Ёва 26 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Яна Станкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

І адказаў Ёў, і сказаў:
 

«Як ты памог нясілу, як выбавіў плячо нямоцнага!
 

Як ты парадзіў нямудраму і мудрых падумкаў шмат азнайміў!
 

Каму ты азнайміў гэтыя словы, і чый дых выходзіў зь Цябе?
 

Рэфаімы дрыжаць пад водамі і жывучыя ў іх.
 

Аголены шэоль перад Ім, і ня мае закрыцьця загуба.
 

Ён расьцягнуў поўнач над пусьцінёю, павесіў зямлю на нічым.
 

Ён зьвязуе воды ў булакох Сваіх, і булак ня ськепіцца пад імі.
 

Ён дзяржыць відзеньне пасаду, расьцягнуў над ім булак Свой.
 

Рысу правёў над зьверхам вады аж да граніцаў сьвятла зь цемняю.
 

Стаўпы нябёс дрыжаць а жахаюцца ад вайцяньня Ягонага.
 

Сілаю Сваёй сьцішыў мора і розумам Сваім паразіў Рагаба.
 

Ветрам Ягоным нябёсы прыбраны; рука Ягоная схармавала ўцякаючага гада.
 

Вось, гэта часьці дарогаў Ягоных; і як мала мы чулі празь Яго! А гром магутнасьці Ягонае хто можа ўцяміць?»