Яна 5 разьдзел

Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Просьле гэтага было сьвята юдэйскае, і Ісус прышоў да Ерузаліму.
 
Пасля гэтага быў дзень святочны ў Юдэяў, і Ісус прыйшоў у Ерузалім.

Ёсьць жа ў Ерузаліме ля Авечае брамы копань ізь пяцьма ґанкамі, званая пагэбрэйску Віфэзда.
 
А ў Ерузаліме ёсць ля Авечай брамы купальня, якая па-гебрайску завецца Бэтсата, якая мае пяць прысенкаў.

І ў іх ляжала множасьць хворых, нявісных, кульгавых, сьпятрэлых, што чакалі руху вады;
 
У іх ляжала шмат хворых, сляпых, кульгавых, ссохлых. (4)

Бо ад часу да часу зыходзіў да копані ангіл і кратаў ваду, і хто першы ўходзіў у пакратаную ваду, ачуняваў, на якую б хваробу ён ні хворэў.
 
І быў там адзін чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.

І там быў адзін чалавек, хворы трыццаць восьмі год.
 
Калі Ісус убачыў, што той ляжаў, ды даведаўся, што ён ужо доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: «Ці хочаш быць здаровы?»

Ісус, бачачы яго лежачага й ведаючы, што ён ляжыць ужо даўгі час, кажа яму: «Ці хочаш ачуняць?»
 
Хворы адказаў Яму: «Госпадзе, не маю чалавека, каб мяне ўкінуў у купальню, калі ўзварухнецца вада; бо калі я сам прыходжу, хто іншы перада мной уваходзіць».

Хворы адказаў Яму: «Спадару, я ня маю людзіны, каб, як вада пакратаная, апусьціла мяне да копані; як жа я йду, іншы выпераджае мяне».
 
Кажа яму Ісус: «Падыміся, вазьмі ляжак свой і хадзі».

Ісус кажа яму: «Устань, вазьмі пасьцелю сваю й хадзі».
 
І адразу стаў здаровым чалавек, і ўзяў ляжак свой, і хадзіў. А была субота ў гэты дзень.

І якга тый чалавек ачуняў, і ўзяў пасьцелю сваю, і пайшоў. І была сыбота таго дня.
 
Дык казалі Юдэі таму, хто аздаравіўся: «Сёння субота, нельга табе насіць ляжак твой».

Затым Юдэі сказалі ўздароўленаму: «Сыбота, не дазволена табе правам браць пасьцелі свае».
 
А ён адказаў ім: «Той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: «Вазьмі ляжак свой ды хадзі».

Ён адказаў ім: «Хто ўздаравіў мяне, сказаў імне: "Вазьмі пасьцелю сваю й хадзі"».
 
Дык пыталі ў яго: «Што гэта за чалавек, які табе сказаў: «Вазьмі і хадзі»?

Яны папыталіся ў яго: «Хто тый чалавек, што сказаў табе: "Вазьмі пасьцелю сваю й хадзі"?».
 
А той, хто быў аздароўлены, не ведаў, хто гэта быў; бо Ісус адышоўся ад людзей, што сабраліся ў тым месцы.

Але ўздароўлены ня ведаў, хто гэта быў, бо Ісус, там будучы, адхінуўся ад гурбы ў тым месцу.
 
Потым напаткаў яго Ісус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб не здарылася табе што горшае».

Просьле гэтага Ісус засьпяець яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты ачуняў; не грашы ж ужо, каб чаго горшага ня сталася табе».
 
Пайшоў той чалавек і паведаміў Юдэям, што Ісус — Той, Хто зрабіў яго здаровым.

Чалавек тый пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта быў Ісус, каторы ўздаравіў яго.
 
Таму пераследавалі Юдэі Ісуса, што Ён рабіў такое ў суботу.

І за тое Юдэі перасьледавалі Ісуса, што Ён учыніў гэта ў сыботу.
 
Але Ісус адказаў ім: «Айцец Мой дагэтуль робіць так, і Я раблю».

Але Ісус адказаў ім: «Ацец Мой аж дагэтуль працуе, і Я працую».
 
Дзеля таго тым больш шукалі Юдэі, як забіць Яго, бо не толькі парушаў суботу, але і Бога называў Айцом Сваім, раўняючы сябе да Бога.

За гэта яшчэ балей Юдэі шукалі забіць Яго, бо Ён ня толькі ўзрушаў сыботу, але й сказаў, што Бог быў айцец Ягоны, раўнуючы Сябе да Бога.
 
І вось, адказаў ім Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын не можа нічога зрабіць Сам ад Сябе, але толькі тое, што бачыць, як Айцец робіць; бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць.

Дык адказаў Ісус і сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа чыніць Сам ад Сябе, адно што бача Айца чынячага; бо што-колечы Ён чыне, тое й Сын чыне таксама.
 
Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму справы, каб вы дзівіліся.

Бо Ацец любе Сына й паказуе Яму ўсе, што Ён Сам чыне; і пакажа Яму ўчынкі большыя за гэтыя, каб вы дзіваваліся.
 
Бо як Айцец уваскрашае памёршых і ажыўляе, так і Сын, каго хоча, ажыўляе.

Бо як Ацец ускрышае памерлых і ажыўляе іх, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
 
Бо Айцец нікога не судзіць, але ўвесь суд перадаў Сыну,

Бо Ацец і ня судзе нікога, але аддаў увесь суд Сыну;
 
каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе таксама Айца, Які паслаў Яго.

