1 У тыя дні, як сабралося дужа многа народу і ня ме́лі што е́сьці, Ісус, клíкнуўшы ву́чняў Сваіх, кажа ім:
2 Шкада Мне́ народу, што ўжо тры дні са Мною і ня ма́е што́ е́сьці.
3 І, калі пушчу іх дамоў ня е́ўшы, аслабе́юць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку.
4 І вучні Ягоныя адказалі Яму: скуль мог бы хто тут у пустыні накарміць іх хле́бам?
5 І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: се́м.
6 І сказаў народу се́сьці на зямлю; і, узяўшы се́м хлябоў ды падзя́каваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.
7 І ме́лі яны не́калькі рыбак; і, пабагаславіўшы, сказаў раздаць і тыя.
8 І е́лі, і насыціліся, і набралі астаўшыхся кускоў се́м карабоў.
9 Еўшых жа было каля чатырох тысячаў. І распусьціў іх.
10 І, ураз увайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі, прыйшоў у ме́жы Далмануфскія.
11 І вы́йшлі фарысэі ды пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ад Яго знако́ў з не́ба, спакуша́ючы Яго.
12 І Ён, уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: на што род гэты дамагаецца знако́ў? Запраўды́ кажу́ вам, ня будзе да́дзены знак роду гэтаму.
13 І, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у чо́вен і паплыў на той бок.
14 І забыліся ўзяць хле́ба, і ня ме́лі з сабою ў чаўне́ хле́ба, апрача аднаго бо́хана.
15 Ён загадаў ім: глядзіце, сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай.
16 І разважалі між сабою, кажучы: гэта што хле́ба ня маем.
17 І, ве́даючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня ця́міце й не разуме́еце? Ці йшчэ скамяне́ўшы ма́еце сэрца вашае?
18 Маючы вочы, ня бачыце? Маючы вушы, ня чуеце? дый не памятаеце?
19 Калі Я пяць хлябо́ў паламаў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кускоў назьбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць.
20 А калі се́м для чатырох тысячаў, колькі карабоў назьбіралі вы астаўшыхся кускоў? Сказалі: се́м.
21 І сказаў ім: як жа не разуме́еце?
22 І прыходзе да Віфсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакрану́цца да яго.
23 І, узяўшы сьляпога за руку, вы́веў яго за сяло і, плюнуўшы яму на вочы, паклаў на яго рукі ды спытаўся, ці што бачыць?
24 І той, зірнуўшы, адказаў: бачу людзе́й, што як дрэвы ходзяць.
25 Потым ізноў палажыў рукі на вочы яму ды зрабіў, каб бачыў. І паздараве́ў ды стаў бачыць усё ясна.
26 І паслаў яго дамоў, сказаўшы: не захо́дзь у сяло́ і не кажы́ нікому ў сяле́.
27 І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў сёлы Кеса́рыі Піліпавай. І дарогаю Ён пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго лічаць Мяне́ людзі?
28 Яны адказалі: за Іоана Хрысьціцеля; другія-ж за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.
29 Ён жа кажа ім: а вы за каго лічыце Мяне́? І Пётр адказаў Яму, кажучы: Ты — Хрыстос.
30 І загадаў ім, каб нікому не гаварылі аб Ім.
31 І пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалаве́чы многа вы́цярпеў, каб адцура́ліся ад яго старшы́ны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскро́с.
32 І гаварыў аб гэтым адкрыта. І Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў кары́ць Яго.
33 А Ён, агляну́ўшыся й ба́чучы вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: адыдзі ад Мяне́, сатана́, бо думаеш не аб Божым, але аб чалаве́чым.
34 І, паклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хочя ісьці за Мною, адракíся ад самога сябе́ і вазьмí крыж свой ды йдзі сьле́дам за Мною;
35 бо хто хоча душу сваю спасьцí, загу́біць яе́; але хто загу́біць душу сваю за Мяне́ і Эва́нгельле, той спасе́ яе́.
36 Бо што за кары́сьць чалаве́ку, калі-б здабыў уве́сь сьве́т, а душы́ сваёй шкоду ўчыніў бы?
37 Або што́ дасьць чалаве́к за душу сваю?
38 Бо хто пасаро́міцца Мяне́ і Маіх слоў перед родам гэтым блудным ды грэшным, дык і Сын Чалаве́чы пасаро́міцца яго, як пры́йдзе ў славе Айца Свайго з а́нгеламі сьвятымі.
Каментары ці зноскі:
33 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «сатана́» на → «шатан».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Сьвятое Эвангельле, 8 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.