Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АДКРЫЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «адкрыў» сустракаецца 60 разоў у 58 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АДКРЫЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І адкрыў Бог ёй вочы, і ўбачыла яна студню з вадой. Яна пайшла, напоўніла мех і дала хлопцу напіцца.

А Госпад, бачачы, што пагарджаў Ліяй, адкрыў яе ўлонне, а Ракель была няплоднай.

І прыпомніў Бог таксама Ракель, і выслухаў яе Бог, і адкрыў улонне яе.

І запанаваў голад ва ўсёй зямлі Егіпта; Язэп адкрыў усе гумны і прадаваў [хлеб] егіпцянам, бо і іх прыціскаў голад.

Калі адзін з іх адкрыў мех свой, каб пакарміць асла ў заездзе, убачыў грошы наверсе ў мяху,

Калі хто возьме сваю сястру, дачку бацькі свайго або маці сваёй, і будзе аглядаць яе галізну, а яна будзе аглядаць галізну брата, гэта сорам; хай будуць забітыя перад народам сваім; дзеля таго, што ён адкрыў галізну сястры сваёй, панясе ён правіннасць сваю.

Хто бярэ жонку брата свайго, гэта нячыстасць. Адкрыў ён галізну свайго брата, будуць яны бяздзетныя.

Тады адкрыў Госпад вусны асліцы, і яна сказала Балааму: «Што я табе зрабіла? Чаму б’еш мяне вось ужо трэці раз?»

Раптам адкрыў Госпад вочы Балаама, і ён угледзеў Анёла Госпадава, што стаяў на дарозе, выцягнуўшы меч у руцэ сваёй; і пакланіўся ён тады анёлу да зямлі.

Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адкрыў вусны свае перад Госпадам, зрабі са мною ўсё, што ты паабяцаў, дзеля помсты, дазволенай табе Госпадам, і дзеля перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона».

Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэcда сённяшняга дня.

Тады адкрыў ён ёй усё сэрца сваё і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я ад улоння маці сваёй — назір Божы; калі б абгалілі галаву маю, адышла б ад мяне сіла мая, і зрабіўся б я слабым, і стаў бы, як іншыя людзі».

Яна, зразумеўшы, што ён адкрыў ёй усю сваю душу, паслала да валадароў філістынцаў, кажучы: «Прыйдзіце яшчэ раз, бо адкрыў ён цяпер мне ўсё сваё сэрца». Яны прыйшлі, узяўшы грошы, якія ёй паабяцалі.

І маліўся Элісей гэтымі словамі: «Госпадзе, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў Госпад вочы паслугачу, і ён убачыў, і, вось, гара запоўнена конямі і калясніцамі вогненнымі вакол Элісея.

Калі прыйшлі яны ў Самарыю, маліўся Элісей: «Госпадзе, адкрый вочы іх, каб бачылі». І адкрыў Госпад вочы іх, і ўбачылі яны, што знаходзяцца пасярод Самарыі.

і сказаў: «Адчыні акно на ўсход». І, калі ён адкрыў, сказаў Элісей: «Страляй!» І ён стрэльнуў. І Элісей сказаў: «Страла збаўлення Госпада і страла збаўлення супраць Сірыі. І ты паб’еш Сірыю ў Афэку і знішчыш яе».

Няхай бы Сам Бог пагаварыў з табою і адкрыў вусны Свае для цябе;

Вандроўны люд адкрыў падземныя праходы, якія забыты нагою; вісяць яны, хістаючыся больш за вандроўніка.

Вось, я адкрыў вусны свае, і язык мой гаворыць у горле маім.

Вось жа палюбіў Ты праўду ў сэрцы і патаемна адкрыў Ты мне мудрасць.

У святыні адкрыў я Цябе, каб убачыць магуцце Тваё і славу Тваю.

які ўвесь свет зрабіў пустыняю, а гарады яго зруйнаваў, не адкрыў турму для вязняў яго?»

каб адкрыў ты вочы сляпым ды вывеў з заключэння вязня, з вязніцы — тых, якія сядзяць у цемры.

Многа бачыў ты, а не беражэш; вушы адкрыў ты, а не чуеш».

Госпад Бог адкрыў мне вуха. Я ж не праціўлюся, не адступаюся.

Здзекаваліся з Яго, але Ён Сам паддаўся і не адкрыў вуснаў Сваіх; як ягня, на зарэз ведзенае, ды як авечка маўчыць перад стрыгалямі, — не адкрыў Ён вуснаў Сваіх!

Гарады Нагэба замкнутыя, і няма, хто б адкрыў іх. Увесь Юда адведзены ў няволю, перайшоў цалкам.

Адкрыў Госпад скарбоўню Сваю і дастаў начынне гневу Свайго, бо справа ёсць у Госпада, Бога Магуццяў, у зямлі Халдэйскай.