Каб усі сьцілі Сына, як сьцяць Айца. Хто ня сьціць Сына, ня сьціць Айца, Каторы паслаў Яго.
 
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці пераходзіць да жыцця.

Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Мае й вера таму, хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае; і ня прыйдзе на суд, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця.
 
Сапраўды, сапраўды кажу вам: надыходзіць час, ды нават ужо надышоў, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага, і тыя, што пачуюць, жыць будуць.

Запраўды, запраўды кажу вам, што настаець гадзіна, і цяпер ё, калі мертвыя пачуюць голас Сына Божага, і каторыя пачуюць, будуць жыць.
 
Бо як Айцец мае жыццё Сам у Сабе, так і Сыну даў мець жыццё ў Сабе Самім;

Бо як Ацец мае жыцьцё ў Самым Сабе, так і Сыну даў меці жыцьцё ў Самым Сабе.
 
ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён — Сын Чалавечы.

І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ё Сын Людзкі.
 
Не дзівіцеся таму, бо надыходзіць гадзіна, у якую ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Яго,

Ня дзівуйцеся з гэтага, бо настаець гадзіна, у каторай усі, што ў грабох, пачуюць голас Ягоны;
 
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, — да ўваскрашэння суда.

І пойдуць тыя, што чынілі дабро, на ўскрысеньне жыцьця, а каторыя ліха чынілі, на ўскрысеньне суду.
 
Сам ад Сябе Я нічога не магу рабіць; суджу так, як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Маёй волі, але волі Таго, Хто Мяне паслаў.

Я нічога не магу чыніць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу; і суд Мой справядлівы; бо Я ня шукаю волі Свае, але волі тога, хто паслаў Мяне.
 
Калі Я Сам сведчу аб Сабе, сведчанне Маё праўдзівае;

«Калі Я сьветчу Сам празь Сябе, сьветчаньне Мае ня ё праўдзівае.
 
бо ёсць іншы, Хто сведчыць пра Мяне, і ведаю, што сведчанне пра Мяне, якое Ён прадстаўляе, праўдзівае.

Ё іншы, што сьветча празь Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьветчаньне, каторым Ён сьветча празь Мяне.
 
Вы пасылалі да Яна, і ён сведчыў праўдзіва;

Вы пасылалі да Яана, і ён пасьветчыў праз праўду.
 
але Я не ад чалавека прымаю сведчанне, а кажу гэта, каб вы былі збаўлены.

Не ад людзіны, адылі, я прыймаю сьветчаньне, але кажу гэта, каб вы спасьліся.
 
Ён быў свяцільняй, якая гарыць і свеціць, але вы толькі хвілінку захацелі пацешыцца святлом яго.

Ён быў лянпаю, што гарэла а сьвяціла, і вы хацелі якісь час пацешыцца ў сьвятліні ягонай.
 
Але Я маю сведчанне большае за Яна; вось справы, якія Мне Айцец даручыў, каб Я  выканаў іх, і самі справы, якія Я раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец Мяне паслаў.

«Я ж маю сьветчаньне большае за Яанава, бо справы, што даў Імне Ацец скончыць, самыя тыя справы, каторыя Я спраўляю, сьветчаць празь Мяне, што Ацец паслаў Мяне.
 
Ды і Айцец, Які Мяне паслаў, засведчыў пра Мяне. Але вы голасу Яго ніколі не чулі і аблічча Яго не бачылі,

І Ацец, што паслаў Мяне, Сам сьветчыў празь Мяне. Вы ані голасу Ягонага ніколі ня чулі, ані віду Ягонага ня бачылі,
 
і слова Яго не маеце ў сабе трывала, бо вы не верыце Таму, Каго Ён паслаў.

І ня маеце прабываючага ў сабе слова Ягонага, бо каго паслаў Ён, таму ня верыце.
 
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны — гэта тое, што сведчыць пра Мяне.

«Дасьлядуйце Пісьмы, бо думаеце, што ў іх маеце жыцьцё вечнае; а яны сьветчаць празь Мяне.
 
Але да Мяне не хочаце ісці, каб мець жыццё.

Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
 
Славы ад людзей не прымаю,

Ня прыймаю славы ад людзёў,
 
але вас я спазнаў, што любові да Бога ў сабе не маеце.

Але пазнаў вас, што вы любові Божае ня маеце ў сабе.
 
Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне; а, калі б хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прымеце.

Я прышоў у?імя Айца Свайго, і вы ня прыймаеце Мяне; калі б іншы прышоў у імя свае, таго прыймеце.
 
Як жа можаце верыць вы, што хвалу прымаеце адзін ад другога, а хвалы, што ад адзінага Бога, не шукаеце?

Як можаце вы верыць, калі адзін ад аднаго прыймаеце славу, і ня шукаеце славы, каторая ад адзінага Бога?
 
Не думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом; ёсць той, хто будзе вінаваціць вас: Майсей, на якога вы спадзеяцеся.

Ня думайце, што Я буду вінаваць вас перад Айцом: ё хто абвінуе вас — Масей, на Каторага спадзяіцеся.
 
Бо каб вы верылі Майсею, дык уверылі б вы і Мне; бо ён пра Мяне пісаў.

Бо калі б вы верылі Масею, паверылі б Імне, бо ён пісаў празь Мяне.
 
Але калі вы пісанням яго не верыце, дык як жа ўверыце словам Маім?»

Але калі ня верыце Пісьмам, як паверыце Маім словам?»