Ёва 15 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Яна Станкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

І адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
 

«Ці будзе мудры адказаваць шувейным веданьням і паўніць сябе ўсходнім ветрам,
 

Правіцца словамі негадзячымі й мовамі чыста бескарыснымі?
 

Але ты разбурыў страх і меншыш гутарку перад Богам,
 

Бо вусны твае ведаюць бяспраўе твае, і ты абраў язык хітрых.
 

Вінуе цябе рот твой, а ня я; твае вусны сьветчаць супроці цябе.
 

Ці ты першым чалавекам нарадзіўся і ўперад за ўзгоркі створаны?
 

Ці чуў ты раду Божую, і меншыш мудрасьць да самога сябе?
 

Што ведаеш ты, чаго б мы ня ведалі? цяміш ты, чаго ня было б і ў нас?
 

І перастарак ё меж нас, днямі пераходзячы айца твайго.
 

Ціж мала табе пацехі Божае й кунежнага слова з табою?
 

Чаму нясець цябе сэрца твае, і чаму вочы твае міргаюць?
 

Бо зварачаецца дух твой да Бога, а з вуснаў тваіх выходзяць такія словы?
 

Што такое чалавек, каб ён мог быць чысты, і каб быў сдравядлівы тый, што радзіўся із жонкі?
 

Вось, сьвятым Сваім Ён не давярае, і нябёсы нячыстыя ў ваччу Ягоным,
 

Як балей агідны а папсаваны чалавек, што п’ець бяспраўе, як ваду!
 

Я пакажу табе, слухай мяне; і гэта відзень мая, я раскажу,
 

Што мудрыя азнаймілі і не ўтаілі гэтага ад бацькоў сваіх,
 

Каторым адным аддана была зямля, і сярод каторых чужы не хадзіў.
 

Усі дні свае нягоднік мучае сябе, і лік год схаваны ад тырана;
 

Гук жахаў у вушшу ў яго; за дабрабыту прыйдзе на яго глабаньнік.
 

Ён ня вера, што зьвернецца зь цемры; спадзяецца на сябе мяча.
 

Ён цягаецца хлеба, кажучы: "Ідзе ён?" ведае, што дзень цемні гатовы на руках у яго.
 

Палохаюць яго цяснота а ўціск; яны перамагаюць яго, як кароль, што прыгатаваўся да бітвы,
 

Бо ён выцягнуў руку сваю супроці Бога і сіліў сябе супроці Ўсемагучага,
 

Бег да яго з гордай шыяю, з таўстымі бакамі шчытоў сваіх;
 

Бо ён пакрыў відзеньне свае тукам сваім і аблажыў таўстым тукам лядзьве свае.
 

І селіцца ён у местах разбураных, у дамох, у каторых ня жывуць, што прыгатаваныя на кучу друзу.
 

Ня будзе ён багаты, ані маемасьць ягоная ня будзе трывалкая, і не ўкарэніцца ў зямлі іхная маемасьць.
 

Не ўцячэць ён ад цемні; атожылы ягоныя высуша полымя, і будзе аддалены дзьмухненьням вуснаў Ягоных.
 

Хай не давярае пусьціні заблудны, бо пусьціня будзе платаю яму.
 

Без пары ён скончыцца, і гольле ягонае ня будзе зелянець.
 

Ськіне ён, як вінная розка недасьпелую ягаду сваю і, як аліўка, страсянець квет свой;
 

Бо таварыства падлыжнікаў — адзінота, і цяпло пажарэць буданы лапаньнікаў.
 

Яны зачнуць крыўды, і родзяць ліха, і ўлоньне іхнае прыгатуе хітрыню».