Трымае шчыт мой Той, хто шчырых сэрцам ратуе.
Бо-ж вось бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у справядлівых сэрцам.
для чыстага сэрцам і Ты чысты сэрцам, і для крывадушнага паказуеш Сябе паводле хітрасьці ягонае;
Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся ўсе, шчырыя сэрцам!
Запраўдная Богу ахвяра — дух пакаянны; сэрцам зламаным, што каецца, Ты, Божа, не пагарджаеш!
Пабожны усьцешыцца ў Госпадзе і будзе шукаці прыпынку ў Яго, і шчырыя сэрцам усе будуць хваліцца.
Псальм Асапавы. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, што чыстыя сэрцам!
Крэпкія сэрцам дабычай зрабіліся, сон іх зьняў, і мужы дужыя рук сваіх не знайшлі.
І буду ўсім сэрцам маім хваліць Цябе, Госпадзе, Бог мой, і імя Тваё буду славіць навекі.
Бо зьвернецца суд к справядлівасьці, і пойдуць за ім усе шчырыя сэрцам.
Сорак гадоў гэты род абураў Мяне; дык Я сказаў: яны — народ, што блукаецца сэрцам і не пазналі шляхоў Маіх.
Сьветласьць на пабожных зыходзе, і радасьць на шчырых сэрцам.
Я выжану таго, хто ўкрадня чэрніць свайго бліжняга; пышнага й гордага сэрцам не пацярплю.
за тое, што ён і ня думаў быць міласэрным, а ўціскаў чалавека да сьмерці, які быў нешчасьлівы й убогі і з сэрцам зламаным.
Альлілуя! Слаўлю я Госпада ўсім сэрцам пасярод пабожных і ў зграмаджэньні.
Шчасьлівыя тыя, што пілнуюцца аб’яваў Ягоных, усім сэрцам шукаюць Яго,
Буду хваліць Цябе шчырым сэрцам, справядлівыя законы Тваі пазнаваючы.
Усім сваім сэрцам шукаю я Цябе: ня дай мне адхіліцца ад запаведзяў Тваіх!
Дай мне розум, і буду закон Твой захоўваць і спаўняці яго ўсім сэрцам.
Усім сэрцам прасіў я ласкі ў Цябе; будзь мне ласкаў паводле слова Твайго.
Гардуны ілжу плялі на мяне; я-ж усім сэрцам загадаў Тваіх пілнаваўся.
Давідавы. Усім сэрцам буду я славіць Цябе; прад абліччам Ангелаў я пяю Табе.
Дык будуць пабожныя славіць імя Тваё, шчырыя сэрцам жыць прад абліччам Тваім!
Ён аздараўляе скрышаных сэрцам і раны завязвае ім.
Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Бо агрубе́ла сэрца людзёў гэтых, і вушамі з нату́гаю чуюць і вочы свае́ заплюшчылі, каб ня ўгле́дзіць вачыма й не пачуць вушыма і не зразуме́ць сэрцам, ды каб не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх (Ісая 6:9−10).
Ісус сказаў яму: палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсе́ю душою тваёю, і ўсім разуме́ньнем тваім (Другазаконьне 6:5).
і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось пе́ршая за́паведзь (Другазаконьне 6:4−5).
і любíць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любíць бліжняга, як самога сябе́ больш за ўсе́ агнявыя жэртвы й ахвяры.
Дух Гасподні на Мне́: бо Ён памазаў Мяне́ дабраве́сьціць убогім і паслаў Мяне́ аздараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызвале́ньні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю
Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсе́ю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе́.
Тады Ён сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам паве́рыць усяму, што прарочылі прарокі!
Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у ка́мень, каб ня бачылі вачы́ма і не зразуме́лі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх.
Людзі з цьвёрдым каркам, ды з неабрэзаным сэрцам і вушыма! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як айцы вашыя, так і вы.
бо загрубе́ла сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае́ заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая 6:9−10).
бо сэрцам ве́рыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнае́цца дзеля збаўле́ньня.
Бо мы не нанова прадстаўляем сябе́ вам, але дае́м спосаб хваліцца намі, каб ме́лі вы для тых, якія пахваляюцца абліччам, а ня сэрцам.
Мы-ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым больш стараліся ўгле́дзіць аблічча вашае,
Дзеля гэтага угнявіўся Я на род гэны і сказаў: Заўсёды блукаюцца яны сэрцам, а самі не пазналі шляхоў Маіх;
прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні ве́ры, акрапіўшы сэрцы ад сумле́ньня благога і абмыўшы це́ла чыстай вадою,