Ты напоўніў сэрца маё вялікшай радасьцяй, чым маюць яны, сабраўшы збожжа й віна багата. (Зэля)
Бо нямашака шчырасьці ў вуснах іхніх; іх сэрца — распуста; горла іх — магіла расчыненая; язык у іх — падлыжны.
Выслаўляціму Госпада ад усяго сэрца; усе цуды Твае абвяшчаць буду.
Манліва прамаўляе адзін да аднаго; лісьлівымі вуснаму із сэрца крывадушнага гавораць яны.
Я-ж спадзяюся на ласку Тваю; цешыцца сэрца маё з помачы Тваяе. Хваліціму Госпада за дабро, што Ён мне зрабіў.
Таму, хто жывець беззаганна і робіць справядлівасьць і ад сэрца ўсяго праўду гаворыць,
Дык радуецца сэрца маё й весяліцца душа мая, і цела маё спачывае бясьпечна,
Калі Ты выпрабовываеш сэрца маё, уначы адведываеш ды грунтоўна распазнаеш мяне, дык не знаходзіш ніякіх благіх думак у-ва мне, і вусны мае не грашаць.
Загады Госпада справядлівыя, яны радуюць сэрца; запаведзь Гасподняя прачыстая, яна вочы прасьвятляе.
Няхай словы вуснаў маіх і мысьлі сэрца майго будуць Табе даспадобы, Госпадзе, Скала мая і Спасе мой!
Няхай дасьць табе, чаго сэрца тваё жадае, і споўніць усе твае замыслы,
Ты даў яму, чаго сэрца яго пажадала, і, чаго вусны прасілі, Ты не адмовіў. (Зэля)
Я выліўся, быццам, вада, і ўсе мае косткі рассыпаліся; сэрца маё, быццам воск, растапілася ў нутры маім.
Убогія будуць есьці й насыцяцца; хваліцімуць Госпада тыя, што шукаюць Яго; няхай сэрца вашае навекі жыве!
Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не нагінае й ня божыцца крывадушна, —
Тузе сэрца майго дай прастору і вывядзі мяне з бедаў маіх!
Выпрабуй мяне, Госпадзе, і дасьведчы: растапі нутро маё і сэрца маё!
Калі войска азброіцца супраць мяне, сэрца маё не спалохаецца, калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я й тады спадзяваціся буду.
Аб Табе гаворыць сэрца маё, мовячы: Шукайце аблічча Майго! Я буду шукаці аблічча Твайго, Госпадзе!
Спадзявайся на Госпада! Будзь мужны і сэрца тваё ўмацуй. Але, спадзявайся на Госпада!
Госпад — заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён успамог мяне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песьняй маёю дзякаваць буду Яму.
Прысуд Гасподні вякі трывае, думкі сэрца Ягонага із роду ды ў род.
Сэрца кожнага з іх Ён стварыў, на ўсе ўчынкі іх Ён зважае.
Але, у Ім радуецца сэрца нашае; але, мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.
Госпад блізкі да тых, што сэрца маюць зламанае, і памагае тым, у каго душа разьбітая.
А я-ж падчас іх хваробы апранаўся ў шаты жалобныя, пастом марыў сябе, і малітва мая варачалася да сэрца майго.
Ласку Сваю тым дай заўсёды, што знаюць Цябе; справядлівасьць Тваю — людзям справядлівага сэрца,
уцяшайся Госпадам, і Ён табе дасьць, што сэрца тваё пажадае.
меч іх уласнае сэрца праткне ім, і лукі ў іх паламаюцца.
Крэпка б’ецца сэрца маё; пакінула мяне сіла мая, і сьветласьць вачэй маіх — няма яе ў мяне.
Распалілася сэрца ў нутры ў маім; у думках маіх заняўся агонь; і пачаў я маім языком гаварыці.
І, калі прыдзе ў адведзіны хто да мяне, гаворыць няшчыра; сэрца ягонае злосьцяй напоўнена; а выйдзе, дык лаець мяне.
Судзі мяне, Божа, і справу маю Ты вядзі супраць народу бяз сэрца! Ад людзёй крывадушных і несправядлівых вызваль Ты мяне!
Не адступілася сэрца нашае, не адхіліўся крок наш ад сьцежкі Тваёй,
ці-ж бы наш Бог не дазнаўся аб гэтым? Тайны сэрца вядомы-ж Яму!