І адкрыў я вусны свае, і Ён даў мне з’есці той скрутак,

А супачыла на мне рука Госпада вечарам перад прыбыццём уцекача; і адкрыў Ён мне вусны, перш чым той прыйшоў да мяне раніцай, і калі мае вусны адкрыліся, не быў я ўжо нямы.

У трэці год цара персаў Кіра Даніэлю, названаму Балтасарам, было аб’яўлена слова, і слова праўдзівае, вялікае змаганне; і зразумеў ён слова, бо яго сэнс адкрыў у бачанні.

І вось, як быццам сыны чалавечыя дакрануліся да вуснаў маіх; дык адкрыў я вусны свае і загаварыў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Госпадзе мой, у час бачання схапілі мяне болі, і ніякіх сіл не засталося ў мяне.

Адкрыў дарогу ў моры коням Сваім, праз балота водаў многіх.

У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.

У той час узрадаваўся Ісус у Духу і сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпад неба і зямлі, што закрыў гэта перад мудрымі і прадбачлівымі і адкрыў гэта малым; так, Ойча, бо так спадабалася Табе.

І сказалі яны адзін аднаму: «Ці ж сэрцы нашы не гарэлі ў нас, калі размаўляў з намі ў дарозе і адкрыў нам Пісанне?»

Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.

А была субота ў той дзень, калі Ісус зрабіў мешаніну і адкрыў вочы яго.

Дык кажуць ізноў сляпому: «Што ты скажаш пра Таго, Які адкрыў вочы твае?» Ён жа сказаў: «Гэта прарок!»

але якім чынам цяпер бачыць — не ведаем, не ведаем таксама, хто яму адкрыў вочы; у яго самога пытайцеся. Ён мае гады, хай сам аб сабе расказвае».

Зноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Якім спосабам адкрыў твае вочы?»

Чалавек адказаў і сказаў ім: «Гэта, вось, і дзіўна, што вы не ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы.

Ад веку не чута, каб хто народжанаму сляпым вочы адкрыў;

А некаторыя з іх сказалі: «Ці не мог Ён, што адкрыў вочы сляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?»

Той гаворыць: «Як магу разумець, калі ніхто мне не адкрыў?» І запрасіў Піліпа ўзлезці і сесці побач.

А месца Пісання, што ён чытаў, было гэткае: «Як авечка на зарэз вядзецца, ды як ягня безгалосае перад стрыгалямі, — так не адкрыў Ён вуснаў Сваіх.

І, калі прыйшлі і склікалі царкву, расказалі, што Бог учыніў з імі, ды як адкрыў Ён дзверы веры паганам.

каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.

Ведаю ўчынкі твае. Вось, адкрыў перад табою дзверы, якія ніхто не можа закрыць, бо ты, хоць маеш мала моцы, але захаваў слова Маё і не выракся імя Майго.

І калі адкрыў Ён другую пячатку, пачуў я другую жывёліну, што казала: «Прыйдзі і глядзі!»

І калі адкрыў Ён трэцюю пячатку, пачуў я трэцюю жывёліну, што казала: «Прыйдзі і глядзі!» І ўбачыў я: і вось, конь вараны; і той, што сядзеў на ім, трымаў вагу ў руцэ сваёй.

І калі адкрыў Ён чацвёртую пячатку, пачуў я голас чацвёртай жывёліны, што казаў: «Прыйдзі і глядзі!»

І калі адкрыў Ён пятую пячатку, убачыў я пад ахвярнікам душы тых, якія былі пазабіваны за слова Божае і за сведчанне, якое яны мелі.

І калі Ён адкрыў шостую пячатку, убачыў я, як зрабіўся жудасны землятрус, і сонца стала чорнае, як мех валасяны, і месяц зрабіўся, як кроў,

І з поўнаю славаю сваёй узяў Ёпэ дзеля прыстані і адкрыў доступ да марскіх астравоў.

Адзін з юдэйскага войска — Радок — адкрыў ворагам таямніцу; але знайшлі яго, быў ён схоплены і зняволены.

Адкрыў я вусны свае і сказаў: «Бярыце сабе без срэбра,

і Табіэль услаўляў і дабраслаўляў моцным голасам Бога перад імі, бо злітаваўся над ім Бог і адкрыў яго вочы. І Табіэль падышоў да Сары, жонкі сына свайго Тобіі, і дабраславіў яе, і сказаў ёй: «Радуйся, дачка мая! Хай будзе дабраславёны Бог твой, Які прывёў цябе да нас, дачушка! І дабраславёны бацька твой, і дабраславёны сын мой Тобія, і дабраславёна ты, дачушка! Увайдзі ў дом твой у здароўі, і ў дабраславенні, і ў радасці ўвайдзі, дачушка!» У той дзень была радасць усім юдэям, якія жылі ў Нініве.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter