят гачкоў залатых і гачкамі злучыў адно покрыва з другім, і стала скінія адно цэлае.
 
К тому жъ и по петдесяти слилъ пугъвиць златыхъ, ониже вхожали до петелек опоновых, да бы был храмъ единъ.

Потым зрабіў покрывы з казінай воўны, каб накрываць скінію: адзінаццаць покрываў зрабіў такіх;
 
Уделал и гуней одиннадесеть с шерстей козиих ко прикритию стрехъ храмовыхъ;

удаўжыню покрыва трыццаць локцяў, і ўшырыню покрыва чатыры локці: у адзінаццаці покрываў мера адна.
 
едина гуня в должиню имела локтей тридесеть и в шириню локти четыри; единостайное меры были вси гуни,

І злучыў ён пяць покрываў асобна і шэсьць покрываў асобна.
 
от нихже пять споилъ вкупу, и шесть иныхъ особе.

І зрабіў пяцьдзясят петляў на краі покрыва крайняга, дзе яно злучаецца з другім, і пяцьдзясят петляў зрабіў на краі покрыва, якое злучаецца з другім;
 
И вделал петелекъ пятдесят по краехъ гуни единое и пятдесятъ по краехъ гуни второе, дабы ся ими могли совокупляти,

і зрабіў пяцьдзясят медных гачкоў для злучэньня покрыва, каб склалася адно цэлае.
 
и пуговок медяных по пятидесят, имиже споивалися стрехи храмовы, абы едно прикритие со всих гуней было.

І зрабіў для скініі покрыва з чырвоных барановых скураў і накрыўку зьверху са скураў сініх.
 
Вчинилъ и иный прикровъ храму с кожей бараних червеныхъ, и над тотъ еще иный с кожей синих.

і зрабіў брусы для скініі з дрэва сітым стромкія:
 
Наделалъ теже и доскъ храму от древа сефимъ стоящихъ:

дзесяць локцяў даўжыня ў бруса, і паўтара локця шырыня ў кожнага бруса;
 
десети локтей была естъ должиня доски единое и полтора локтя шириня деръжала;

у кожным брусе па два асьцюкі, адзін насупраць аднаго: так зрабіў ён усе брусы скініі.
 
двое вытесание было естъ по всихъ доскахъ, абы ся едина з другою споивала; и тако вделал на всих доскахъ храмовыхъ.

І зрабіў для скініі дваццаць такіх брусоў на паўднёвы бок,
 
От них же двадесеть были поставлены ко стране полуденной, от ветру полуденного,

і сорак срэбраных падножжаў зрабіў пад дваццаць брусоў: па два падножжы пад адзін брус на два асьцюкі яго, і два падножжы пад другі брус на два асьцюкі яго;
 
и четыредесят подставковъ сребреныхъ: две подставки подъ едину дъску кладены бывали со обою сторонъ угловъ, игдеже вытесание боковъ дощаных на углех ся конало. 25 Ко стране пак храму, еже зрить к полунощи, уделалъ двадесеть дощекъ

і для другога боку скініі, на поўнач, зрабіў дваццаць брусоў
 
и четыредесятъ подставок сребреныхъ, две подставки подъ каждую доску.

і сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус;
 
Противу западу же, то естъ ко стране храмове, еже зрить к морю, уделалъ шесть дощекъ,

а на задні бок скініі, на захад, зрабіў шэсьць брусоў,
 
и две иныхъ при обоихъ углехъ храму созаду, ониже были споены от низу даже до верху;

і два брусы зрабіў на кут у скініі на тыльны бок;
 
и во единое споение купно такъ учинилъ со обу странъ по углехъ,

і былі яны злучаныя зьнізу і злучаныя ўгары ў адным колцы: так зрабіў ён зь імі абодвума на абодвух кутах;
 
дабы осмъ дощекъ было посполу а имели подставокъ сребреныхъc шестьнадесеть, то ест две подставки под каждую доску.

і было восем брусоў і срэбраных падножжаў шаснаццаць, па два падножжы пад кожны брус.
 
Поделал и жердкы от древа сефимъ пять, да бы содерживали доски со единое страны храму,

І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым, пяць на брусы аднаго боку скініі,
 
и пять иныхъ, абы з другое страны доски споити могли, и окроме тых иныхъ пять жеръдок к западней стране храму противу моря.

і пяць жэрдак на брусы другога боку скініі, і пяць жэрдак на брусы задняга боку скініі;
 
Уделалъ теже заворы иные, иже серединою дощекъ от угла единаго даже до другаго прохожали.

і зрабіў унутраную жэрдзь, якая праходзіла б па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога;
 
А тое вытесание златомъ оковалъ, сливъ подставки их сребреные, а колца их вделалъ златы, скрозеd нихъ жердкы провлачеваны имели быти, и ты жердкы оковалъ златом.

брусы абклаў золатам, і колцы, у якія ўкладваюцца жэрдкі, зрабіў з золата, і жэрдкі абклаў золатам.
 
Вчинилъ теже завесу от злата тягненаго, шолку синего и черчетаго, двакрать крашенаго, и со лну белого пресукиваного, деломъ вышиваным взороватымъ;

І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, і майстэрскаю працаю зрабіў на ёй херувімаў;
 
и четыре столпы от древа сефимъ уделал и с маковицами их златомъ оковалъ, сливъ подставки имъ сребреные.

і зрабіў для яе чатыры слупы зь сітыму і абклаў іх золатам, з залатымі гачкамі, і выліў для іх чатыры срэбраныя падножжы.
 
Учинилъ пакъ и опону во дверехъ храмовыхъ с шолку синего и черчетаго и злата тягненаго, и со лну белого пресукиваного, делом вышиваным,

І зрабіў заслону на ўваход у скінію з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, узорыстага вырабу,
 
и столпов пять с маковицами их, и оковал е златом; подставки же имъ слил медяные и позлатил е.

і пяць слупоў для яе з гачкамі; і абклаў вярхі іх і завязі іх золатам і выліў пяць медных падножжаў.