Сэрца маё пераліваецца ад словаў прыемных. Я кажу: песьня мая — пра цара. Язык мой, як пёрка лоўкага пісара.
Дык не спалохаемся, хоць-бы зямля захісталася і горы ў сэрца мора зваліліся.
Вусны мае мудрае кажуць, думкі-ж сэрца майго — развага.
Ствары ў-ва мне, Божа, чыстае сэрца і ўзнаві ў-ва мне духа дужога.
Сэрца трапеча ў-ва мне, і напаў на мяне жах сьмяротны;
Сэрца маё гатова, о Божа, маё сэрца гатова пяяці й іграці Табе.
Ад краю зямлі гукаю я да Цябе, бо ные сэрца маё; узьвядзі мяне на скалу, што для мяне недасяжна!
На Яго спадзявайся, грамада народная! вылівайце прад Ім сэрца вашае: бо Бог — наш прытулак. (Зэля)
Не ўскладайце надзеі на крыўду, ня пышайцеся зрабаваным; калі-ж вам прыбудзе багацьця, сэрца свайго да яго ня прыклейце!
Злачынствы надумваюць: Гатовы мы! Замах прыдуманы! Нутро-ж кожнага й сэрца яго — непрагледны.
Ганьба разьбіла мне сэрца, дык роспач мяне агартае; чакаў зьмілаваньня, ды ня маю яго, і пацяшыцеляў, ды не знайшоў іх.
Угледзяць сумныя гэта ды ўцешацца; вы, што шукаеце Бога, хай сэрца вам акрыяе!
З перасычэньня паходзяць грахі іх, цераз край пераліваюцца думкі іх сэрца.
А ці-ж гэта зусім дарэмна, што я захаваў сваё сэрца ў чыстасьці дый у нявіннасьці рукі мае абмываў,
Калі сэрца маё занямела і нутро маё калацілася,
Хаця-б зьнямагалі мае цела і сэрца, Бог скала майго сэрца й удзел мой навекі.
і ня былі-б падобныя да бацькоў сваіх, роду адступнікаў і непакорных, роду, што сэрца свайго не спасобіў, каб дух ягоны верны быў Богу.
ды сэрца іхняе ня было Яму вернае, і не захоўвалі верна Закону Ягонага.
І той пасьвіў іх у прастаце сэрца свайго і вадзіў іх мудрай рукой.
Дык Я іх пакінуў упорству іхняга сэрца, каб хадзілі паводле думак сваіх.
Нудзілася душа мая і тужыла па панадворках Госпадавых; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
Паслухаю я, што Госпад Бог кажа: Ён гаворыць аб супакоі для народу Свайго і для пабожных Сваіх, для тых, што сэрца сваё да Яго кіруюць. (Зэля)
Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайго, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; сэрца маё украпі ў баязьні іменьня Твайго.
Лічыць нашы дні — навучы Ты нас гэтага, каб прыдбаці нам мудрае сэрца.
Дзяржацца буду шляху беззаганнага, — калі да мяне завітаеш? — у чыстасьці сэрца хадзіць буду пасярод дому майго.
Здалёк ад мяне будзе фальшывае сэрца, зла не хачу я й ведаць.
Абгарэла ды высахла сэрца маё, як трава, ажно хлеб свой я есьці забываюся.
і віно, што сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, што чалавёку сэрца пасілкуе.
Хвалецеся імем Яго сьвятым; няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
і Ён спакорыў іх сэрца бядою; спаткнуліся, і помачы ім ня было.
Сэрца маё ўмацавалася, Божа! Буду пяяць і іграць я. Паўстань, май чэсьць!
Бо я нешчасьлівы й убогі, і сэрца маё ў нутры маім зранена.
Нечага баяцца яму весткі благое; цьвёрдае сэрца яго, поўна надзеі на Госпада.
Бясьпечна сэрца ў яго, ня будзе палохацца ён, дакуль угледзіць гібель сваіх прыгнетацеляў.
Шляхам запаведзяў Тваіх пабягу я, калі сэрца маё Ты пашырыш.
Нахіляй маё сэрца да аб’яваў Тваіх, а не да карысьці.
Атупела ў іх сэрца, як тук; я-ж законам Тваім пацяшаю сябе.
Сэрца маё беззаганным хай будзе ў уставах Тваіх, каб мне ня быць асаромленым.
Пастановы Твае я прыняў, о Госпадзе, як вечную спадчыну, бо яны радасьць сэрца майго.
Нахіляю я сэрца к таму, каб заўсёды паводле Тваіх пастаноў паступала яно аж да канца.
З усяго сэрца гукаю я, пачуй мяне, Госпадзе! Бо ўставы Тваі я заховываю.
Князі ганяюць мяне бяз прычыны, але сэрца маё дрыжыць перад словам Тваім.
Песьня ўзыходжаньня. Давідавая. Госпадзе! Не надымаецца сэрца маё, і ня пышаюцца вочы мае, і ня прынаджываюць мяне рэчы залішне вялікія і для мяне недасяжныя,
Выспрабуй, Божа, мяне і сэрца маё Ты пазнай, мяне выспрабуй Ты і пазнай мае думкі!
Ные мой дух у-ва мне, сэрца маё ўнутры зьнемагае.
Бо дзе́ скарб ваш, там будзе й сэрца вашае.
Вазьме́це ярмо Маё на сябе́ і наўчыцеся ад Мяне́: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.
Родзе га́давы! як вы можаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэрца гавораць вусны.
Добры чалаве́к з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалаве́к з благога скарбу выносіць благое.
Бо агрубе́ла сэрца людзёў гэтых, і вушамі з нату́гаю чуюць і вочы свае́ заплюшчылі, каб ня ўгле́дзіць вачыма й не пачуць вушыма і не зразуме́ць сэрцам, ды каб не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх (Ісая 6:9−10).
А выхо́дзячае з вуснаў — з сэрца выходзіць; гэта апага́нівае чалавека:
бо з сэрца выходзяць благія думкі, забойствы, чужаложства, блуд, кра́жы, фальшы́вае сьве́дчаньне, ганьбава́ньне:
Так і Аце́ц Мой Нябе́сны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца свайго не даруе брату свайму праступкаў ягоных.
Ён кажа ім: Майсе́й дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам развадзіцца з жонкамі вашымі, а спачатку ня было гэтак.
Бо яны не зразуме́лі аб хлябох: бо сэрца іх было скамяне́ўшы.
Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне́ ву́снамі, а сэрца іх далёка ад Мяне́.
бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую е́жу.
Бо з нутра́, з сэрца чалаве́чага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,
І, ве́даючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня ця́міце й не разуме́еце? Ці йшчэ скамяне́ўшы ма́еце сэрца вашае?
І, адка́зваючы, Ісус сказаў: дзеля жо́рсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэтую за́паведзь.
Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і кары́ў іх за няве́ру й жорсткасьць сэрца, што не паве́рылі ба́чыўшым Яго ўваскро́сшага.
Учыніў сілу рукой сваёй; рассе́яў гордых думкамі сэрца іх;
І ўсе́ чуўшыя ўзялі гэтае да сэрца свайго і гаварылі: што-ж гэта будзе за дзіця? І рука Госпадава была з ім.
Добры чалаве́к з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалаве́к з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое; бо ад перапо́ўненага сэрца гавораць вусны яго.
А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д’ябал і забірае слова з сэрца іх, каб не паве́рылі і не спасьліся;
Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою
Бо дзе́ скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
І яны сказалі адзін аднаму: ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?
Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у ка́мень, каб ня бачылі вачы́ма і не зразуме́лі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх.
І ў час вячэры, калі д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымо́навага Іскарыёта прадаць Яго,
Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і ве́руйце ў Мяне́.
Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьве́т дае́: няхай не сумлява́ецца сэрца вашае і не баіцца.
Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.
Так і вы цяпе́р ту́жыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзра́дуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
Дзеля гэтага ўце́шылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый це́ла маё супачыне ў надзе́і.
Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты?
І, кожын дзе́нь аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хле́б у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастаце́ сэрца,
У грамады́-ж ве́руючых было адно сэрца й адна душа, і ніхто нічога з маемасьці свае́й не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.
Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў сатана сэрца тваё, каб ашукаці Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю?
Калі-ж мінула яму сорак гадоў ве́ку, прыйшло яму на сэрца даве́дацца братоў сваіх, сыноў Ізраілявых.
Нямашака табе́ часьціны й долі ў слове гэтым, бо сэрца твае́ ня правае перад Богам.
Дык пакайся ў гэтай нягоднасьці тваёй ды малі Бога: мо́ думка сэрца твайго будзе табе́ даравана.
І сказаў Піліп: Калі ве́руеш з усяго сэрца, дык можна. І, адказываючы, сказаў: ве́рую, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы.
Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
І слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з ме́ста Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яе́, каб зважала на прамову Паўлы.
Паўла-ж адказаў: Што вы робіце, плачучы й разрываючы мне́ сэрца? Я-ж ня толькі гатоў вязьнем стацца, але й паме́рці ў Ерузаліме за ймя Госпада Ісуса.
бо загрубе́ла сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае́ заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая 6:9−10).
Калі хто сярод вас думае, што ён багабойны, ды не закелза́е языка свайго, але ашуківае сэрца свае́, у таго багабойнасьць пустая.
Паслухмянасьцяй праўдзе праз Духа ачысьціўшы душы вашыя дзеля некрывадушнае любві братняе, заўсёды любе́це адзін аднаго ад чыстага сэрца,
але ўкрыты чалаве́к сэрца ў нятле́ннасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа цэнна прад Богам.
А хто мае дастатак у сьве́це, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае́, — дык як прабывае ў ім любоў Божая?
Бо, калі сэрца нас асуджае, дык тым бале́й Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ве́дае ўсё.
Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам,
за тое, што яны, пазнаўшы Бога, не як Бога славілі Яго ці дзякавалі, але марным займаліся ў разважаньнях сваіх, і прыцьмілася неразумнае сэрца іх:
Але, праз упартасьць тваю і нераскаянае сэрца, ты сам сабе́ зьбіраеш гне́ў на дзе́нь гне́ву і адкрыцьця праведнага суда ад Бога,
Дзякуй Богу, што вы, быўшы раней слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго тыпу навукі, якому аддалі сябе́.
Браты! жаданьне майго сэрца і малітва да Бога аб Ізраілю на збаўле́ньне.
Але, як напісана: чаго ня бачыла вока і ня чула вуха, і што ня ўзыходзіла ў сэрца чалаве́ка, тое Бог прыгатаваў любячым Яго (Ісая 64:4).
і гэтак тайны сэрца яго выяўляюцца, і гэтак ён, упаўшы тварам, паклоніцца Богу, кажучы: Запраўды, з вамі Бог!
Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.
вы пака́зваеце сабою праз служэньне нашае, што вы — ліст Хрыстовы, напісаны не́ чарніламі, але Духам Бога Жывога, не на каме́нных табліцах, але на цяле́сных табліцах сэрца.
Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае расшырана.
і сэрца яго тым бале́й да вас, калі ён успамінае аб паслухмянасьці ўсіх вас, як вы прынялі яго з страхам і дрыжаньнем.
Дзякуй Богу, які паклаў у сэрца Цітава гэткую дбаласьць аб вас;
Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто ра́ды дае́.
прасьве́тленыя вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, якая ёсьць надзе́я пакліканьня Яго, ды якое багацьце слаўнае спадчыны Яго для сьвятых,
з зацьміўшыміся думкамі, адцураўшыся ад жыцьця Божага праз няве́даньне іх, праз закамяне́ньне сэрца іх;
Рабы́, будзьце паслухмянымі паном сваім водле це́ла, з страхам і дрыжэньнем, у прастаце́ сэрца вашага, як-бы Хрысту,
Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле це́ла, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце́ сэрца, баючыся Бога.
Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды ве́ры бяз хітрыкаў,
Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а дзяржыся праўды, ве́ры, любві, міру з прызываючымі Госпада ад чыстага сэрца.
ты-ж яго, як маё сэрца, прымі.
Гэтак, браце, дай мне́ скарыстацца ад цябе́ ў Госпадзе; супакой мне́ сэрца ў Госпадзе.
Глядзе́це, браты, каб ня было ў кім з вас сэрца хітрага ды няве́рнага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
Бо слова Божае жывое і дзе́ючае, ды гастрэйшае за ўсякі ме́ч двусе́чны, і пранікаючае да разьдзяле́ньня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су́дзіць думкі й лятуце́ньні сэрца.
І дзяце́й яе́ на сьме́рць заб’ю. І даве́даюцца ўсе́ цэрквы, што Я ёсьць разьве́дчык нутра й сэрца. І дам вам кожнаму паводле дзе́л вашых.
бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьве́ру, дакуль ня споўняцца словы Божыя.